Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк. Нацыянальнае становішча

Становішча, у якім цяпер знаходзіцца Беларусь, нагадвае аддалена сітуацыю, якая склалася ў канцы ХVIII стагоддзя, калі сумеснымі намаганьнямі трох імпэрыяў Беларусь і Рэч Паспалітая былі разарваныя паміж немцамі і Масквой. Далей...

12/11/2005 › Навіны

 


Зянон Пазьняк. Назіраецца павелічэньне варожасьці

З першых дзён лістапада заўважна актывізавалася Масква, ейныя “спэцслужбы” і “гэбэ” супраць беларускага руху. Зь некаторых беларускіх форумаў у Сеціве (шмат якія зь іх кантралююцца КГБ) выключылі беларускіх удзельнікаў і зьнішчылі ўсе іхныя выказваньні. Ліквідавалі таксама станоўчыя і нэўтральныя выказваньні пра мяне (пакінулі нэгатыўныя). Далей...

12/11/2005 › Навіны

 


Самаагітацыя Лукашэнкі

А. Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласьць заявіў, што перакананы ў сваёй перамозе на маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году.

“У выпадку майго абраньня я буду рабіць тое, што рабіў 10 гадоў. Я ня буду нікога прасіць галасаваць за мяне, народ не памыліцца, калі на яго ня ціснуць”, – заявіў Лукашэнка, — “справа ня ў тым, выбераце вы мяне ці не… Дзе вы дзенецеся, выбераце.

Мы ж без нагавіц засталіся пасьля развалу Савецкага Саюзу, а тыя, хто сёньня рвецца да ўлады, яны ж тады ўсё прапілі.”

(Лістапад 2005 г. Паводле радыё “Свабода” і друку)

12/11/2005 › Навіны



Potrzebujemy zaprzestać wtrącanie się do spraw wewnętrznych Białorusi, łamanie praw i wolności obywateli Białorusi przez organy władzy państwowej Federacji Rosyjskiej.

Oświadczenie

My, obywatele Białorusi, potrzebujemy od organów władzy państwowej Federacji Rosyjskiej zaprzestać łamanie norm prawa międzynarodowego w stosunku do Republiki Białorusi i 10-milionowego narodu białoruskiego. Chodzi o działalność nieprawną wyższych organów władzy Federacji Rosyjskiej w sprawie wykonania nieprawnej umowy o stworzeniu państwa zjednoczonego Federacji Rosyjskiej i Republiki Białorusi, podpisanej 8 grudnia 1999 r. przez prezydenta Federacji Rosyjskiej B. Jelcyna. Ta umowa jest nieprawna, bo według niej unitarne państwo Republika Białoruś stanie się subiektem jakiegoś „zjednoczonego państwa”, co jest zabronione w Konstytucji Białorusi. Далей...

12/11/2005 › Polski

 


Факты і падзеі (6-10 лістапада 2005 г.)

Рэклямная газэтка “Ва-Банк” паведаміла нам 6 лістапада, што ў 2006 г. дзяржаўнае фінансаваньне сістэмы санаторных і аздараўляльных установаў будзе скарочана ў два разы. І піша далей: “Такое решение принято по итогам совещания по оптимизации санаторно-курортного лечения и оздоровления населения, которое прошло 2 ноября у президента”. Вось так, аказваецца, і слоўца прыдумалі рэжымныя прапагандысты – “оптімізація”. Далей...

12/11/2005 › Актуаліі

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2005
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024