Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (6-10 лістапада 2005 г.) Рэклямная газэтка “Ва-Банк” паведаміла нам 6 лістапада, што ў 2006 г. дзяржаўнае фінансаваньне сістэмы санаторных і аздараўляльных установаў будзе скарочана ў два разы. І піша далей: “Такое решение принято по итогам совещания по оптимизации санаторно-курортного лечения и оздоровления населения, которое прошло 2 ноября у президента”. Вось так, аказваецца, і слоўца прыдумалі рэжымныя прапагандысты – “оптімізація”. Накшталт таго, як зьнішчэньне мільёнаў людзей нямецкія фашысты называлі “улучшеніем нордіческой расы”, а расейскія бальшавікі называлі тое ж самае “светлым будушчім”. Рацыяналізацыя зьнішчэньня нашага народу выдаецца за “необходімость более раціонального іспользованія средств”. Выказаўся і згаданы “презідент”: “На море человек отдохнёт две недели, а потом вернётся сюда – нужно здесь создать нормальную обстановку”. Палову грашэй адабралі ў інвалідаў, дзяцей і хворых на ГБ і амоны і будуць цяпер саздаваць нормальную обстановку. Сусед, – рабочы за 50 гадоў –, паведаміў у чарзе па ваду: “Заўтра сядзьмое наябра, начаплю красны банцік і пайду на плошчадзь празнаваць з нашымі…” Вось які нэабальшавік-рамантык мясцовага разьліву. Слухаем маналёг далей: “А я і ў цэркаў хаджу… І пра Мілінкевіча ў “Народнай волі” прачытаў, нічыво ў іх з Мілінкевічам ня выйдзет…” Рэдкі сярод ленінцаў тып, ён умее таксама слухаць і просіць даць яму пачытаць тэкст Зянона Пазьняка “Беларуска-расейская вайна”. Сусед, аказваецца, з Крупак і за ўсю сваю партыйную кар’еру так і не навучыўся велікому і могучему языку, на котором разговарівал Ленін. А вось і цяпер афіцыйная прапаганда забівае яму стомленую галаву загатоўкамі-“ідэялягемамі” (як кажа непараўнальны тэарэтык вінцукізма Падгол). Загатоўкі хрыстаматыйныя: “в Белоруссіі нічего нет, даже нефті”, “Путін хорошій, но что он может сделать?”, “прі союзе мы столько построілі, столько построілі!”… Слухаеш дзядзьку і становіцца шкада гэтае пакаленьне беларусаў, у душах якіх столькі блытаніны і навязанай лухты. Цікава, што на маё тлумачэньне пра несумяшчальнасьць служэньня Сатане і Богу (чырвонага банціка і храма), беларус не пярэчыць і абяцае над гэтым задумацца. Рэжым і ягоныя маскоўскія гаспадары хацелі б завесьці ў пастку глупоты ўсіх нас, выставіць усіх беларусаў дурнямі перад усім сьветам. Гэта асабліва ясна разумееш 7 лістапада, калі апошнімі ў сьвеце менавіта беларусы павінны насіцца з красным днём календара і адзначаць угодкі чужой “акцябрскай рэвалюцыі”. Нават гэбоўская Расея імкнецца выкруціцца з гэтай ганьбы. Лубянцы прыдумалі абсалютна штучны “день народного едінства” 4 лістапада, а 7 лістапада ціхенька і ў асноўным віртуальна адзначаюць “день согласія і пріміренія”. Афіцыйна нават маскальства (аўтары той “рэвалюцыі”) адмовіліся выстаўляцца дурнямі перад сьветам, скінулі гэтае амплуа на нас. Там, у Маскве гэта было б зусім нелягічна: цар Міколка Крывавы цяпер сьвяты РПЦ ды і ў цэлым на нечым больш трывалым, чым ленінізм, трэба абаперці сёньняшнюю маскоўскую імпэрыю. Да таго ж моладзь сьмяецца і ня хоча ніякага Леніна. Вось і адбыліся лякальныя маршы маразматыкаў у шэрагу расейскіх гарадоў да ленінскіх ідалаў. У шматмільённай Маскве камунякаў сабралося ажно пяць тысячаў. Зюганаў стаяў на трыбуне побач з Лімонавым (расейскі камуніст побач з расейскім фашыстам). Зюганаў, паказваючы ў бок маўзалея, выдаў сэнтэнцыю, вартую антычнага аракула: “Это могила нас всех…” Аднак, можна падзівіцца крывадушнай хітрасьці сучаснага маскоўскага гэбізму. Крыклівы імпэрыялізм яны скінулі на думцаў Жырыноўскага і Рагозіна, крыклівы фашызм на Лімонава, крыклівы камунізм на Зюганава (усё лубянскія крэатуры). А самы ў Крамлі і ў замежных паездках выстаўляюцца дэмакратамі ды цывілізатарамі. У РПЦ яны жагнаюцца, перад інтэлігенцыяй пра культурку тэарэтызуюць. Толькі пры ўважлівым назіраньні становіцца ясна, што падстаўныя жырыкі-зюганавы, свастыкі-леніны існуюць абсалютна арганічна ў сістэме лубянскай дэмакратыі. Што ўсе яны – нэабальшавіцкія клоўны, папы РПЦ “с Леніным в башке”, расейскія генэралы і маршалы з тлустымі фізіяноміямі прафэсійных кілераў, камісары і эстрадныя носьбіты рускай папсы – уся гэтая шваль уяўляе сабой цэльны і непадзельны вобраз расейскай арды. І ўсёй гэтай ардзе (не выключаючы аніводнага яе элемэнта) павінны салідарна супрацьстаяць беларусы, гнаць гэтую нечысьць са сваёй зямлі. У гэты ж дзень у Чачэніі маскоўскія акупанты спрабавалі прадэманстраваць “мірнае жыцьцё”. У шматпакутным горадзе Гудэрмэсе паставілі сцэну, выпусьцілі ў неба нейкіх птушак і каляровыя балёнікі (міру мір!). Па сцэне насілі партрэт забітага ФСБ прамаскоўскага сатрапа Кадырава (цяпер у здраднікаў народу ёсьць свой “сьвяты”). Але самае цікавае адбывалася вакол сцэны. Нават у афіцыйных тэлерэпартажах было бачна, што на рок-канцэрт акупанты нагналі цемру бронетэхнікі і спэцназаў з аўтаматамі. Тыя абмацвалі нават расейскіх музыкантаў, што прыехалі даваць канцэрт – шукалі “пояс шахіда”. Сярод брані і акупанцкіх вярзілаў неяк губляліся 100-150 дзяцей і моладзі. Гледачоў не палохала маскоўскае войска, хутчэй акупантам было страшна. Дарэчы, напярэдадні расейскім журналістам было раздадзена “памятка”, распрацаваная ў Крамлі. У тэксьціку выведзены шэраг лексічных забаронаў і ўзораў для камэнтароў каўказкіх падзеяў. Напрыклад, забаронены для ўжытку словы “джамаат”, “джыхад”, “вахабізм”, “шахід”, “імам” і г.д. Чачэнскіх партызанаў цяпер забараняецца называць “чеченскімі сепаратістамі”. Яны абавязкава павінны называцца “міжнароднымі тэрарыстамі”. Вайну цяпер нельга называць вайной. Ясная задумка лубянска-крамлёўскіх мудрацоў — дашчэнту затлуміць галаву свайму і міжнароднаму грамадзтву ды растлумачыць, чаму трэба зьнішчаць цэлы народ на Каўказе дзеля міру. Журналісты сьмяюцца. На нядаўнюю спробу крамлёўскай гэбельсаўшчыны прадставіць вайну ў Нальчыку як “дзеяньні варварскіх міжнародных тэрарыстаў” талковыя журналісты і аналітыкі пытаюцца: “Цікава, цяпер высьвятляецца, што ў баях у Нальчыку загінулі са зброяй у руках сыны кабардзінскіх музэйных работнікаў, настаўнікаў, інжынэраў, адным словам, мясцовай эліты. Дык якія ж гэта былі замежныя тэрарысты і варвары?” Забрахалася, заблыталася пуцінская хеўра, сутаргава чапляецца за хлусьню. А нічога ня можа зрабіць супраць моладзі, якая бароніць сваю зямлю, Веру і будучыню. 8 лістапада расейская тэлевізія паказала “боголепный” сюжэт. У Сьвярдлоўскай вобласьці бацюшкі РПЦ рэгулярна зьбіраюць мясцовых дзяцей і вучаць іх ваяваць. Вайсковыя гульні называюцца не “зарніцай”, а па-сучаснаму – пінк-бол. Дзеці і бацюшкі лётаюць па лесе ў масках і ўніформах са спэцыяльнай зброяй, якая страляе фарбай. “Попал во врага – значіт, он убіт”.—павучае дзяцей малады, вясёлы бацюшка ў партупэі. Зразумела, што гэбоўскім афіцэрам ды райкамаўскім прапагандыстам, якіх кантора масава заслала на “пастырское служеніе” у РПЦ, сумна сярод сьвечак, бабулек і абразоў. Яны ўзялі ды й прыдумалі сябе знаёмую забаву – страляць па людзях. Малых падключылі – і родіне польза будет. У Эўропе беларусам даводзілася бачыць, як ксяндзы гуляюць з дзецьмі ў футбол, як манашкі водзяць з малымі карагоды. Там сьвятар, як правіла, вельмі папулярная асоба і вучыць маладых дабру і гуманізму. Але каб сапраўдны хрысьціянскі сьвятар вучыў дзіця страляць (пакуль што фарбай)– такое немагчыма. У антыцаркве пад назвай РПЦ гэта становіцца нормай. Ну як ні кланяйся, як ні жагнайся, а ўсё роўна вылезе з-пад барады лубянская рыя. Горад Трэнта ў Паўночнай Італіі – гэта старажытны Tridentum. Менавіта тут адбыўся ў другой палове 16 ст. знакаміты Трыдэнцкі Сабор, на якім Каталіцкі Касьцёл распрацаваў праграму контррэфармацыі і прынцыпы далейшага свайго існаваньня (Касьцёл ВКЛ таксама далучыўся да гэтых пастановаў). Няхай сабе сёньняшняя падзея ня мае такой унівэрсальнай значнасьці, але прагучала яна таксама на ўвесь сьвет. Маецца на ўвазе рашэньне трыдэнцкай пракуратуры ад 8 лістапада сёлета выдаць ордэры на арышт дзевяці расейскіх мафіёзаў. Іх злавілі за руку яшчэ два гады таму на адмываньні брудных мільёнаў. Але менавіта цяпер італьянцы заняліся ўшчыльную гэтымі злодзеямі, якія даўно ўжо зрабілі з Італіі ночву для праньня нарабаваных грошай. Найбольш цікавыя постаці сярод гэтай дзевяткі: дырэктар дзяржустановы “Росвооруженіе” генэрал КГБ (у адстаўцы, але савецкія людзі ведаюць, што ў гэтай катэгорыі адстаўкі не бывае) Евгеній Ананьев і такая Екатеріна Сілецкая – дачка Барадзіна, галоўнага сакратара антызаконнага саюза РФ і РБ, арганізатара зьнішчэньня Беларускай Дзяржавы і яшчэ аднаго вялікага друга Лукашэнкі. Яшчэ адна парачка мафіёзаў кіравала пры Ельцыне мытным дзяржкамітэтам РФ. Абвінавачваюць усіх іх у карупцыі і адмываньні незаконных даходаў, атрыманых пры сумнавядомай рэстаўрацыі крамлёўскіх інтэр’ераў (калі за банальныя працы былі налічаны мільёны). Італьянцы выстаўляюць гэбісту Ананьеву рахунак на адмытыя 2 мільёны 700 тысячаў доляраў, а Сілецкай – на 5 мільёнаў доляраў. Да таго ж Ананьеў папаўся пазалетась на нелегальнай продажы (зноў жа з выкарыстаньнем італьянскіх банкаў) вайсковай тэхнікі і зброі ў Лацінскую Амэрыку на 62 мільёны доляраў. Адным словам, у шырокім сьвеце накрылі яшчэ адну расейскую мафійную банду. Для нас найбольш прыкметным ёсьць удзел у гэтых злачынствах сямейкі інтэгратара Барадзіна. Ён за мафійныя злачынствы і сам сядзеў быў пяць гадоў таму ў амэрыканскай турме. Крэмль выкупляў яго, заплаціўшы некалькі мільёнаў доляраў выкупу з “союзного бюджэта союза РФ і РБ” (гэта значыць, са скрадзеных у беларусаў грашэй). Ну, каго не падсунуць з Масквы зьнішчаць Беларусь – ці то Барадзіна, ці то няўдалага пасла РФ у РБ Аяцкава – усё гнюсныя злодзеі, усё буйнакалібэрныя мафіёзы. Яно і зразумела, бо і “саюзная дзяржава РФ і РБ” – гэта тыповая мафійная справа за сьпіной нашага народу. 7 лістапада крамлёўскі афіцыёз ня надта ўспамінаў Леніна, але на наступны дзень успомнілі аднаго з выканаўцаў ленінскіх дэкрэтаў. Насупраць маскоўскай міліцыі на Пятроўцы, 38 быў адноўлены (прыбраны пасьля правалу путчу ў 1991 г.) помнік крываваму кату, стваральніку ВЧК-НКВД Дзяржынскаму. Летась начальства ФСБ тусавалася ў нашым Крутагор’і (Дзяржынску), дзе урачыста адкрыла адноўлены музэй бальшавіцкага Гімлера. Ня ў першы раз папярэдні экспэрымэнт быў праведзены ў Беларусі. Атрымалася, усё ціха – можна ставіць помнік бальшавіцкай гадзіне ў Маскве. Хаця ўсё гэта лягічна і няма нічога дзіўнага. Маскоўская міліцыя актыўна ўдзельнічае (з элемэнтамі прафэсіяналізму) у працэсе рабагандлю, абрабаваньня і забойстваў беларускіх і іншых грамадзянаў у Маскве і Маскоўскай вобласьці. Товарішчі продолжают, адным словам, славные традіціі. І фармулёвачку прыдумалі ў Крамлі – маўляў, помнік папрасілі аднавіць вэтэраны міліцыі. Гэта як бы вэтэраны гестапа ўрачыста адсланілі помнік якому-небудзь Шэленбэргу або Мюлеру ў Бэрліне. Трыюмфальнае шэсьце лубянскага фашызму па Расеі працягваецца. У той жа дзень крамлёўскае начальства выступіла з вычварэнскай ініцыятывай амністыі гастарбайтэрам, што працуюць у нечалавечых умовах на тэрыторыі РФ. Эканамічная вайна, якую імпэрыя вядзе супраць сваіх былых калёній (Беларусі, Украіны, Малдовы, Таджыкістану), прывяла да жабрацкага стану і беспрацоўя мільёны людзей. У Беларусі маскоўская вайна супраць нашага народу вядзецца рукамі антыбеларускага мясцовага рэжыму. Тысячы беларускіх і іншых рабоў былі забіты, скалечаны і абрабаваны расейскімі бандытамі (часта апранутымі ў розныя дзяржуніформы). Дык аказваецца, што злачынцамі ёсьць менавіта яны – рабы, а ня тыя, хто іх забіваў. І вось цяпер гэтыя “злачынцы” дачакаліся амністыі. Цырк з “амністыяй” задуманы не выпадкова, бо маскоўскае насельніцтва або ня здольнае працаваць або ня хоча (бо ўдабней займацца бандытызмам). Без рабоў Масква ды і ўся гнілая імпэрыя праваліліся б даўно. 9 лістапада ў Маскве адбыўся штогадовы збор генэралітэту генэральнага штабу расейскіх узброеных сілаў. Пуціна павялі па экспазыцыі новай экіпіроўкі горных стралкоў (да-а, актуальны для расейскай моладзі спорт). Ён мацаў боты і вяроўкі ды нахвальваў. Аказваецца якасьць былой экіпіроўкі настолькі нізкая, што цяпер Расея будзе цалкам закупляць яе за мяжой. Міністар вайны Іваноў паведаміў цікавую статыстыку: штосёмае злачынства ў РФ зьдзяйсьняюць афіцэры расейскай арміі і флёту (і гэта толькі зарэгістраваныя факты!). Да Пуціна падвялі маршала Язава (міністра абароны СССР і путчыста, што ратаваў савецкую імпэрыю). Моладзь ужо ня памятае гэтую жабу, што вывела войскі на вуліцы Масквы ды іншых гарадоў згнілага СССР 19 жніўня 1991 г. Пуцін цёпла павітаўся з няўдалым ратавальнікам імпэрыі ды прыбадзёрыў яго (цяпер такія ў фаворы на крамлёўскім алімпе ва ўмовах аднаўленьня рэйху ў старых межах). Беларусы памятаюць савецкую армію. Там зрэдку можна было сустрэць інтэлігентных і чалавечных афіцэраў, але большасьць з іх былі людзі стомленыя маразмам службы, расчараваныя, многія сьпіваліся. Трыццаць гадоў таму адзін з такіх афіцэраў падняў сьцяг паўстаньня супраць улады КПСС-КГБ. 9 лістапада 1975 г. капітан Валеры Саблін загадаў матросам арыштаваць афіцэраў і завеў свой супрацьлодачны карабель “Сторожевой” у Няву. Паўстанцы мелі намер паўтарыць подзьвіг маракоў браняносца “Пацёмкін”, якія ў 1905 г. паднялі паўстаньне на Чорным моры. Саблін пасьпеў паслаць у эфір свой заклік да зьвяржэньня камуністычна-гэбоўскай улады ў СССР і да дэмакратызацыі грамадзтва. Матросы (яны любілі справядлівага і талковага камандзіра) шляхам галасаваньня падтрымалі яго. На Лубянцы была паніка. Карабль разбамбілі з паветра, а потым захапілі абардажнай атакай. Сабліна расстралялі як “здрадніка сацыялістычнай айчыны”. Вось хто мог бы быць героям для цяперашняй арміі, але там герой – путчыст Язаў, а сама расейская армія – гэта структурыраваная крымінальная банда, кіруемая шызікамі-імпэрыялістамі. Пацьверджаньнем гэтаму ёсьць нядаўнія факты расейскага ваеннага бандытызму. Летува выставіла Расеі рахунак за ваенны самалёт СУ-27, які ўпаў непадалёк ад Коўна 15 верасьня сёлета. Рахунак расейскім правакатарам – 19 422 эўра. 12 тысячаў з гэтай сумы летувіскі ўрад мае намер выплаціць сялянам, на землях якіх разьбіўся маскаль, астатнія грошы – у дзяржказну дзеля ліквідацыі шкоды экалёгіі. 10 лістапада ваенны камэндант акупацыйных расейскіх войскаў у Грозьненскім раёне Гуськов тлумачыўся наконт учорашняга варварскага мінамётнага абстрэлу вялікага паселішча Старыя Атагі (былі паранены мірныя жыхары, разьбіты дамы). Эсэсавец сказаў: “Всё было чістой случайностью…” Старшыня адміністрацыі Ст. Атагоў В. Гадаеў быў бліжэйшы да ісьціны: “Гэта яны па пьянцы так страляюць. Ніхто іх не карае за гэта”. Народы, якія добра ведаюць, што такое маскальская арда, бяруцца за рыдлёўкі і падганяюць бульдозэры. У лістападзе ўкраінская армія пачала капаць глыбокі і шарокі роў на ўкраінска-расейскай дзяржмяжы паміж Харкаўскай і Белгародзкай вобласьцямі. Мяркуецца выкапаць і абсталяваць гэты санітарны кардон па ўсёй мяжы. У гэты час расейская ваенная звышмагутная станцыя візуальнай выведкі каля нашых Івацэвічаў працягвае зьнішчаць навакольнае асяроддзе і здароўе беларускага насельніцтва. Пара й нам разам з украінцамі капаць роў на мяжы з ардой. У Маскве днямі зноў тусаваліся дзеячы Эўразьвязу. Найбольш гаваркая з із сакратарка па замежных сувязях Бэніта Фэрэра-Вальднэр (беларусы ўжо выступілі з патрабаваньнем паслаць у адстаўку гэтую аўстрыйскую немку за русіфікатарскую дзейнасьць). Бэніта зноў публічна заклікала “дэмакратычную Расею падштурхваць кіраўніцтва Беларусі да дэмакратызацыі”. Слухаеш гэтую лухту і думаеш: няўжо эўрачыноўнікі сапраўды не разумеюць, у чым справа і што за дэмакратыя ў РФ? А можа яны так прыкідваюцца за нафту, газ ды тлусты хабар, што цячэ праз падстаўныя банкі ў іхныя сямейныя бюджэты? З часам ўся гэтая брудная брусэльска-крамлёўская гульня раскрыецца. А покуль што 10 лістапада ўдзельнік Бэнітавай дэлегацыі Строў (міністар замежных сувязяў Брытаніі) па дарозе з Масквы ў Ірак спыніўся ў сталіцы Іарданіі Амане. Учора ўвечары там адбыліся тэрарыстычныя выбухі, загінула і паранена шмат людзей. Ведаеце, што сказаў Строў, прадстаўнік краіны, дзе ў ліпені адбылося нешта падобнае на аманскую трагедыю? Абласканы ў Крамлі брытанец Строў залапатаў у тэлекамэру: “Тэрарысты твораць гэта па ўсім сьвеце. Вось і Расея ў нядаўнім часе атрымала магутныя ўдары ад тэрарыстаў. Яна змагаецца з намі супраць тэрарызму…” Што, Строў ня ведае таго, што ведае ўжо ўвесь сьвет? – жылыя дамы ў Маскве і Валгадонску падрывала ФСБ (людзі за руку схапілі лубянцаў), у Беслане ФСБ “вызваляла” дзяцей, палячы іх з агнямётаў і страляючы ў іх з танкавых гарматаў і г.д. Маразм і прадажнасьць заходняга эстэблішмэнту вядуць заходні сьвет ад адной катастрофы да другой. А лібэральная шушара працягвае расказваць свае прамаскоўскія байкі. Валеры Буйвал 12/11/2005 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |