Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк. Назіраецца павелічэньне варожасьці

З першых дзён лістапада заўважна актывізавалася Масква, ейныя “спэцслужбы” і “гэбэ” супраць беларускага руху. Зь некаторых беларускіх форумаў у Сеціве (шмат якія зь іх кантралююцца КГБ) выключылі беларускіх удзельнікаў і зьнішчылі ўсе іхныя выказваньні. Ліквідавалі таксама станоўчыя і нэўтральныя выказваньні пра мяне (пакінулі нэгатыўныя).
У Інтэрнэце на форумах “працуе”, між іншым, цэлы гэбоўскі штат. Яны там “дыскутуюць” паміж сабой, нібыта “сварацца” і г.д. – абгаджваюць беларускае. Яны там на працы. Такая ў іх спэцыяльнасьць.
Расейскае тэлебачаньне на замежжа (NTVІ) з дня ў дзень “круціць” цяпер здохлую качку – паведамляе, што Цэнтрвыбаркам нібыта “адмовіў у рэгістрацыі Пазьняку” ў якасьці кандыдата і не дапусьціў да выбараў. Тым часам выбары ў Беларусі павінны пачацца ў 2006 годзе. Ні пра якіх “кандыдатаў” у Цэнтрвыбаркаме яшчэ гаворкі не вядзецца. І тым ня менш Масква ўжо дэзынфармуе сьвет, рыхтуецца такім чынам да выбараў у Беларусі.
Асобным разьдзелам у беларусафобаў значыцца абплёўваньне, фальсіфікацыя і перакручваньне гісторыі Беларускага Народнага Фронту і беларускага змаганьня за незалежнасьць. Тут яны стараюцца ўжо разам з “апазыцыяй”, думаюць, відаць, што апазыцыйнай агентуры больш павераць. Вось узорчык з так званай “Белорусской газеты”: “Ужо васемнаццаць гадоў Беларусь адзначае Дзень памінаньня продкаў Дзяды ў Курапатах то з “чаромухай”, то з АМАПам. На першую такую акцыю, арганізаваную маладзёвымі аб’яднаньнямі “Талака” і “Тутэйшыя” некалі прышлі дзясяткі тысячаў людзей”. Тут (у гэтым выказваньні) заведамае круцельства.
Аргкамітэт БНФ быў створаны 19 кастрычніка 1988 года. Першай заплянаванай вялікай акцыяй Фронту было правядзеньне Дзядоў. Ашалелыя ад няўдачы камуністы (ад таго, што ня здолелі перашкодзіць стварэньню БНФ) і слухаць не хацелі пра Фронт. Таму падачу заяўкі ў Гарвыканкам на правядзеньне Дзядоў Аргкамітэт Фронту прапанаваў моладзі з Тутэйшых і Талакі, сябры якіх былі ў Аргкамітэце БНФ. Фармальна Фронт быў нібыта збоку. (Дарэчы, такім мэтадам – падача заявак у Гарвыканкам ад афіляваных ці спадарожнікавых арганізацыяў альбо грамадзянаў – Фронт карыстаўся часта. На гэта былі прычыны.)
Камуністы ведалі, што 30 кастрычніка Фронт рыхтуецца адзначыць Дзяды, і заплянавалі вялікую правакацыю (вывелі ўнутраныя войскі, вадзяныя гарматы, спэцмашыны для захопу людзей і г.д.). Вынікам яе (як мы потым даведаліся) павінна было стацца “пусканьне крыві”. Зьбіраліся зрабіць крывавае пабіцьцё людзей (як у Алма-Аты ў 1986 годзе), а адказнасьць за кроў і забойствы плянавалі зьвярнуць на “фашистов из БНФ”. (Камуністы, і ўвогуле, расейцы, вельмі любяць усіх тых, хто ня зь імі ды за беларускую мову называць “фашыстамі”.)
Але плян масавага крывавага пабіцьця камуністам ажыцьцявіць не ўдалося. Мы разгадалі іхную злачынную задумку і паблыталі ім карты. 30 кастрычніка, ня гледзячы на зьбіцьцё і атручваньне сьлезацечным газам, людзі скансалідаваліся супраць існуючага рэжыму і падтрымалі Фронт. Гэты дзень стаўся для Фронту ідэёвай і маральнай перамогай над камуністычным рэжымам.
І вось цяпер нашчадкі тых мандрылаў дробненька помсьцяць, па прынцыпу, як ва ўкраінскім анекдоце: “ні з’ім, так покусаю”.
У той час ужо і Талака, і Тутэйшыя, і Мартыралёг, і іншыя арганізацыі ішлі адзіным рухам з БНФ. Урэшце Фронт і паглынуў іх, практычна, цалкам, і гэта ўзмацніла БНФ, зрабіла зь яго сілу, якая вызначыла лёс Беларусі.

7 лістапада 2005 г. Зянон Пазьняк

12/11/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2005
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024