Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк. Нацыянальнае становішча

Становішча, у якім цяпер знаходзіцца Беларусь, нагадвае аддалена сітуацыю, якая склалася ў канцы ХVIII стагоддзя, калі сумеснымі намаганьнямі трох імпэрыяў Беларусь і Рэч Паспалітая былі разарваныя паміж немцамі і Масквой.
Гэта было даўно. Гістарычная памяць у грамадзтве амаль зьнішчаная, і цяпер, калі сітуацыя стала паўтарацца, для бальшыні яна незразумелая. І ў гэтым бяда. Бо сьляпога біць лёгка. Тым часам фактам ёсьць тое, што на Беларусі зноў сутыкнуліся супольныя нямецка-расейскія інтарэсы. Пачатак гэтага сутыкненьня і ўзаемадзеяньня дакладна зафіксаваны – 1998 год, Місія АБСЭ пад кіраўніцтвам Ганса Віка.
Вынікам нямецка-рускага ўзаемадзеяньня было стварэньне ў Беларусі ненацыянальнай, неадраджэнскай і па сутнасьці прамаскоўскай апазыцыі рэжыму, цалкам кіруемай з Брусэля і Масквы. Двайны ўплыў, як і падвойная сэрвільнасьць “апазыцыі”, вынікалі, відаць, са зьместу вядомай дамоўленасьці паміж Гансам Вікам і КГБ.
Сэнс гэтай палітычнай апэрацыі – адабраньне ад беларускага нацыянальна-вызвольнага Адраджэньня дамінуючай функцыі палітычнай альтэрнатывы рэжыму. За альтэрнатыву рэжыму была прапанаваная якраз падстаўная апазыцыя Віка. Гэты фальшывы вобраз падтрымліваецца з вялікадзяржаўнага ўсходу і з лібэральнага Захаду. Створана такая сітуацыя, якая, у выпадку зьмены ўлады, выключала б нацыянальны шлях разьвіцьця Беларусі (бо “апазыцыя” ідэёва не нацыянальная).
Раскол Беларускага Народнага Фронту, стварэньне неадраджэнскай, ненацыянальнай апазыцыі, штучная падача і ўспрыманьне яе як дамінуючага накірунку ў змаганьні з рэжымам Лукашэнкі – ўсё гэта было стратэгічнай і прапагандысцкай перамогай Масквы і Брусэля (дакладней, Бэрліну) на полі беларускай палітыкі. Гэта мела і прадаўжае мець фатальныя наступствы для нацыянальнай будучыні Беларусі.
Нашая задача – задача нацыянальна-дэмакратычных сілаў Беларусі – ліквідаваць прамаскоўскі рэжым, вярнуць страчаныя пазыцыі і не дапусьціць наступнага захопу ўлады ў краіне прамаскоўскімі коламі.
Аналіз атакі на беларускае адраджэньне дазволіў вызначыць галоўныя прыярытэты ў змаганьні за нацыянальна-дэмакратычную будучыню Беларусі. Найперш патрэбная нацыянальная асьвета людзей, якая заклала б грунт нацыянальнай сьведамасьці грамадзтва. Без нацыянальнай асьветы электаральная перамога на выбарах ва ўмовах антыбеларускай дыктатуры, фальсіфікацыі і русіфікацыі, практычна, малаверагодная.
Другі прыярытэт, які вырашальны ў справе кансалідацыі, свабоды і дэмакратыі ў Беларусі – гэта абарона і грамадзкае сцьвярджэньне беларускай мовы. Без станоўчага застасаваньня гэтай справы, без дзяржаўнага разьвіцьця беларускай мовы ня ўдасца нічога дзяржаўнага ажыцьцявіць. Можа быць страчаны нават суверэнітэт. Тут сітуацыя не “тэарэтычная”, а рэальная – побач Расея з сваімі імпэрскімі прэтэнзіямі.
Нашыя канкрэтныя беларускія палітычныя дзеяньні разгортваюцца ва ўмовах напоўлегальнага існаваньня. Гэта, практычна, ёсьць умовы акупацыйнага становішча. Таму шмат якія важныя пытаньні нацыянальна-дэмакратычнага змаганьня за вольную Беларусь публічна не абмяркоўваюцца. Гэта абцяжарвае наш рух. Але гэта ёсьць таксама і неабходнасьць для перамогі.

5 лістапада 2005 г.

12/11/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2005
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024