Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Лістападаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

13 лістапада ў Менску адбылося чарговае паседжаньне Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сябры Сойму абмеркавалі палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне.
Старшыня Руху і Партыі Зянон Пазьняк у сваім выстпе раскрыў сутнасьць зрошчваньня прагматычных інтарэсаў эўрапейскай бюракратыі і агрэсіўна-імпэрскага рэжыму Масквы ў дачыненьні да Беларусі:
“Чым бліжэй 2006 год, тым больш адчуваецца, як мітусяцца камбінатары вакол Беларусі. Нядаўна група высокай бюракратыі Эўразьвязу наведала Маскву, дзе паўтарала свае бесталковыя фразы аб патрэбе дапамогі беларусам з боку Расеі ва ўсталяваньні дэмакратыі ў Беларусі. Але ня думайма, што ў гэтым абсурдным упартым паўтарэньні выяўляецца толькі сьведчаньне абмежаванасьці інтэлекту. Тут тыповая палітыка падвойных стандартаў. Эўрапейская бюракратыя гэтым сьведчыць, што Расея мае разьвязаныя рукі. Маўляў, мяшайцеся, расейцы, у беларускія справы і пра газ з нафтай дзеля нас таксама не забывайце, маўляў, Эўропа – лепшы сябра вялікай Расеі.
Камбінатары з захаду і з усходу зноў дамаўляюцца між сабой, каб падзяліць свой уплыў на Беларусь. Такое становіцца магчымым найперш па адной прычыне: з-за нацыянальнай слабасьці і апатычнасьці самых беларусаў. Як толькі заявіць пра сябе наша сіла, тут жа пераменіцца іхняя заплечная палітыка; яны пабягуць перамаўляцца да беларусаў, каб ня страціць уплывы.
Гэтая тэма вартая асобай гаворкі, і настае час правесьці нам агульнафронтаўскую канфэрэнцыю па гэтых пытаньнях, бо відавочна, што камбінатары аб’ядноўваюцца, каб разам, бяз нас, вырашаць лёс нашай краіны. Невыпадкова, што яны спынілі з намі ўсе кантакты, баяцца спатканьняў з прадстаўнікамі Беларускага дэмакратычнага Вызвольнага Руху і кантактуюць толькі са сваімі стаўленьнікамі і сваёй псэўдаапазыцыяй. Яны бавацца ў гэтакую гульню, каб асягнуць найперш свае інтарэсы ў Беларусі. Калі мы ўзьвялічым сваю беларускую сілу, тады яны вымушаныя будуць лічыцца з нашымі інтарэсамі. Толькі ў сіле мы сьцьвердзімся ў сваім доме і адпрэчым навалу.”

З аглядам палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Яны ахарактарызавалі і па-за яе межамі і задачы партыйнай дзейнасьці. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны, якія распавялі пра паглыбленьне крызісу рэжыму і росьце пратэстных настрояў насельніцтва. Вызначаны кірункі інфармацыйнай і агітацыйнай працы. Да сябраў Сойму даведзная інфармацыя пра падрыхтоўку да мерапрыемстваў, прысьвечаных Слуцкаму збройнаму чыну. Мерапрыемствы адбудуцца сёлета 26 лістапада.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
13 лістапада 2005 г.

13/11/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2005
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024