Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Чыя армія ў Беларусі?

У 2006 годзе выдаткі на ўтрыманьне арміі будуць павялічаны на 26%. Пра гэта 14 лістапада сказаў прэм’ер рэжыму С. Сідорскі падчас выступу перад вайскоўцамі 120-й механізаванай брыгады ва Ўруччы.
“Дзяржава робіць усё неабходнае для забесьпячэньня арміі сучаснай тэхнікай і ўзбраеньнем. Сярод новых узораў – аўтаматызаваныя сістэмы кіраваньня, рэактыўныя сістэмы залпавага агню “Град” на базе МАЗ, танкі Т-72 з цеплавізарнымі прыцэламі, мадэрнізаваныя ў Баранавічах зьнішчальнікі СУ-27 і МІГ-29БМ. У бліжэйшы час на ўзбраеньне 115-й зенітна-ракетнай брыгады паступяць новыя комплексы С-300” – сказаў прэм’ер (інфармацыя паводле naviny.by за 14 лістапада).
Спадар Сідорскі называе армію беларускай. Але беларускай яна зьяўляецца толькі па складу. Салдаты, малодшыя і сярэднія афіцэры зьяўляюцца беларусамі. Аднак яна не абараняе інтарэсы Беларусі. Яна абараняе інтарэсы Масквы. Лукашэнка незаконна ўключыў беларускае войска ў аб’яднаную вайсковую групіроўку з маскоўскай вайсковай акругай Расеі. Ён паставіў наша войска на службу Маскве. Генэрал Мальцаў, які лічыцца міністрам абароны Беларусі, кадравыя пытаньні ездзіць вырашаць у Маскву. Ключавыя кіруючыя пасады ў арміі займаюць расейскія генэралы.
Кожны можа ўпэўніцца, што ўяўляе сабой беларуская армія. Дастаткова пагаварыць з афіцэрам на ўзроўні лейтэнанта ці капітана з нашыўкамі “Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь” і запытацца: “Ці можа беларуская армія абараніць беларусаў ад агрэсіі Расеі?” і “Супраць каго створана аб’яднаная вайсковая групіроўка?” або “Каго вы лічыце ворагам?”. На першае пытаньне пасьля некаторай разгубленасьці ( патрэбны нейкі час, каб гэтае пытаньне дайшло да сьвядомасьці) афіцэр адкажа, як правіла: “Не, ня можа, мы ж з Расеяй у адной аб’яднанай групіроўцы”. На другое (ці трэцяе) адкажа: “НАТО”.
Вось што такое “дружба” з Расеяй і пошукі “дэмакратыі” ў Маскве. Вось так нас адразаюць ад нармальных эўрапейскіх суседзяў і заганяюць у расейскі крымінальны мяшок. 300 мільёнаў даляраў выцягне рэжым з кішэняў беларусаў у наступным годзе, каб аплаціць расейскае жалезьзе. У той жа час нашыя хлопцы (ў салдатах) будуць хадзіць ў кірзавых ботах, выкарыстоўвацца расейскімі генэраламі і палкоўнікамі ў якасьці рабсілы.

16 лістапада 2005 г.
Сяргей Папкоў

16/11/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2005
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024