Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

У Нясьвіжы смуткуюць. Памерла К.Шышыгіна-Патоцкая

У Нясьвіжы смуткуюць з нагоды сьмерці краязнаўцы Клаўдзіі Шышыгінай-Патоцкай. 18 лістапада знаную дасьледчыцу Радзівілаўскага роду, памерлую на 71 годзе жыцьця, пахавалі на мясцовых могілках.

Нясьвіская краязнаўца была, хіба, самым вядомым жыхаром гораду. Гаворыць лідэр мясцовай суполкі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Алесь Язьвінскі:

(Язьвінскі: ) “Клаўдзію Шышыгіну ведаюць ня толькі ў Нясьвіжы, і нават ня толькі ў краіне.
Яна чалавек даволі вядомы. Ёю напісаны шэраг кнігаў пра Нясьвіж. Яна заўсёды перажывала душою за ўсё беларускае і за Нясьвіж у першую чаргу. Асабліва яна займалася Радзівіламі. Яе хваляваў палац. Яна вельмі хваравіта ўспрымала, калі гэта ня так падавалася. Вельмі шмат у яе было знаёмстваў. Нашы афіцыйныя асобы любяць уручыць яе кнігі гасьцям Нясьвіжа. Гэта ўсё нармалёва. Але да самой Клаўдзіі Якаўлеўны ставіліся як да таго ж Васіля Быкава”.

Паводле яе аднадумцаў, Клаўдзію Шышыгіну-Патоцкую ўлады асьцерагаліся таму, што яна крытычна ацэньвала іх цяперашняе стаўленьне да захаваньня гістарычных помнікаў. Найперш, да Радзівілаўскага замку. У маім архіве захавалася гутарка з Клаўдзяй Якаўлеўнай, зь якой я сёлета ў ліпені абмяркоўваў гэтую тэму:

(Шышыгіна: ) “Сам па сабе замак, якім ён быў і якім ён застаўся, ён заслугоўвае ўвагі. Але як там праводзіцца рэстаўрацыя, то гэта выклікае шмат пытаньняў. Невядома, што з гэтага атрымаецца. Там няма дастатковай колькасьці рабочых: можа якіх пару дзясяткаў, а можа і менш там працуе. І яны няправільна робяць гэтыя работы”.

Апроч краязнаўчай дзейнасьці, яна брала актыўны ўдзел у грамадзка-палітычным жыцьці Нясьвіжа. Гаворыць Алесь Язьвінскі:

(Язьвінскі: ) “Яна была ў БНФ “Адраджэньне”. У сацыял-дэмакратычнай Грамадзе ўдзельнічала, калі яна стваралася. То бок, яна была і актыўнай у грамадзкіх адносінах. Заўжды перажывала за Беларусь. Вось калі была вядомая галадоўка дэпутатаў у Вярхоўным савеце, дык вось яна хацела ехаць туды галадаць.

Яна заўжды перажывала душою за ўсё. Калісьці, памятаю, прыяжджаў Кебіч і была сустрэча з інтэлігенцыяй у палацы. І яе не маглі не дапусьціць туды. Яна прыйшла і запытала пра ўсё, што хацела. Такіх асобаў пабойваюцца, але ж і ігнаруюць.

І зараз вось, калі такое здарылася, я на пахаваньні ня бачыў ніводнай афіцыйнай асобы. У асноўным на пахаваньні былі настаўнікі, сваякі і пратэстанты. Я ад сваёй арганізацыі, паколькі яна была ў нас, дык я зрабіў вянок зь бел-чырвона-белым сьцягам”.

Міхал Стэльмак. Радыё “Свабода”, 18 лістапада

21/11/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2005
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024