Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
На мінулым тыдні Лукашэнка правёў агітацыйны перадвыбарчы спэктакль. 17-га лістапада ўгаворваў магілёўскіх студэнтаў: «… в каждом из 12 обследованных контролерами объектов общественного питания потребкооперации выявлены грубейшие нарушения правил торговли: антисанитария в столовых, закусочных и барах, бутербродные в сельских магазинах превращены в рюмочные.» «Убытки от хозяйственной деятельности предприятий общественного питания Шкловского райпо за 9 месяцев составили почти Br55 млн.» “Позорным явлением” назвал приписки и искажение статотчетности и в этой связи заявил о необходимости рассмотреть вопрос введения уголовной ответственности за подобные правонарушения. В частности, из проверенных 7 хозяйств Шкловского района в 6 выявлены приписки более 3,5 тыс.т зерна, 200 т картофеля, 30 т молока, более 1 тыс.т зеленых кормов.» « На высшем государственном уровне ставилась задача повышения эффективности экономики, снижения и ликвидации убыточности. В Шкловском же районе, где года три назад из 29 сельхозорганизаций 20 были убыточными, вместо того, чтобы использовать рекомендуемые методы оздоровления производства, просто объединили эти нерентабельные хозяйства между собой и доложили о сокращении на 35% общего количества убыточных сельхозпредприятий в регионе.» «Кредиторская задолженность по всем отраслям экономики района в этом году существенно выросла и значительно превысила чистую прибыль, что ставит под вопрос эффективность хозяйствования, даже несмотря на то, что за 9 месяцев этого года объем промышленного производства вырос на 24,6% в сравнении с аналогичным периодом 2004 года.» “… районные власти и исполкомы сельсоветов совершенно забросили так называемые неперспективные деревни. К примеру, деревни Городок, Церковище, Борки, захламлены поваленными ветром деревьями, утопают в зарослях и бурьяне. При этом просьбы жителей помочь им убрать эти завалы остаются без ответа со стороны сельсоветов и районных организаций.» Можна доўга рабіць пералік “дасягненьняў” лукашэнкаўскага дзяржаўнага ладу. Не цягнуць на праўду тыя лічбы падтрымкі Лукашэнкі, якімі спрабавалі “карміць” студэнтаў 17-га лістапада: «Большинство граждан Беларуси поддерживают проводимую в стране политику. Об этом свидетельствуют данные социологического исследования, которые были обнародованы перед студенческой аудиторией. Сегодня, согласно этим данным, на селе действующего Президента поддерживают 90% населения, в районных центрах — 84%, в Минске — 67%.» Што гэта ня так, сьведчаць гаворкі людзей на вёсцы. Вось вытрымкі з такіх гаворак, якія прагучалі на радыё «Свабода» сёлета: аўторак, 27 верасьня 2005, 10:35 (Спадары: ) “Тэлефоны два на ўсю вёску, падавалі заявы, сказалі, у будучым годзе мо будуць везьці лінію. Няма куды хадзіць званіць!.. Я вам скажу: хто нам памагае — сельсавет?! А навошта яго трымаць — каб плаціць страхоўку 7 тысяч?! Я б, дапусьцім, сам мог бы летам падпрацаваць — дык у нас ні калгасу, ні саўгасу!.. Я здала 1 тону 200 кіляграмаў сена гады тры, хай бы лепш прапала, чым я здала ў калгас — і па сёньня не заплацілі, стог сена стаяў!.. Тут пустых хат — дзьве трэці дзярэўні. Ай… Мы зьнікаем, і ўсё. Лукашэнка вунь балбоча толькі, а ў нас па-старому як было, дык і ўсё…” На прысядзібных бульбяных палетках разгаварыліся са спадаром Міхасём Мельнікам, электрасьлесарам з Барысава, што прыехаў дапамагчы старым. (Карэспандэнт: ) “А што можа быць?” (Міхась: ) “Можа, за вілы брацца ня будзем, але трэба думаць абавязкова — я так думаю…” (Карэспандэнт: ) “Тады пракамэнтуйце і другую частку выказваньня Лукашэнкі, што фэрмэрства краіне не патрэбнае”. (Васіль: ) “Нашаму прэзыдэнту шмат што не патрэбна ў нашай краіне. Гэтыя аграгарадкі — тупіковы шлях разьвіцьця сельскай гаспадаркі. У 1960-я гады мы праходзілі гэта пры Мікіту Хрушчову. Напрыклад, у Гумнах быў свой калгас, мэхдвор — я памятаю, каля дваццаці мэханізатараў, была школа — вучылася 200 дзяцей. Узбуйнілі і тым самым на маёй вёсцы паставілі крыж. Сёньня пабудуюць аграгарадкі — зруйнуюць усе астатнія вёскі”. (Карэспандэнт: ) “А аграгарадкі — колькі вы даяце — змогуць праіснаваць?” (Васіль: ) “У дзяржавы няма грошай на сёньняшні дзень дабудаваць гэтыя гарадкі…” панядзелак, 13 чэрвеня 2005, 16:39 Р/С У вёсцы Ланькава зачынілі базавую школу. Настаўнікі цяпер разьбіраюць рэчы і мэблю. Маёмасьць перадаецца ў іншыя школы — нават агароджу здымаюць, застануцца толькі сам будынак, футбольная брама і помнік партызану, які даглядалі ланькаўскія вучні. Колькасьць вучняў у вёсках скарачаецца, і за апошнія дзесяць гадоў у Бялыніцкім раёне зачынена дзевяць пачатковых школаў і дзьве базавыя. Гэта разам з той, якая ў вёсцы Ланькава, і дзе павінна было вучыцца сорак дзяцей. (Спадарыня: ) “Пэрспэктывы няма, у нас не нараджаюць. Мы даем зьвесткі менавіта на пяцігодку, і ў нас 35 детей будзе. Канечне, утрымліваць штат, самі зразумейце — гэта ж грошы, фінансы”. Такую вось «аптымізацыю» распачаў Лукашэнка сваёй праграмай «возрожденіе села». 5 мільярдаў даляраў (больш за палову ад сумы бюджэту) толькі ў гэтым годзе «накіраваў» на гэтую праграму сваім указам № 150 за 25.03.2005 г. Пераважную большесьць гэтых грошай, як бачна па Шклоўскаму раёну, вертыкальшчыкі раскралі. Так было заплянавана, як «плата» вертыкальшчыкам за ляяльнасьць, за выкананьне функцыяў турэмных назіральнікаў. Калі выдаваўся ўказ было зразумела, што ні пад 5 мільярдаў даляраў на гэты год, ні пад 30 мільярдаў даляраў на ўсю «праграму» няма людзкіх і матэрыяльных рэсурсаў. Сапраўдныя афіцыйныя радкі з бюджэта даюць зусім іншыя лічбы: (лічбы ў тысячах рублёў) Национальная оборона 539 601 974,0 Высновы з усяго гэтага відавочныя. Яны ў загалоўку гэтага матэрыялу. 21лістапада 2005 г. 22/11/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |