Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Салігорскіх падлеткаў затрымалі за… размову з сябрам БНФ У Салігорску ўвечары 23 лістапада міліцыя затрымала непаўналетніх актывістаў дэмакратычнага руху Зьмітра Бараноўскага, Івана Шылу і Ягора Астапеню. Затрыманьне адбылося падчас іх сустрэчы зь лідэрам мясцовай суполкі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Алегам Борыным. Паводле Алега Борына, калі ён спаткаўся з падлеткамі на адной з салігорскіх вуліцаў, да іх пад’ехалі міліцыянты і затрымалі 24/11/2005 › Навіны Лапцюжная радасьць “Эканаміста” Працягваем публікацыі “эўратупізмаў”. Ангельскі часопіс “The Economist” радасна паведаміў, што беларуская “апазыцыя” вырашыла “выбраць колер сініх джынсаў колерам апазыцыі. 24/11/2005 › Навіны Robert Bodnar (1967 – 16.11.2005) Otrzymaliśmy tragiczną wiadomość z Krakowa. 16 listopada zmarł S.P. Robert Bodnar; wspanialy przyjaciel, wielki partryota Polski. W imieniu członków Białoruskiego Frontu Narodowego „Adradżeńnie”, Partii Konserwatywno-Chrześciańskiej – BFN i Komitetu Polska-Białoruś im. generała Bułak-Bałachowicza wykazujemy nasze kondolencje i współczucie żonie Beacie, córkom i całej rodzinie S.P. Roberta Bodnara. Siarhei Papkou, Valery Buival, Mińsk 24/11/2005 › Polski Робэрт Боднар (1967 – 16.11.2005) Мы атрымалілі трагічную зьвестку з Кракава. 16 лістапада памёр Сьв. Памяці Робэрт Боднар, цудоўны сябра, вялікі патрыёт Польшчы. Ад імя сяброў Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Камітэту Польшча-Беларусь імя генэрала Булак-Балаховіча выказваем нашы спачуваньні жонцы Бэаце, дочкам і ўсёй сямьі Сьв. Памяці Робэрта Боднара. Сяргей Папкоў Валеры Буйвал Менск 24/11/2005 › Навіны Факты і падзеі (22-23 лістапада 2005 г.) Беларусы ўжо даўно заўважылі – усе Лукашэнкавы сябрукі кепска канчаюць. Успомнім хаця б Мілошавіча з Садамам. Вось і яшчэ адзін. Не, Шродэра (які дэманстратыўна сустракаўся са шклоўцам яшчэ напярэдадні свайго ўступленьня на канцлерскі пост у 1996 г.) не павезьлі пад канвоям у гаагскі трыбунал. Немцы проста пракацілі яго разам зь ягонымі сацыялістамі на апошніх выбарах. 24/11/2005 › Актуаліі
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |