Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (22-23 лістапада 2005 г.)

Беларусы ўжо даўно заўважылі – усе Лукашэнкавы сябрукі кепска канчаюць. Успомнім хаця б Мілошавіча з Садамам. Вось і яшчэ адзін. Не, Шродэра (які дэманстратыўна сустракаўся са шклоўцам яшчэ напярэдадні свайго ўступленьня на канцлерскі пост у 1996 г.) не павезьлі пад канвоям у гаагскі трыбунал. Немцы проста пракацілі яго разам зь ягонымі сацыялістамі на апошніх выбарах.
Цалкам магчыма, што трыбунал па шэрагу справаў ўсё-ткі ў Нямеччыне над шродэрцамі адбудзецца. Бо надта глыбака, па самыя вушы завязьлі яны ў васальную залежнасьць ад маскоўскай імпэрыі. Ды й на выбарах адчайна круціліся, павінны вылезьці на дзённы сьвет іхныя фальшаваньні і падтасоўкі. 22 лістапада ў Бундэстагу іграла музыка, Шродэр здаваў ключы ад канцэлярыі новай канцлершы. Ангэла Мэркэль – немка з Усходу, з былой ГДР. Расейскія журналісты ўлезьлі тут са сваім камэнтаром: “Мэркель з Усходу, яна атэістка…” А ўвечары па тэлевізіі ўвесь сьвет убачыў і пачуў, як яна прысягае на вернасьць Канстытуцыі і народу ды просіць дапамогі ва Ўсявышняга. Пуцін хаця й паслаў тэлеграмку з віншаваньнямі, але ясна, што ў роце ў крамлёўцаў-лубянцаў кісла, яны моршчацца. Правалілася яшчэ адна заходняя крэатура, якую Крэмль старанна ляпіў і падпарадкоўваў сабе на працягу столькіх гадоў. Цяпер усё трэба пачынаць з пачатку.
Музыка гучэла і ва Украіне. Народ сьвяткаваў гадавіну пачатку аранжавай рэвалюцыі. Памятаем, як пасьля яе перамогі пасярод эйфарычнага захапленьня прагучаў голас Зянона Пазьняка. Беларускі лідэр выказваў радасьць з находы перамогі нашых суседзяў над маскоўскім ворагам, але папярэджваў таксама, што наперадзе ва ўкраінцаў цяжкая праца і барацьба, што непазьбежныя таксама расчараваньні і пазбаўленьне ад ілюзіяў. Так яно й сталася. Многія, хто сабраўся на рэвалюцыйным Майдане ў Кіеве, казалі менавіта пра расчараваньні, пра нязьдзейсьненыя надзеі. Вельмі ясна сфармулявала гэта ў тэлекамэру адна сталага веку ўкраінка (без прэтэнзіяў на ўнівэрсітэцкую адукацыю, але з ясным народным розумам): “Кіраўнікам дзяржавы трэба думаць не пра свой уласны інтэрас, а пра дабро нашай Украіны. Тады й наладзіцца ўсё”. Мы ўбачылі не так даўно, як разышлася ў розныя бакі так званая “каманда Майдану” (выпадковая Цімашэнка і інш. пайшлі ў апазыцыю). Менавіта на гэтых дэталях расейскія журналіты і палітыкі паспрабавалі пабудаваць сваю іранічную крытыку вынікаў першага пасьлярэвалюцыйнага году. Маўляў, нават на Майдане ўкраінцы стаялі паасобнымі купкамі (адны за Цімашэнку, другія за Юшчанку), маўляў, і людзей сабралося мала. Гэтак яны лапаталі ў ранішніх тэлерэпартажах. Ды надвячоркам сканфузіліся: на Майдане сярод мора нацыянальных і аранжавых сьцягоў сабралася 200 тысячаў чалавек, якія размаўлялі і сьпявалі па-украінску (а многія мелі на вопратцы надпісы “Дзякуй, Божа, што я не маскаль!”). Расейцы актыўна дэманстравалі тэлерэпартажы з Сімфэропаля. Там сабралося некалькі тысячаў маскальскіх асаднікаў пад расейскімі трыкалёрамі і бела-блакітнымі шматамі Януковіча. Яны выставілі наперад вялізазны транспарант “Настоящая революция впереди!” і актыўна куражыліся ды гарлапанілі. Разыгралі нават некалькі кур’ёзных мізансцэнаў. Напрыклад, пад мэлёдыю “Вставай страна огромная…” групка маразматыкаў у генэральскіх і палкоўніцкіх шынялях прамаршыравала з аранжавымі сьцягамі пад помнік Леніну і карцінна пакідала сьцягі пад ногі ідалу (як гэта рабілася з нямецкімі сьцягамі на парадзе перамогі ў 1945 г. у Маскве). Ды ясна ўжо, што крыкуны з маразматыкамі-адстаўнікамі імпэрыю ня выратуюць. Дарэчы, уздым народнай радасьці і нацыянальнага гонару ўкраінцаў такі высокі ў гэтыя юбілейныя дні, што расейскі прэм’ер Фрадкоў-Фрадкін пабаяўся нават зьяўляцца ў Кіеў з афіцыйным візытам (заплянаваным на гэты час даўно). Ды справа ня толькі ў страху, што пад гарачую руку могуць каля Майдана і памідорамі закідаць. Яшчэ й у тым, што трэба ж даваць камэнтары з нагоды юбілею рэвалюцыі. Было б цікава: стаіць перад мікрафонам таварыш Фрадкін ды кажа на публіку: “Товарищи, поздравляю вас с годовщиной великой победы над российским империализмом!..”
У той жа дзень парлямант Грузіі прыняў большасьцю галасоў рашэньне “аб пачатку разгляду пытаньня аб мэтазгоднасьці знаходжаньня Грузіі ў СНД”. Складаная парляманцкая фармулёўка лёгка перакладаецца на звычайную мову – Грузія пачынае працэс выйсьця з СНД, пакідае падпарадкаваную Маскве структуру. Прэзыдэнт Саакашвілі і іншыя палітыкі ў адкрытую казалі, што знаходжаньне іхнай краіны ў штучнай структуры ёсьць несумяшчальным са стратэгіяй уступленьня Грузіі ў НАТО і эўрапейскія структуры. Туркмэністан яшчэ ў жніўні сёлета заявіў пра сваё рашэньне выйсьці з маскоўскай СНД. Так паступова кісьне, скурчываецца надзьмутая і пустая крамлёўская порхаўка (прыдуманая ў 1991 г. як этап аднаўленьня расейскай імпэрыі ў былых межах). Нават многія з тых краінаў, што пакуль фармальна лічацца ў СНД, знаходзяцца там “для адчапнога”, а тым часам мацуюць сваю дзяржаўную незалежнасьць і арыентуюцца зусім на іншыя міжнародныя арганізацыі і хаўрусы. Мяркуем, што пасьля Грузіі настане чарга Украіны і Малдовы выйсьці з гэтай задушлівай палітычнай камуналкі. Эх, як ашчэрыліся крамлёўскія начальнікі: “Вы з СНД уцякаеце, дык мы вам газу з нафтай не дамо, кланяцца-прасіць будзеце!..” Толькі гістарычны досьвед паказвае, што пасьля канчатковага адпаду хаўрусных княстваў ад згнілага імпэрскага цела абавязкава пачнецца развал на часткі самога гэтага цела.
23 лістапада пракурор Масквы ўпершыню прызнаў факты марадзёрства падчас драмы ў тэатральным цэнтры на Дуброўцы ў 2002 г. Ён атрымаў 50 заяваў сваякоў забітых “выратавальнікамі” ФСБ людзей, у якіх гаворыцца пра зьнікненьні грошай і каштоўных рэчаў, якія мелі пры сабе забітыя. Напрыклад, загінуўшы ад атрутных газаў журналіст М. Міхайлаў меў пры сабе ў скуранай куртцы 250 доляраў і 3 тысячы рублёў. Сямьі ахвяры ня выдалі ні грошай, ні куртку, хаця абедзьве пазыцыі згадваюцца ў матар’ялах сьледчай справы (!). Маскоўскі пракурор мяркуе, што грошы і вопратку забраў сабе сьледчы. А яго ўжо няма, бо сёлета ўвесну ён загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Якое жудаснае замкнёнае кола! Спачатку забілі людзей, пастралялі, патруцілі газамі, потым абрабавалі трупы, потым пачалі зьнішчаць тых, хто рабаваў. Дзікая, кашмарная краіна…
А на Захадзе яна пачынаецца са Смаленска – пэрлы, што маскалі адабралі ў Вялікага Княства ў выніку зьнішчальных войнаў. Маскоўскія акупанты здолелі ператварыць наш эўрапейскі горад у няшчасны поліс сваёй азіяцкай імпэрыі. Смаленшчына сустракае беларускага падарожніка бязьлюдзем, галечай, руінамі, няскошанай травой пад сьнегам (бо ў сялянаў даўно няма быдла). Затое тут пачынаецца расейскі Тэхас зь ягоным кругласутачным вэстэрнам. Дзякуй смаленскай міліцыі: яна папярэджвае беларускіх кіроўцаў, каб не спыняліся на сігналы асобаў, апранутых у міліцэйскую форму, калі тыя стаяць непадалёк ад лесу. Гэта хутчэй за ўсё будуць кілеры-аўтаматчыкі, якія кормяцца з дарожнага разбою. Прыгоды тут бываюць нават у мясцовага начальства. Уноч на 23 лістапада аўтаматчыкі ў чорным абстралялі, а потым падпалілі загарадны маёнтак віцэ-мэра Смаленска Ул. Лабоўскага. Хутчэй за ўсё у Лабоўскага даўно абсталявана адмысловае бомбасховішча, бо ні ён, ні сямейнікі не пацярпелі ў сьвінцовай завірусе. У смаленскай мэрыі Лабоўскі курыраваў пытаньні эканомікі, нерухомасьці і бюджэту. Гэтага было дастаткова.
23 лістапада на судзе па справе Беслана расейскі афіцэр упершыню прызнаў факт абстрэлу школы з танкавых гарматаў. Палкоўнік-танкіст Віктар Кундзееў паведаміў суду, што 3 верасьня летась афіцэр ФСБ загадаў яму здаць камандваньне над ягоным танкавым аддзелам, і потым ужо камандвала сама ФСБ. Менавіта пасьля таго па будынку школы было зроблена сем стрэлаў асколачна-фугаснымі снарадамі. Кундзееў прызнаў, што разумеў і ведаў тады: жыцьцю закладнікаў, якія знаходзіліся ў спортзале школы (туды пасылалі свае снарады “вызваліцелі”), была пагроза ад абстрэлу. Праўду аб расейскіх злачынствах не схаваеш, вось яна ўздымаецца ў поўны рост. Яшчэ раней сто разоў выкляты асэцінскімі семьямі нам. генпракурора РФ Шэпель прызнаваў факт танкавага абстрэлу школы (цяжка было схаваць гэты факт, абстрэл бачылі тысячы людзей), але, маўляў, толькі тады, калі ў школе ўжо не было закладнікаў. Такім чынам, сёньня стала ясна ў судовым парадку, што прынамсьці начальнік ФСБ Патрушаў павінен несьці крымінальную адказнасьць за масавае забойства з крайняй жорсткасьцю. Мяркуем, што ў выніку прызнаньня своечасова “ня прыбранага” танкавага палкоўніка Крэмль-Лубянка павінны ў хуткім часе грунтоўна “прыбраць” Патрушава. А то раптам возьме “ня прыбраны” Патрушаў ды й раскажа на судзе, што гэта Пуцін (начальнік штаба па “вызваленьні” закладнікаў у Беслане) аддаў яму загад страляць у дзяцей з танкаў ды паліць іх агнямётамі. А покуль што Патрушаў энтузіястычна дакладаў Пуціну пра свой праект кантролю за інтэрнэтам. “Барцы з тэрарызмам” пазіравалі перад тэлекамэрай, седзячы за дубовым сталом над нейкімі паперкамі. Усё чынна і благародна, кроў нявінных ахвяраў даўно змытая з рук, справа здадзена ў архіў. І трэба ж надарыцца такому: пачалі раптам калоцца каронныя сьведкі.

Валеры Буйвал

24/11/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2005
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024