Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (23-24 лістапада 2005 г.)

У апошнія дні дэманстраваў тэлеактыўнасьць таксама й міністар вайны РФ Іваноў. Мяняючы ўніформы (як кавалер эпохі барока) ён тусаваўся па розных гарнізонах і ізабражаў інспэкцыю. Постсавецкія людзі, аднак, добра разумелі, што йдзецца пра звычайную пацёмкінскую лухту.
Усё на шляху галоўнага камэнданта было ўжо падрыхтавана з мэтай выстаўленьня ідэяльных умоваў у якасьці “тыповых”. Вядома, што дзясяткі тысячаў семьяў расейскіх афіцэраў і падафіцэраў жывуць на чужых кватэрах, у бараках ды іншага кшталту нечалавечых умовах. Заробкі настолькі мізэрныя, што мужчыны самы запісваюцца на каўказкую вайну, каб падзарабіць (часта зарабляюць сабе кулю ў лоб ад чачэнскіх патрыётаў). Іванова ж паказвалі ў чысьценькіх і сьветлых казармах, афіцэрскіх палацах, на мадэрновых тэхнічных устаноўках і г.д. Аднак, самай сьмешнай была лухта пра прызыўны пункт недзе ў Пярмі. Арангутангавага выгляду юнакоў (гэтая вышэйшая раса вучыць цяпер “цывілізацыі” каўказкія народы і мае намер прыйсьці з культуртрэгерскай місіяй на Беларусь) вадзілі па белых кабінэтах мэдкамісіі ды нахвальвалі іхную вайсковую патэнцыю. “Да тут всё высшій шік, как в четырёхзвёздочном отеле…”—весела шыпеў і крыва ўсьміхаўся зьмеягаловы міністар Іваноў. Маўляў, запісвайцеся ўсі ў нашу армію. Але ёсьць канкрэтныя зьвесткі, што адміністрацыя адлоўлівае ў расейскае войска ў асноўным катэгорыі мясцовых арангутангаў, нэандэртальцаў ды краманьёнцаў. Больш разьвітая расейская моладзь як можа любымі спосабамі ўцякае ад службы ў войску, хаваецца і разьбягаецца.
А тым часам у горадзе Зьверава Растоўскай вобласьці працягваецца пэрманэнтная дэманстрацыя пэнсіянэраў-шахцёраў і іхных семьяў. Крэмль наварыў на ірацкай вайне і міжнародным тэрарызьме шалёныя нафтадоляры (начальнікі шчыра кажуць, што ня ведаюць, куды дзяваць золата). А пад сурдзінку ўзялі ды адмянілі жабрацкі паёк у выглядзе трох тонаў каменнага вугля на адну сямью шахцёра, які надрываўся пад зямлёй 30-35 гадоў і цудам дачакаўся пэнсіі. У шахцёрскіх хібарах ледзь ліпіць батарэйнае ацяпленьне, на сырых сьценах лёд. Пэнсія ў тры з паловай тысячы рублёў (трошкі больш за сто доляраў), а тона вугля для печкі каштуе дзьве тысячы рублёў. Выкінутыя на сацыяльны сьметнік людзі ў адчаі. А тут яшчэ трэба сыноў аддаваць міністру Іванову на каўказкую мясарэзку. Пэнсіянэры павінны б даўно здагадацца, што трэба ня Грозны, а Маскву штурмаваць разам з сынамі.
Мы, прызнацца, як у ваду глядзелі… Ужо 24 лістапада, на наступны дзень пасьля таго, як на судзе па Беслану пачаў “калоцца” танкавы палкоўнік Кундзееў, ФСБ падаслала ў суд генэрала, які аспрэчыў праўдзівыя паказаньні (на ўсю імпэрыю па тэлевізіі). Рана мы наладжвалі палітычную паніхіду начальніку ФСБ Патрушаву, ён мабыць будзе дырэктарстваваць і змагацца з тэрарызмам яшчэ гадоў сто. Дык вось, за трыбуну сьведкаў стаў генэрал Собалеў, камандуючы арміі, якая перадала ФСБ свае танкі ў раёне Беслана. Генэрал даў паказаньні, што танкі стралялі па школе пасьля 20.20 гадзінаў 3 верасьня (калі, маўляў, там ужо не заставалася дзяцей). Судзя спытаўся: “А як жа сьведкі, якія чулі і бачылі, як танкі стралялі задоўга да гэтага часу, а ў школе былі закладнікі?” Трохзоркавы генэрал (гэта, відаць, сьведчаньне таго, што ён мае тры ізьвіліны ў мазгах) затрос галавой і ашчэрыўся: “Это всё чушь!” Вось так, тысячы людзей бачылі і чулі, а ўсё гэта — “чушь”.
24 лістапада “Нар. Воля” паведаміла, што пасьля рамонту ў Менску зноў адкрылася 4-я дзіцячая паліклініка. Толькі вось дзяцей туды не пускаюць. Установа мае сваю гісторыю. Пры саветах яна існавала як вядомае 4-е Упраўленьне, якое абслугоўвала камуністычную эліту сталіцы БССР. Пасьля правалу саветаў Упраўленьне закрылі разам з КПСС, а будынак з абсталяваньнем перадалі пад дзіцячую паліклініку. Аднак, у 1994 г. да ўлады прыйшоў шклоўскі прэзыдэнт, і адразу ж установа стала называцца Рэспубліканскай больніцай кіраваньня справамі прэзыдэнта. І вось цяпер (праўда, пад іншай назвай) аднаўляецца дэ-юрэ ў тым жа месцы лячэбніца для супрацоўнікаў адміністрацыі вэртыкалі. Вось вам і рэстаўрацыя бурбонаў. Вэртыкальным бурбонам аддаюць таксама суседні будынак Цэнтра радыяцыйнай мэдыцыны. Можа ўсіх дзетак ужо вылячылі, аздаравілі? Ня будуць вэртыкальшчыкам па начах мроіцца крывавыя немаўляткі? Яшчэ ўзімку 2002 г. жыхары навакольнага раёну (дзяцей якіх абслугоўвала гэтая дзіцячая паліклініка) распачалі акцыі. Хацелі мы напісаць “акцыі пратэсту”, але не атрымліваецца. Маці з дзецьмі (некаторыя зь іх хворыя на ДПЦ) стаялі днямі пад парадным гаўбцом на Карла Марла, 38, дзе месьціцца адміністрацыя вэртыкалі. Яны перадавалі туды пэтыцыі, што пачыналіся: “Дорогой Александр Григорьевич…” Ніхто іх туды не пусьціў і ня выслухаў. А вось учора ў сэктары Газа ізраільскія ўлады закрылі адну палестынскую школку. Дзеці прышлі раніцай, селі на ходнікі перад закрытай брамай і пачалі заняткі пад кіраўніцтвам маладых настаўніц. Яны не баяліся аўтаматчыкаў ізраільскага спэцназу, які атачылі іх. Калі тыя паспрабавалі адцясьніць дзяцей ад школы, малыя ўсталі і, вымахваючы кулачкамі, закрычалі патрыятычныя лёзунгі. Можна быць упэўненым, што гэтая моладзь адукацыю атрымае. А іхныя бацькі ніколі не дадумаюцца пісаць: “Дорогой Аріель Шарон…”
24 лістапада ў расейскай Дзярждуме патэтычна гучэў стары шлягер “Вставайте, люді русскіе…” (у перакладзе на эстонскую, латышскую, украінскую, цюркскія мовы тэкст шлягеру гучыць: “Чемодан, вокзал, Россія…”). Дык вось шкіпэр (слоўца незабыўнага Дземянцея тут вельмі да месца) Савета Фэдэрацыі С. Міронаў агучыў праект вяртаньня ў Расею “всех соотечественніков, граждан СССР”. Такіх Міронаў налічыў 25 мільёнаў. А начальнік фэдэральнай міграцыйнай службы РФ К. Рамаданаўскі згадаў таксама пра “чуждых імігрантов”, якім таксама знойдзецца месца на лесапавалах і нафтаздабычы. Прычым міграцыйны начальнік згадаў пра “печальный опыт Франціі” і неабходнасьць навучыць “чуждых” русскому языку і манерам. Нешта за апошнія гады мы ня бачылі, каб мільёны расейскіх асаднікаў кідаліся назад у сваю жудасную Расею з камфортных кватэраў у Таліне, Рызе, Менску і г.д. (яны добра разумеюць розьніцу паміж цывілізаванай чужынай і “прелестямі родіны”). Наўрад ці дачакаюцца Міронаў з Рамаданаўскім дабраахвотнага вяртаньня гэтага кемлівага расейскага элемэнта ў маскоўскую галечу і дэбілізм. А каго ж гэта Рамаданаўскі зьбіраецца навучыць русскому языку і манэрам, каго ён называе “чуждымі” (але такімі патрэбнымі расейскай махіне, што буксуе пасярод дэмаграфічнага крызісу)? Пэўне ж, не каўказцаў і не таджыкаў, якіх і без таго рэгулярна зьнішчаюць і гоняць з рынкаў і гарадоў РФ. Йдзецца, безумоўна пра нас з вамі, пра беларусаў, украінцаў і малдаван. Пра тры народы, якія паводле брусэльска-маскоўскай змовы павінны запоўніць сабой халодныя і спустошаныя прасторы Сібіры ды батрачыць на вялікую Россію і дэмакратычны Захад. Украінцы ўжо сказалі сваё калектыўнае слова на Майдане: “Москалі, гэть!” У малдаванаў нават запісны камуніст-прэзыдэнт Варонін перарадзіўся пад уплывам пэрманэнтнай расейскай пагрозы ды пачаў патрабаваць вываду акупацыйных расейскіх войскаў з малдаўскай тэрыторыі. Застемся мы – беларусы, што існуем пад антызаконнай лухтой “союзного государства”. Дык вось і трэба нам у адпаведнасьці з Канстытуцыяй і прыродным правам народу на існаваньне салідарна абараніцца ад “саюзьніцкай” расейскай агрэсіі. Каб жыць дастойна на сваёй зямлі, а не вучыцца хамскім манэрам у тундры.
На наступны дзень пасьля сьвяткаваньня гадавіны ўкраінскай перамогі над маскальскім імпэрыялізмам на кіеўскім Майдане імпэрыялісты наладзілі звыродлівы акт мізэрнай помсты. 23 лістапада па расейскіх тэлеканалах загучэлі іранічныя галасы дыктараў: “Ураіна продаётся с молотка…” Меўся на ўвазе аўкцыён у Маскве па продажы сталінскага хмарачосу пад назвай “гатэль “Украіна”. Увесь гэты манумэнтальны пасквіль ня мог быць проста супадзеньнем. Лубянская кантора – мастак на такія гульні. А выглядала правакацыя ўсё роўна нікчэмна і мела сьвінячыя формы. Калі імпэрыялісты будавалі ў стылі сталінскага ампіру гэты хмарачос на пачатку 1950-х гадоў, то надалі яму такую назву пад шумнае сьвяткаваньне 300-годдзя Пераяслаўскай рады (па-акупанцку – “Добровольного воссоедіненія Украіны і Россіі”) – думалі, што іхная акупацыйная ўлада над Украінай будзе вечнай. Сьведкі паведамлялі, што ў 1652 г. у Пераяславе Хмяльніцкаму (які быў на моцным падпітку) баяры паднесьлі нейкую грамату пра вайсковае супрацоўніцтва з Масквой. Ён яго падмахнуў гусіным пяром, а маскалі з тае пары трактавалі сваю фэадальную акупацыю Украіны як “дабраахвотнае зьліцьцё”. І цяпер, разумеючы, што акупацыя правалілася з трэскам, акупанты кусаюць локці, зьдзекваюцца нават з будынкаў, якія ня маюць ніякіх адносінаў да вольнай Украіны. А вось ураінцы тым часам дзейнічаюць не ў віртуальнай прасторы пустога скандалу, а ў вельмі канкрэтных рэаліях. 24 лістапада іхныя памежныя службы затрымалі тры расейскія танкеры, што былі прышвартаваныя на ўкраінскім баку Керчанскай пратокі і ня мелі на гэта дазвольных дакумантаў. “Расейцы рэгулярна парушаюць нашу мяжу, хочуць прадэманстраваць сваю непавагу да нашай дзяржавы”.—казалі журналістам украінскія памежнікі. Капітанаў суднаў-парушальнікаў украінскія ўлады прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці, а самы танкеры вытурылі з украінскіх водаў.
24 лістапада маскоўскае начальства агучыла праект пабудовы яшчэ аднаго “представітельного дворца”. Мала мафіёзу Лужкову з камандай думскага “Белага дому”, Крамля ды іншых месцаў для пусканьня пылу ў вочы замежным наведвальнікам, захацелася яшчэ аднаго аб’екту для замілаванага саманазіраньня пасярод пышнай раскошы. Аб’ектам абраны комплекс Царыцына. Тут (цяпер гэта тэрыторыя Масквы) з 1775 па 1795 гг. будаваўся нэагатычны палацавы комплекс. Урэшце рэшт у Кацярыны ІІ скончыліся грошы і цярплівасьць. Комплекс закінулі на 200 гадоў. Большасьць будынкаў так і прастаялі без дахавых перакрыцьцяў. Пры Ельцыне тамака пасьля рэстаўрацыі разьмясьцілі музэй народнага і прыкладнога мастацтва. Цяпер дываны і калаўроты павыкідваюць і там засядзе Лужкоў пад сіцылійскім лёзунгам “Цалуем ручкі!” Ня памятаем, каб у якіх-небудзь цывілізаваных сталіцах ліквідоўваліся музэйныя экспазыцыі і сховішчы, а на іхнае месца сядала б гарадзкая ўлада (там рэгулярна адбываецца якраз наадварот, нават каралі і прэзыдэнты наладжваюць у сваіх апартамантах публічныя музэі). Гэта па-першае. А па-другое: калі беларусы наведвалі Царыцына, то зьдзіўляліся заўсёды рэзкаму кантрасту нэагатычнай вырабленасьці архітэктуры комплексу і рамантычнага парку са змрочнай хібарнай жылой забудовай навакольля. У гэтым сэнсе з 18 стагоддзя не зьмянілася нішто. І вось цяпер Лужкоў, замест таго, каб на шалёныя нафтадоляры хаця б трошкі аблегчыць жыцьцё царыцынскіх прастакоў, будзе разбудоўваць яшчэ адну ўрадавую рэзыдэнцыю. Гуманітарныя замежныя арганізацыі, што вязуць у Расею дапамогу, павінны б прыгадаць афрыканскі досьвед. Захад у 1970-я гады, напрыклад, даў быў каралю Марока некалькі мільярдаў “на дэмакратызацыю і рэформы”. А Хасан узяў ды й пабудаваў на гэтыя грошы новы палац для сваёй сямьі. Прычым, па шалёных коштах, бо з Італіі на вэрталётах у Марока вазілі карарскі мармур для будоўлі.

Валеры Буйвал

25/11/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2005
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024