Дзмітрый Саймс кансультуе Крэмль
12 лістапада ў праграме “Постскріптум” на расейскім тэлеканале ТВЦ у чарговы раз зьявіўся Дзмітрый Саймс, выхадзец з былога СССР, прэзыдэнт фонду Ніксана ў ЗША. Апошнія гады ён рэгулярна наведвае Маскву і кансультуе крамлёўскі рэжым. Робіць гэта адкрыта праз розныя расейскія СМІ, канфэрэнцыі, “круглыя сталы” і г. д. У тым ліку праз аналітыкаў ФСБ, такіх як Аляксей Пушкоў, які вядзе перадачу “Постскриптум” на ТВЦ.
На памяці перадача 20 сьнежня 2003 года. У той час, пасьля “выбараў”, на якіх кгб-фсбоўская партыя “Едіная Россія” захапіла заканадаўчую ўладу ў Расеі, многія палітыкі ЗША асэнсавалі небясьпеку ўсталяваньня ў Расеі кгб-фсбоўскага рэжыму. Загучалі рашучыя патрабаваньні зьмены палітыкі ў дачыненьні да Расеі. Крэмль захваляваўся. Маскоўскаму рэжыму спатрэбіліся больш дакладныя зьвесткі пра палітычны расклад у ЗША, пошукі спосабаў прыкрыцьця сваёй агрэсіўнай імпэрскай палітыкі. Выявіліся спэцыялісты аналітыкі, такія як Дзмітрый Саймс, якія пачалі аказваць паслугі Крамлю.
Вось вытрымкі з перадачы за 20 сьнежня 2003 года:
«- А.Пушкоў: У меня есть такая информация, что администрация (администрация Буша) раньше была достаточно едина в вопросе о России. А в последнее время стали говорить о том, что раскол по вопросу о России уже произошел внутри администрации. Насколько это верно?
- Д. Саймс: Раскол однозначно есть. Я думаю, что он был и раньше. Но просто те, у кого были сомнения по поводу линии на сотрудничество с Москвой, они за последнее время стали гораздо активнее и очевиднее.
- А.Пушкоў: Сенатор Маккейн выступил некоторое время тому назад с очень громким заявлением о том, что в России происходит ползучий заговор против сил демркратии и рыночного капитализма, и призвал вообще пересмотреть всю политику в отношении с Россией. Вот насколько влиятельна та позиция, которую занял Маккейн?
- Д. Саймс: Есть тенденция, есть настроения в обществе, динамика в дебатах о России в рамках администрации и в Вашингтоне, в целом она изменилась, и не в пользу сторонников партнерства. Но практических выводов из этого пока, я уверен, президент Буш не делал… И по одной очень важной причине. Да, действительно, самое главное, что происходило в российско-американских отношениях, это личные отношения Буша и Путина. Я уверен, они построены на более чем на взаимной симпатии. Они построены на понимании фундаментальных национальных интересов двух стран. 11 сентября 2001 года я был в Нью-Йорке и видел своими глазами, что там произошло. А сейчас я в Москве. Я останавливаюсь в гостинице «Националь». И вы знаете, что рядом с этой гостиницей произошло. И нападают на нас если не одни и те же люди, то, по крайней мере, очень сходные силы. И вот для меня основной момент российско-американских отношений это не разногласия па Грузии, по Ирану, по другим важным вопросам и потому, как надо выбирать. Я не говорю, что эти разногласия не серьезные, не реальные. Они серьезные, реальные. Но в каждых отношениях между странами есть какой-то основной момент, вокруг которого все остальное строится. Президент Буш в качестве такого основного момента в отношениях с Россией видит борьбу против терроризма и оружия массового уничтожения. В этом плане ничего не изменилось.
- А.Пушкоў: И последний вопрос. Очень коротко: вот этот год ближайший, который выборы сейчас у нас и потом выборы в Соединенных Штатах. Это будет год негатива, по сравнению с прошлым, в российско-американских отношениях или все-таки позитив удастся удержать?
- Д. Саймс: Я сейчас скажу одну очень нехорошую вещь. Я, к сожалению, боюсь, что могут произойти какие-то вещи, дай Бог, чтобы они не произошли, которые вопреки желанию даже каких-то сил и у вас и у нас, нам напомнят, что мы в одной лодке.
- А.Пушкоў: Ну что ж. Это, конечно, мрачный ответ, с одной стороны. С другой стороны, с точки зрения российско-американских отношений, получается, что наше партнерство в каком-то смысле неизбежно.
- Д. Саймс: Наше партнерство может быть в чем-то вынуждено. Но я думаю, что оно если не неизбежно, то, по крайней мере, целесообразно.»
Вытрымкі з інтэрв’ю двухгадовай даўніны прыведзены дастаткова падрабязна для разуменьня тэхгалёгіі падачы інфармацыі. Галоўнае хаваецца за мнагаслоўем, за нібыта ўласнымі меркаваньнямі. Фактычна Д.Саймс тлумачыць, што адміністрацыя Буша сьцерпіць Пуцінскую палітыку, калі Расея дакажа свой “эфектыўны” ўдзел у барацьбе супраць тэрарызму. Але для дэманстрацыі “эфектыўных” дзеяньняў патрэбныя самыя тэракты. . Адсюль гаворка пра “одну очень нехорошую вещь“ і пра “могут произойти какие-то вещи”. Саймс добра разумее з кім ён мае справу, што сабой уяўляе арганізацыя КГБ-ФСБ, якая забрала ўладу ў Расеі. Яшчэ ў савецкія часы ў лубянскіх кабінэтах была распрацаваная тэорыя малых войнаў. Малыя войны павінны былі вырашаць задачы ўтрыманьня ўлады савецкім рэжымам, гасіць ўнутраную незадаволенасьць, вырашашаць зьнешнепалітычныя задачы. Як паказвае практыка апошніх гадоў лубянскія стратэгі перарабілі тэорыю малых войнаў у тэорыю тэрактаў і пакуль “эфектыўна” яе выкарыстоўваюць.
Імідж Расеі за апошнія два гады не палепшыўся. Раскрыты ўдзел расейскай кіруючай вярхушкі ў махінацыях з іракскай нафтай пры Саддаме Хусэйне, высветліліся парушэньні Расеі міжнародных дамоўленасьцяў аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі (удзел у Іранскай ядзернай праграме), арыштаваны ў Швейцарыі Адамаў, былы міністр РФ па ядзернай энергетыкі і г.д. Падтрымка антыдэмакратычных сілаў і дыктатарскіх рэжымаў у постсавецкіх краінах з мэтай пасьлядоўага пашырэньня і аднаўленьня расейскай імпэрыі не дабавілі прыхільнасьці да Расеі. Чым кампенсаваць гэты адмоўны імідж? Для эўрапейскага Захаду такі кампэнсатар знойдзены. Гэта пастаўкі газу, нафты, сыравіны і абяцаньні нарошчваць гэтыя пастаўкі. Са Злучанымі Штатамі Амэрыкі складаней.
Таму кансультант Д. Саймс зноў у Маскве. Якраз перад самітам кіраўнікоў дзяржаваў ў Паўднёвай Карэі.
Вось гэтыя кансультацыі (“Постскріптум” за 12.11.2005 г):
«- А.Пушкоў: В условиях, когда администрация Буша, как вы сами сказали, весьма ослаблена в глазах общественного мнения США, когда ей приходится трудно и в ситуации, когда в США достаточно активные антироссийские круги, не возникнет ли у Белого Дома, Госдепартамента соблазн расплатиться с этими антироссийскими кругами ухудшением отношений с Москвой?
- Д. Саймс: Давления в этом направлении есть. И есть люди, которые говорят администрации, есть газеты, скажем, “Вашингтон Пост”, которые дают одну передовую статью за другой, где говорится: “Да, у нас с Россией есть общие интересы, но с другой стороны, мы взрослые люди, мы в состоянии иметь сложные отношения с Россией. С одной стороны мы будем сотрудничать, с другой, мы будем на нее давить, чтобы она изменила свой режим, чтобы она ввела демократию, чтобы Путин не остался у власти и так далее. Пока администрация этому давлению противостоит. Она противостоит этому давлению по двум причинам: первое, потому что во главе американской внешней политики сейчас, с моей точки зрения, стоят более прагматичные люди, в первую очередь, госсекретарь Кондолиза Райс, чем во время первого срока президента Буша. Есть и второе. США, когда мы говорили про ослабления администрации Буша, надо же понимать, что США имеют целый ряд кризисов, которые США не хотели бы, чтобы они воспламенялись еще дальше, чтобы они становились полномасштабными трагедиями и во всех этих ситуациях у России есть серьезная роль. И поэтому администрация Буша, которой не нужны дальнейшие искусственные проблемы, я думаю, что она будет сопротивляться любому давлению столкнуть ее с Россией.»
Як бачна з гэтых выказваньняў, кампэнсатарам негатыву ў адносінах з ЗША Д. Саймс прапануе маскоўскаму рэжыму (канешне, ў прыхаваным выглядзе) актыўна ўдзельнічаць ў канфліктах. З аднаго боку схавана падтрымліваць крызісныя сітуацыі ў Іраку, ў дачыненьнях ЗША з Паўночнай Карэяй, Іранам, Сірыяй і інш. З другога боку дэманстраваць ЗША дапамогу ў вырашэньні гэтых крызісных сытуацыяў. Не згубіла актуальнсьці і “барацьба з тэрарызмам”.
Беларусы мусяць аналізаваць палітыку агрэсіўнай імпэрскай Масквы, ведаць палітыку Захаду, каб абараніць незалежнасьць сваёй краіны.
19 лістапада 2005 г.
Л. Асташонак
27/11/2005 › Навіны
|
|
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
Пошук:
Каляндар:
Ідзі і глядзі:
Беларуская Салідарнасьць:
ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.
1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Дык узаемна.
2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.
3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.
4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.
5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.
6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ.
7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Сябры й партнэры:
|
|