Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Валеры Буйвал. Расейцы і немцы за супольнай русіфікацыйнай справай 8 кастрычніка “Нар. Воля” надрукавала інтэрв’ю пад выразнай шапкай “Русским языком сказано…” Журналістка Макоўская размаўляла з фраў К. Рабіц, дырэктаркай расейскай службы радыёстанцыі “Дойчэ Вэлле” (“Нямецкая Хваля”). Рабіц нэрвова рэагуе на нядаўнія пратэсты беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і ягонага кіраўніка Зянона Пазьняка супраць актыўнага ўдзелу немцаў і Эўразьвязу ў працэсе акупанцкай русіфікацыі. 4/11/2005 › Навіны Далучыся да ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка У штаб па фармаваньні ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка ЗАЯВА Прашу ўключыць мяне ў склад ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Таксама падаць заяву можна ў Менску ва ўправе БНФ (пр. Ф. Скарыны 133-147 (ст. мэтро “Усход”)) ці празь сябраў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ. 4/11/2005 › Змаганьне за Беларусь Шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ праводзяць у суботу 5 лістапада ў Менску традыцыйнае шэсьце і мэмарыяльны мітынг у гонар Дзядоў на яшчэ адным месцы пакутніцтва беларускага народу – Лошыцкім Яры. 4/11/2005 › Навіны Там, дзе зьнішчаюць нацыю, там абавязкова зьнішчаюць альбо людзей (генацыд), альбо мову (этнацыд, лінгвацыд). 3/11/2005 › Навіны Далучайцеся да змаганьня за ВКЛ Беларусь! Паважаныя сябры! Рэальнымі дзеяньнямі ў справе абароны незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны ёсьць разгортваньне нашай беларускай альтэрнатывы супраць маскоўска-бэрлінскіх фармаваньняў у краіне (рэжым + яго намэнклятурная псэўдаапазыцыя). 1/11/2005 › Змаганьне за Беларусь У рубрыцы “Змаганьне за Беларусь” пачынаем разьмяшчаць тэксты ўлётак. 1/11/2005 › Навіны Улётка: “Беларускі выбар - Зянон ПАЗЬНЯК!” Спампуй гэтую улётку - 1/11/2005 › Змаганьне за Беларусь Улётка: “Маскоўскія імпэрыялісты расьпярэзаліся” Спампуй гэтую улётку - 1/11/2005 › Змаганьне за Беларусь (Урывак з артыкула “Прамаскоўскі рэжым”) Ёсьць адносіны і палажэньні, пра якія гаворыцца даўжэйшы час і якія павінны мы ўсьведамляць, усе беларусы. Але не зьнікае неабходнасьць паўтарацца ізноў. 1/11/2005 › Навіны 30–га кастрычніка ў Беларускім Цэнтры ў Саўт-Рывэры (ЗША) адбылася прэзэнтацыя кнігі доктара Юры Гарбінскага “Мікалай Лапіцкі ў служэньні Богу і Беларусі” выдадзенай БІНІМ. Гэта збор працаў, лістоў і дасьледваньняў (672 стар.) вядомага беларускага праваслаўнага дзеяча аўтакефальнай царквы протапрэсьвітэра М. Лапіцкага (1907—1976). 1/11/2005 › Навіны Факты і падзеі (26-31 кастрычніка 2005 г.) На прыканцы кастрычніка нам паказалі яшчэ адзін дыпляматычны падарунак Крамля. Аяцкаў, які гразіўся быць “апошнім паслом Расеі ў Беларусі”, не паехаў паслом нават у Папуа-Новую Гвінэю. “Проболтался парень” перад тэлекамэрамі, вырашыў, што ў паслах можна куражыцца, як ў губэрнатарскім крэсьле. 1/11/2005 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |