Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (25-29 сьнежня 2005 г.)

25 сьнежня хрысьціянскі сьвет сьвяткаваў Нараджэньне Хрыста. У Ватыкане Папа Бэнэдыкт ХIV павіншаваў вернікаў, што сабраліся на пляцы Св. Пятра, на трыццаці мовах сьвету. Далей...

31/12/2005 › Актуаліі

 


Годнасьць і Справядлівасьць

Паважаныя землякі! Дарагія беларусы!
Віншую ўсіх з Новым Годам! Няхай гэты год стане шчасьлівым для нашай дарагой Бацькаўшчыны! Няхай прынясе нам волю і росквіт нашай культуры, умацуе дабрабыт нашага народа.
Зычу нам добрых пераменаў, што забясьпечылі б усім павагу і моцнасьць асобы, справядлівы парадак у нашай краіне, каб кожны беларус пачуўся і стаў гаспадаром сваёй Бацькаўшчыны, каб мелі свой дом, каб паважалася годнасьць, слова і думкі чалавека і каб жыцьцё нам прыносіла радасьць, каб гучэла наша беларуская песьня і мова і, як некалі, вярнулася б наша магутнасьць, шанаваньньне й павага ў сьвеце!
Будзьма ж добрымі адзін да аднаго, будзьма салідарнымі ў супольных справах на росквіт і гонар дарагой Беларусі!
Зянон Пазьняк
31 сьнежня 2005 года

31/12/2005 › Навіны

 


Падарунак расейскім асаднікам

29 сьнежня афіцыйна распачалася кампанія збору подпісаў за прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2006 г. Прэтэндэнт Лукашэнка зрабіў першы рэклямны крок. Звычайна ў такой сітуацыі прэтэндэнт робіць альбо абяцае зрабіць нешта для грамадзянаў сваёй краіны. Але згаданы прэтэндэнт – як вядома, арыгінал. Ён выступіў з абяцанкамі ў адрас зусім іншага электарату. Далей...

30/12/2005 › Навіны

 


Як сёньня працавалі зборшчыкі подпісаў за Зянона Пазьняка?

Другі дзень працягваецца збор подпісаў выбарцаў за патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта. Актывісты ініцыятыўных групаў ходзяць па кватэрах, а таксама зьбіраюць подпісы на вуліцы. Як сёньня працавалі зборшчыкі подпісаў за Зянона Пазьняка?

Актывістка ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Вольга Кацянкова другі дзень зьбірае подпісы за старшыню Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянона Пазьняка ля станцыі мэтро “Пушкінская”. Далей...

30/12/2005 › Навіны



Зянон Пазьняк: “Трэба трошкі веры ў сябе, сьмеласьці і салідарнасьці”

Якія падзеі 2005 году найбольш значныя ў жыцьці краіны? Што было станоўчага і адмоўнага? Якія пэрспэктывы чакаюць Беларусь у найбліжэйшай будучыні? На гэтыя пытаньні Радыё Свабода адказвае старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянон Пазьняк. Далей...

30/12/2005 › Навіны

 


Абвестка НГК

Каардынацыю працы Нацыянальнай Грамадзкай Камісіі (НГК) выконвае штаб ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка. Заклікаем актыўных беларусаў далучацца да НГК. Стварайце групы НГК ў калькасьці 3-5 асобаў і наладжвайце сувязь са штабам НГК. Задачай НГК на перыяд да 19 сакавіка 2006 года ёсьць інфармаваньне грамадзянаў пра Народнае Галасаваньне.

Адрэсы для сувязі:
E-mail: nester33@ hotmail.com; mhotimski07@ yahoo.com;
тэл. (+375) 29 661-51-43

Каардынацыйны ворган НГК

29/12/2005 › Навіны

 


Паведамленьне ІГ

Усім, хто падаваў Заявы на ўдзел у ініцыятыўнай групе Зянона Пазьняка, патрэбна зьвярнуцца на Ўправу партыі ў Менску па адрасе пр. Ф. Скарыны 133-147 (каля ст. мэтро “Усход”) альбо да кіраўнікоў сваіх суполак, каб атрымаць пасьведчаньні і падпісныя лісты. Збор подпісаў дазволены з 29.12.2005.

28/12/2005 › Навіны

 


У кіраўніка перадвыбарчага штабу Зянона Пазьняка – Сяргея Папкова – ў хаце ўчынілі вобшук

Міліцыя Савецкага райаддзелу Менску спраўджвала, ці няма ў доме палітыка “фальшывых грошай”. 27 сьнежня ў цэнтры Менску ў адным з абменных пунктаў Сяргею Папкову паведамілі, што адна з дадзеных на абмен купюраў нібыта фальшывая. Інцыдэнт адбыўся адразу пасьля рэгістрацыі ініцыятыўнай групы старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянона Пазьняка. Некалькі гадзінаў Сяргея Папкова дапытвалі ў міліцыі Савецкага раёну. Далей...

27/12/2005 › Навіны

 


Міліцыя затрымала Сяргея Папкова, кіраўніка штабу Зянона Пазьняка

Адразу пасьля рэгістрацыі ініцыятыўнай групы старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянона Пазьняка, яе кіраўнік Сяргей Папкоў апынуўся ў міліцэйскім пастарунку.

Як стала вядома Радыё Свабода, пад час абмены валюты ў абменным пункце спадар Папкоў быў абвінавачаны ў тым, што ў яго нібыта “фальшывая купюра”.

Гэты інцыдэнт пракамэнтаваў Зянон Пазьняк: Далей...

27/12/2005 › Навіны

 


Афіцыйна зарэгістраваная ініцыятыўная група Зянона Пазьняка

Сёньня па пасяджэньні Цэнтральнай выбарчай камісіі, якое пачалося а 12 гадзіне, была афіцыйна зарэгістраваная ініцыятыўная група Зянона Пазьняка.

(Папкоў: ) “За гэтыя гады ўлады не зрабілі ніводнага кроку. Справа ў тым, што да гэтага часу пракуратурай прыпынена адкрытая бяз дай прычыны крымінальная справа супраць Пазьняка за артыкулы, якія надрукаваныя ў газэтах “Свабода” і “Пагоня”.

Адпаведныя дакумэнты для збору подпісаў будуць выдавацца ЦВК сёньня і заўтра. Збор подпісаў пачынаецца 29 сьнежня і заканчваецца 27 студзеня. Каб стаць кандыдатам у прэзыдэнты, прэтэндэнтам трэба сабраць 100 тысячаў подпісаў выбарнікаў.

27/12/2005 › Навіны

 


Заява

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ
тэл./факс : 261 36 74; тэл. 3 673155
=====================

У Пракуратуру Рэспублікі Беларусь
Заява
23 снежня сёлета сродкі масавай інфармацыі растыражавалі адмоўныя выказваньні старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Л. Ярмошынай штотыднёвіку “Обозреватель” адносна рэгістрацыі старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ грамдзяніна Рэспублікі Беларусь Зянона Пазьняка кандыдатам на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Далей...

26/12/2005 › Навіны

 


Абвестка НГК

Каардынацыйны ворган Нацыянальнай Грамадзкай Камісіі рэкамендуе актыўным беларусам падаць заявы на ўваходжаньне ў склад участковых камісіяў, выкарыстоўваючы ўсе магчымыя варыянты. Заявы трэба падаць да 29 студзеня 2006 года.
Формы дакумантаў глядзі тут: http://rec.gov.by/elect/indexprb.html#prb2006form(”Форма заявления избирателей о выдвижении представителя в состав комиссии”) , форма заявы (у архіве rar).

Ніжэй прыводзім дакуманты, якія вызначаюць парадак і тэрмін фармаваньня участковых камісіяў. Далей...

26/12/2005 › Навіны

 


ЦВК пачынае палітычную барадзьбу

22 сьнежня вечарам кіраўніку маёй Ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў сп. Папкову патэлефанаваў з ЦВК спадар Лазавік і бадзёра паведаміў, што мая група будзе зарэгістраваная, толькі трэба электронныя адрасы ўдзельнікаў групы.
Нараніцы 23 сьнежня ў кватэры старшыні ЦВК спадарыні Ярмошынай трывожна зазваніў тэлефон. Ноччу “адказныя па выбарах” прачыталі ў Сеціве маё паведамленьне пра “Народнае галасаваньне” і строга са спадарыняй Ярмошынай пагаварылі. Далей...

25/12/2005 › Навіны

 


Віншаваньне са сьвятам

Дарагія беларусы, дарагія фронтаўцы! Віншую вас зь вялікім сьвятам усіх хрысьціянаў Нараджэньнем Хрыстовым! Зычу нам моцы духоўнай ў абароне Беларусі, такой моцы, якую ўсім паказаў Хрыстос. Няхай найвышэйшая справядлівасьць запануе ў душах нашых беларускіх людзей, няхай адчуюць сілу праўды, якая зробіць нас непераможнымі, каб гучэў наш вольны Беларускі гімн , каб адрадзілася наша Айчына!
25 сьнежня 2005 г.
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК

25/12/2005 › Навіны

 


Гэбоўскі спрут у Эўропе

Раскрываюцца вочы ў эўрапейскіх палітыкаў на сутнасьць посткамуністычнага гэбізму. Шызоідную ідэю сусветнага панаваньня камунізму Лубянка замяніла на яшчэ больш шызоідную ідэю сусветнага панаваньня гэбістаў (сусветных спэцслужбаў).
Прыводзім артыкул вядомага палітыка Польшы Ежы Марэка Навакоўскага і Анеты Грэгорчык у перакладзе з польскай на рускую :

Почетный чекист Герхард Ш. (”Wprost”, Польша) Далей...

24/12/2005 › Навіны

 


Факты і падзеі (21-23 сьнежня 2005 г.)

21 сьнежня ў Санкт-Пецярбурзе адбыўся вэрнісаж з нагайкамі і лямпасамі. “Ряженые” адкрывалі вялікую выставу, прысьвечаную казацтву. Далей...

24/12/2005 › Актуаліі

 


НАРОДНАЕ ГАЛАСАВАНЬНЕ

НАРОДНАЕ ГАЛАСАВАНЬНЕ
Па патрабаваньні Масквы Лукашэнка зьнянацку для Беларусаў прызначыў датэрміновыя выбары прэзыдэнта раней патрэбнага часу (на 19 сакавіка 2006 г.). Датэрміновыя выбары, аднак, законна не абгрунтавалі. Расея сьпяшае падтрымаць свайго стаўленьніка, бо тэндэнцыі ў грамадзтве паказваюць, што справы гэтых двух рэжымаў могуць пагоршыцца. Таму робяць што хочуць, не зважаючы на ўспрыняцьце людзей.

Тут разьлік, што калі 19 сакавіка яны праваляцца на выбарах, то па закону Лукашэнка яшчэ амаль паўгода застаецца на сваёй пасадзе. Тады пуцінская Масква спадзяецца разьвязаць у Беларусі грамадзянскі канфлікт (вайну) за ўладу і зьліквідаваць законнага новавыбранага прэзыдэнта. Нічога, аднак, у іх ня выйдзе, бо мы іхныя спадзевы бачым.

З іншага боку, яны мяркуюць, што зімой у маразы нам не ўдасца сабраць 150-200 тыс. подпісаў, бо будынкі, дамы, студэнцкія інтэрнаты і іншыя памяшканьні рэжым зьбіраецца заблякаваць. Але й тут яны памыляюцца. У Кіеве ўкраінцы ў час выбараў нават начавалі на вуліцы ў маразы.

Бязьлітаснасьць, несумленны падыход да беларусаў толькі павялічыць народны энтузіязм, нягледзячы на мароз.

Беларусь усяроўна пераможа гэтую чужародную навалу. Далей...

23/12/2005 › Навіны

 


Zianon Pazniak: “PEOPLE’S POLL”

In accordance with the Moscow’s order Lukashenka has fixed suddenly the presidential elections ahead of schedule (on March 19, 2006). But the presidential elections ahead of schedule are not based on the Low. Russia is in hurry to support its henchman because the social tendencies demonstrate that the situation of these two regimes can deteriorate. Because of that they are acting without taking in consideration the people’s opinion. Далей...

22/12/2005 › English



Рэжым зьбянтэжаны

Рэакцыю рэжыму на атрыманьне ў ЦВК заявы Зянона Пазьняка аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы сакратар Цэнтральнай камісіі Мікалай Лазавік агучыў як збянтэжанасьць. (паводле інфармацыі Алеся Дашчынскага, радыё «Свабода»). Далей...

22/12/2005 › Навіны

 


Зянон Пазьняк падаў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

Сёньня Цэнтаравыбаркам атрымаў па пошце заяву ад старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянона Пазьняка з просьбай зарэгістраваць ягоную ініцыятыўную групу і склад ініцыятыўнай групы ў колькасьці 2405 чалавек.

Кіраўніком ініцыятыўнай групы названы Сяргей Папкоў. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік паведаміў, што ЦВК прыняў дакумэнты.

22/12/2005 › Навіны

 


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2005
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024