Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Вітаўт Кіпель: Мова паправак нагадвае мне 1940-ы сталінскі год Вітаўт Кіпель адзін з найстарэйшых беларускіх дзеячаў у ЗША і дырэктар Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Паводле яго, мэта нядаўніх паправак у Крымінальны кодэкс Беларусі – запужаць людзей перад удзелам у палітычным працэсе перад выбарамі. Ён лічыць, што нягледзячы на шырокія фармулёўкі, як напрыклад “грубае парушэньне грамадзкага парадку”, якія дазволяць задушыць любую апазыцыю, закон будзе прымяняцца выбарачна, пераважна да актывістаў апазыцыі і грамадзкіх арганізацый у правінцыі, дзе апазыцыя менш загартаваная і масавая. (Кіпель: ) “Калі б я ня бачыў даты на гэтым законе, дык падумаў бы, што гэта 1940 ці 194-ы год, калі змагаліся з лятунствам, з пераездамі з кватэры на кватэру, нерэгістрацыяй у міліцыі. Гэты закон і законы савецкага сталінскага перадваеннага часу падобныя, як дзьве кроплі вады.” (Кіпель: ) “Ва ўлады ёсьць рэальны страх. Грамадзтва наэлектрызаванае, і хопіць іскры, каб яго ўзарваць. І каб не дапусьціць выбуху, трэба зьнішчыць магчымыя ачагі напружаньня. Рэжым баіцца масавага забурэньня. Усе зандажы публічнай апініі, якія паказваюць Беларусь спакойнай і соннай – яны справядлівыя, але да пэўнай меры. Адзіная сапраўдная апінія – гэта апінія ў дзень выбараў. Калі ў 1991 годзе на вуліцы выйшла сто тысяч, гэта здавалася цудам, але гэты цуд можа паўтарыцца”. Спадар Кіпель таксама пракамэнтаваў мову законапраекту. Папраўку, у якой гаворка ідзе пра добраахвотнае адмаўленьне ад працы ў грамадзкай арганізацыі, каб пазьбегчы крымінальнай адказнасьці спадар Кіпель разглядае, як спробу ўладаў раскалоць арганізацыі зь сярэдзіны і стымуляваць даносы. Артыкул пра дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь можна будзе выкарыстаць для арышту любой асобы, выказваньне якой не супадзе з афіцыйнымі выказваньнямі. “Любы кантакт з дыяспарай можа быць інтэрпрэтаваны як замежная дывэрсія і скончыцца турэмным зьняволеньнем”, – лічыць спадар Кіпель. Паводле Вітаўта Кіпеля, рэжым Лукашэнкі зараз спрабуе ня толькі раскалоць і кантраляваць унутраную апазыцыю, але і беларускую дыяспару. (Кіпель: ) “Пакуль на Беларусі будуць прамаскоўскія рэжымы, зьнішчыць дыяспару будзе мэтай тых рэжымаў. У дыяспары перахоўваецца ідэя незалежнай Беларусі. І Маскве, і прамаскоўскаму рэжыму дзейнасьць дыяспары заўсёды стаіць папярок горла. І гэтыя спробы раскалоць дыяспару, зьнішчыць беларускія цэрквы, дзе гаворыцца па-беларуску, зьнішчыць арганізацыі, якія абараняюць наш прынцып свабоднай незалежнай Беларусі, былі і ў часы савецкія, ёсьць яны і ў часы Лукашэнкі”. Алеся Сёмуха, Вашынгтон, 30 лістапада 2005 1/12/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |