Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (29-30 лістапада 2005 г.)

Стала вядома, што 25 лістапада ў Менску адбылося сур’ёзнае выступленьне працоўных. Пасьля абеду рабочыя Мотавелазавода пакінулі свае працоўныя месцы, выйшлі за браму прапрыемства і перакрылі Партызанскі праспэкт.
Вядома, што так званы “кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў”, які ўзначальвае агент рэжымнай ахранкі Ярашук, ня меў ніякага дачыненьня да гэтага стыхійнага выбуху. Рабочыя патрабавалі выплаціць ім няшчасныя 200-300 тысячаў рублёў нявыплачанага заробку. Затрэсьліся даглядчыкі-ідэёлягі, затрымцела дырэкцыя, усё выбеглі на вуліцу супакойваць і абяцаць. Рабочы чалавек павінен урэшце адчуць сваю моц, убачыць, як баяцца яго жулікаватыя прыслужнікі антынароднага рэжыму.
У гэтыя дні ў парляманце Чэхіі адбываецца дыскусія на тэму люстрацыяў. Паводле закону аб люстрацыях, асобы, якія займаліся прафэсійным кіраўніцтвам у камуністычным дзяржапараце, спэцслужбах і так званых атрадах рабочай міліцыі (парамілітарныя аддзелы, падпарадкаваныя спэцслужбам) ня маюць права займаць дзяржаўныя пасады. Як вы думаеце, хто ў чарговы раз выступае за адмену закону аб люстрацыях? Правільна! – камуністы і сацыялісты. Спадчыньнікі антынародных сілаў, якія пад камандай Масквы прыгняталі свой народ. Цяпер гэтыя ворагі чалавецтва гарланяць з парляманцкай трыбуны пра “парушэньне правоў чалавека”, “паляваньне за чараўніцамі” ды “время такое было”. Ім хочацца поўнай рэабілітацыі, душа ў іх не баліць. Гэта яшчэ адзін доказ таго, што камуністычная пошасьць – яе ідэалёгія і яе партыя – проста ня мае права на існаваньне.
29 лістапада расейская тэлевізія паказала аналітычны дакумэнтальны фільм “Дзесяць нэгрыцят” пра тое, як Хрушчоў скідваў з крамлёўскага алімпа сваіх калегаў па палітбюро і мацаваў свой рэжым, аж покуль яго ня скінуў у 1964 г. Брэжняў. Фільм зроблены прафэсійна з цікавымі, мала дэманстраванымі раней дакумэнтальнымі кадрамі. Выступалі нашчадкі пэрсанажаў-“нэгрыцят”. Сын Малянкова, унук Молатава нахвальвалі сваіх сямейнікаў за “прынцыповасьць і сьмеласьць”. Для нас, аднак, уся гэтая крамлёўская хеўра – і Бэрыя, і Малянкоў з Молатавым, і Хрушч – абое рабое, зьнішчальнікі беларускага народу. Заўважылі мы таксама й яшчэ нешта. Камэнтуючы савецка-нямецкае супрацоўніцтва напярэдадні Другой сусьветнай вайны, тэлевядучы згадаў, што “в 1939-40 гг. СССР присоединил (так у іх называецца расейска-савецкая акупацыя) республики Прибалтики и Западную Украину…” Пра Заходнюю Беларусь у фільме нават ня згадваецца. У фільме, поўным аналітыкі і аналітыкаў, гэта не выпадкова. Масква сьведама пазьбягае ўжо на працягу даволі доўгага часу згадак і тым больш разважаньняў над лёсам падсавецкай Беларусі. Ясна, што Лубянка наклала забарону на падобнае камэнтаваньне гісторыі нашай краіны. Гэта яшчэ адно сьведчаньне аб падрыхтоўцы Масквой канчатковага захопу Беларусі (як гэта адбылося ў 1939 г.). Тады гэты дэмарш Крэмль узгадняў з Гітлерам (цяпер – з Эўразьвязам, салянамі ды бэнітамі). Успомнім, што ў той жа час Гітлер рыхтаваў захоп краінаў Заходняй і Паўночнай Эўропы. Дык вось, гітлерскі прапагандыст Гебэльс за тры месяцы да інвазіі Нямеччыны ў Нарвэгію загадаў усім нямецкім СМІ ўстрымацца ад згадак пра Нарвэгію, пра нямецкія інтарэсы ў гэтай краіне. Тым часам у гітлерскіх штабах ішла падрыхтоўка да нападу на краіну фьёрдаў. Нядоўга гаспадарылі ў Нарвэгіі немцы, пакаціліся кулём назад у фатэрлянд. Тым жа самым павінна скончыцца авантура маскоўскага рэйху на нашай зямлі.
Канчаецца 2005 г., аналітыкі падводзяць вынікі. Аўтарытэтная аналітычная агенцыя “Pricewaterhouse Coopers” правяла аналіз тэндэнцыяў у расейскім бізнэсе за апошнія два гады. Адной з галоўных праблемаў згаданага бізнэсу ёсьць абрабаваньне бізнэсовых кампаніяў рукамі супрацоўнікаў гэтых кампаніяў. Найбольшыя страты расейскі бізнэс церпіць не ад канкурэнтаў, а ад сваіх жа супрацоўнікаў ды яшчэ ад дзяржчыноўнікаў-хабарнікаў. Найбольш распаўсюджанай формай карупцыі ў расейскіх кампаніях ёсьць так званы “адкат”, калі супрацоўнік выбірае партнэраў і пакупнікоў прадукцыі не паводле рэальнай мэтазгоднасьці, а паводле ўласнай выгодзе (бо падстаўныя выплочваюць яму частку ад сумы трансакцыі). Прычым гэтым актыўна займаюцца служачыя ніжэйшага і сярэдняга зьвяна.
Турыстычны бум. Расейскія грамадзяне, аказваецца, ўжо раскупілі ўсе пуцёўкі на навагоднія турыстычна-забаўляльныя падарожжы. Нават у зону леташняга забойчага цунамі. Засталося трошкі вакансіяў на забаўлялкі 2-4 студзеня. Які жудасны кантраст! За бэтоннымі загароджамі мёрзнуць расейскія акупацыйныя войскі ў Чачэніі, працягваюць галадоўку з патрабаваньнем выплаціць урэшце мізэрны заробак работніцы ў Іркуцкай вобласьці, апушчаны да жывёльнага стану мільёны людзей па ўсёй імпэрыі. А грашовыя мяшкі і мяшочкі зьбіраюцца на вакацыі, ня лічацца з цэнамі. У любым беларускім турыстычным аўтобусе іх бывае па некальку. Ад іх ніколі не дачакаешся словаў спачуваньня свайму ўласнаму народу, тым больш рэспэкту да іншых народаў. Яны існуюць неяк паралельна, ня маючы адносінаў да іншых людзей. Такія вось артэфакты расейскага эгалітарызма. Крый Божа, прыйдуць такія на нашу зямлю гаспадарыць і камандваць. У лепшым выпадку яны дапусьцяць беларускіх кулі падносіць ім чымаданы да турыстычнага аўтобуса.
У Кіеве адбыліся перамовы паміж міністрам абароны Украіны А. Грыцэнкам і расейскім адпаведнікам Івановым. Грыцэнка выказваўся перад журналістамі: “Колькі ж гэта можна? На базах расейскага флёту ў Крыме паўсюль вісяць шыльды “Терріторія россійского государства”, на вуліцах гарадоў паразьвешаны расейскія трыкалёры. Больш таго, па Севастопалю, па тэрыторыі сувэрэннай Украіны ходзяць расейскія вайсковыя патрулі з табэльнай зброяй. Гэта недапушчальна. Хопіць”. Грыцэнку ўдалося вымусіць на маскалях згоду на спыненьне практыкі субарэндаў, калі расейская адміністрацыя вайсковых аб’ектаў (узятых у арэнду ва ўкраінскай дзяржавы) аддавала гэтую маёмасьць у арэнду як сваю маёмасьць. Малайцы, украінцы, так і трэба паводзіць сабе з акупантам.
Міша Тры Працэнты (легендарны расейскі прэм’ер-міністар 2000-2004 гг. М. Касьянаў) прыехаў у Ніжні Ноўгарад. Даваў нейкую прэс-канфэрэнцыю. А калі выходзіў з будынку, яго сустрэў натоўп бабулек, якія трымалі надта ж адпрасаваныя расьцяжкі з роўненькім шрыфтом: “Касьянов – амеріканскій шпіон”, “Касьянов, отдай наші деньгі”. Цікава, што бабулькамі хватка кіравалі малойцы з адпаведнымі тварамі, апранутыя ў аранжавыя балахоны. Не, Касьянава, канешне, не шкада. Касьянаў накраў народных грошай. Але трэба пагадзіцца з ім, калі ён гукнуў у гэты “пратэстны” натоўп: “Людзі, вас выкарыстоўваюць!” Вось мы й дажылі: гэбэ апранулася ў аранжавы колер і арганізоўвае у Расеі “рэвалюцыю”. На Беларусі яны зьбіраюцца рабіць рэвалюцыю пад джынсамі.

Валеры Буйвал

1/12/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2005
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024