Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (1-4 сьнежня 2005 г.)

1 сьнежня яшчэ адзін народ зьнік з мапы расейскай імпэрыі. Крэмль (канешне, у выніку “дэмакратычнага рэфэрэндуму”) зьліквідаваў Комі-пярмяцкую аўтаномную акругу і арганізаваў яе інтэграцыю ў Пермскую вобласьць.
Комі-пярмяцкі народ жыў на сваёй зямлі яшчэ тады, калі ня тое што імпэрыі, а самых русскіх не існавала на сьвеце. Потым наваліліся расейскія акупанты (для комі – з Захаду) і пачалі працэс цывілізатарства (г.зн., зьнішчэньня ўсяго нацыянальнага і жывога). Демократіческая Россія творчы разьвіла культуртрэгерскі досьвед цароў і бальшавікоў. Эканоміка краю разбурана, тут гаспадарыць маскоўская алігархічная мафія і ФСБ. Насельніцтва вымірае, асабліва расейцы-асаднікі. Акупанты набудавалі з даўніх часоў сетку турмаў і канцлягяроў на зямлі Комі (прыдумалі для народу такую спэцыялізацыю). Нават расейская тэлевізія прызналася, што на комі-пярмяцкай мове ў вёсках умеюць размаўляць толькі людзі, старэйшыя за 40 гадоў. Бо дзецям у школах родную мову ўжо даўно ня выкладаюць. Аднак, старэйшыя жанчыны захоўваюць традыцыйныя нацыянальныя строі, сьпяваюць народныя песьні на сваёй мове (угра-фінскай групы). Комі-пярмяцкая інтэлігенцыя навязвае кантакты са сваімі этнічнымі сямейнікамі – Фінляндыяй, Угоршчынай, Эстоніяй. Але інтэлектуалы разумеюць – выратаваньне народу магчымае толькі пры ўмове краху расейскай імпэрыі.
Расейскія СМІ за некалькі дзён пачалі сваю “артпадрыхтоўку”, інфармацыйна рыхтуючы людзей да магутных пратэстных акцыяў супраць прэзыдэнта Юшчанкі і ягонай празаходняй палітыкі, якія павінны былі адбыцца на кіеўскім Майдане. 1 сьнежня на Майдане сабралося каля трох тысячаў асобаў. Яны махалі ружовымі сьцягамі і плякатамі “НАТО нет!” Вядомы прамаскоўскі дэмагог Вітрэнка (старшыня сацыялістычнай партыі, яе часта называюць украінскім лукашэнкам у спадніцы) гукала праклёны Юшчанку з трыбуны. Усё выглядала сьмешна і кур’ёзна. На фоне правалу расейскай правакацыі ў Кіеве адбывалася сустрэча Юшчанкі з прэм’ерам Брытаніі (дзяжурнай па Эўразьвязу). Блэр выказваў камплімэнты дэмакратычнай уладзе Украіны, яе народу, які зрабіў правільны рэвалюцыйны выбар і заявіў аб прызнаньні за эканомікай Украіны статусу рынкавай (што адкрывае шырокія магчымасьці для эканамічнага супрацоўніцтва з цывілізаванымі краінамі). Юшчанка ў сваю чаргу выступіў пра пляны Украіны выйсьці з СНД ды далучыцца да НАТО. У Крамлі аж трусяцца ад нянавісьці. Украіна вырываецца з васальнай залежнасьці ад імпэрыялістычнага акупанта, бярэ курс на ўзаемавыгоднае супрацоўніцтва з высокаразьвітымі краінамі. Бачна, што й Захад зразумеў ужо станоўчую пэрспэктыву супрацоўніцтва з магутнай у сваіх патэнцыях незалежнай дзяржавай. І на Захадзе многія зразумелі, што гэты варыянт лепш, чым плянаваная раней здача Украіны ў расейскі палон. Ды вось украінскі народ на ўвесь сьвет заявіў год таму пра свой выбар. І подлыя пляны прыйшлося выкідваць на сьметнік.
30 лістапада грамадзкая арганізацыя “Голас Беслана” (якая аб’ядноўвае семьі ахвяраў бесланскай трагедыі) абнародвалі зварот да кіраўніцтва ЗША, Эўразьвязу і краінаў Эўразьвязу з заклікам дапамагчы ім у рассьледваньні бесланскіх забойстваў. Расейскія сьледчыя камісіі яны абвінавацілі ў хлусьні. На судзе па бесланскай справе група бесланскіх жанчын заявіла патрабаваньне зьяўленьня на судзе дзеля дачы паказаньняў былога крамлёўскага кіраўніка Паўночнай Асэціі Дзасохава і мясцовага начальніка ФСБ Андрэява. У выпадку невыкананьня гэтага патрабаваньня жанчыны абяцаюць не выходзіць з залі суда. Асэціны ўжо даволі наслухаліся хлусьні, наглядзеліся подлых расейскіх выкрутасаў. У бліжэйшы час Крамлю прыйдзецца здаваць альбо прыбіраць Дзасохава з Андрэявым, якія выконвалі загады Пуціна па арганізацыі масавага забойства дзяцей, шмат ведаюць і могуць пачаць “калоцца” на судзе. Але акупанты ўжо ня выратуюцца ад гневу асэцінскага народу.
Рада муфціяў Расеі публічна прыгразіла выйсьці са складу Міжрэлігійнага савета Расеі. Мусульманскую эліту абурыў факт публікацыі кнігі аўтарства Р. Сіланцьева “Навейшая гісторыя ісламскай супольнасьці ў Расеі”, поўнай зьняважлівых для вернікаў заяваў і фальшывак. Сіланцьеў быў прызначаны старшынём згаданага Міжрэлігійнага савету. Ён зьяўляецца супрацоўнікам аддзелу зьнешніх адносінаў маскоўскага патрыярхату РПЦ. Муфціям ня трэба тлумачыць, якія пагоны КГБ на плячах гэтага “бацюшкі”.
Расейская ваеншчына працягвае акупацыю малдаўскай тэрыторыі – рэгіёну Трансністрыі (Прыднястроўя). Прамаскоўскі марыянэткавы рэжым “Пріднестровской молдавской республікі”, які трымаецца на расейскіх штыках, зрабіў 1 сьнежня манумэнтальную абяцанку мясцоваму насельніцтву. А менавіта: у бліжэйшыя гады рэжым паабяцаў вярнуць грамадзянам згубленыя грашовыя банкаўскія ўклады савецкіх часоў. Дзе мы ўжо чулі ўсё гэта? А да, у 1994 г. ад кандыдата Лукашэнкі… Эстафэту хлусьлівага маразму працягнулі прыднястроўскія маскоўскія брахуны.
2-3 сьнежня ў Кіеве адбываліся гістарычныя падзеі. Ва ўкраінскую сталіцу зьехаліся прадстаўнікі 23 краінаў Балта-Чарнаморскага рэгіёну (хаця маштаб дзяржаўнага прадстаўніцтва быў нават значна шырэй). Прэзыдэнтаў прыслалі на сустрэчу Украіна, Грузія, Эстонія, Латвія, Летува, Малдова, Румынія, Макэдонія і Славенія. Расею з дэмакратызатарам Пуціным ніхто запрашаць і ня думаў. У выніку дыскусіяў была ўтворана Супольнасьць Дэмакратычнага выбару. Аналітыкі ужо цяпер называюць новую арганізацыю сур’ёзнай альтэрнатывай СНД і маскоўскаму нэакаляніялізму. У сумеснай дэклярацыі краінаў-удзельніц сфармуляваны задачы Супольнасьці: падтрымка дэмакратычных працэсаў і стварэньне дэмакратычных інстытуцыяў, мацаваць дэмакратыю і правы чалавека, аб’яднаць краіны рэгіёну дзеля абароны супольных інтарэсаў. Ініцыятарамі канфэрэнцыі выступілі ў жніўні сёлета прэзыдэнты Грузіі і Украіны. Тады кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Грузіі Георгі Арвэладзэ паведаміў, што “на плянуемай канфэрэнцыі будзе створана вось дэмакратычных краінаў, якія не жадаюць знаходзіцца ў арбіце ўплываў Расеі”. У Маскве перапалох. Падобна, што зьдзяйсьняецца ідэя беларукіх адраджэнцаў пачатку мінулага стагоддзя – народы Цэнтральнай Эўропы аб’ядноўваюцца, шукаюць супольны інтарэс, не жадаюць быць цацкай у руках ані Захаду, ані Усходу. Успомнім таксама, што менавіта Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” выступіў яшчэ на пачатку 1990-х гадоў з праграмай Балта-Чарнаморскай Супольнасьці. Дарэчы, натуральна, што ад прамаскоўскага менскага эстэблішмэнту прадстаўніка ня было. Псэўдаапазыцыя, аднак, купіла квіток і паслала на форум “адзінага і непаўторнага” Мілінкевіча. Расейскія тэлеканалы пасьпяшаліся паказаць нам гэтага “представітеля белорусской оппозіціі”, ён нешта тэарэтызаваў пра сваю ролю ў вялікіх падзеях. А аказалася, што ніхто яго на форум не запрашаў. Нават Радыё Свабода паведаміла, як Мілінкевіч быў сунуўся на трыбуну, а яго спыніла ахова. Ды пра тое, што прэзыдэнт Юшчанка не заўважыў (як кажуць “в упор”) менскага псэўдаапазыцыянэра ды ня стаў вітацца зь ім. Вядома, што Юшчанка – чалавек выхаваны і культурны, да таго ж афіцыйная асоба. Ён ня ўбачыў патрэбы раскланьвацца з нейкім падстаўным жулікам.
4 сьнежня паступілі чарговыя зьвесткі з расейскага тэатру “антыфашысцкіх ігрышчаў”. У Маскве група “русскіх ребят” напала на дагэстанскіх гандляроў і біла іх палкамі і нажамі. Адзін дагэстанец забіты, трое цяжка паранены. У пасёлку Арсгір Стаўрапольскага краю мужчына ў стане апьяненьня пад’ехаў на сваім аўтамабіле да мясцовага рэстарана і пачаў страляць з ружжа па ўдзельніках вясельнага банкету. У выніку дзьве асобы загінулі, тры цяжка паранены. Жудасная краіна захлынаецца ў сутаргах чалавеканенавісьніцтва і гвалту.

Валеры Буйвал

4/12/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2005
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024