Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (4-6 сьнежня 2005 г.)

Не пасьпелі крамлёўцы сьцерці з мапы сьвету імя комі-пярмяцкага народу, зьліквідаваўшы ягоную аўтаномію, як у новаствораным Пярмяцкім краі адбыліся тыповыя для пуцінскай Расеі падзеі.
4 сьнежня ў горадзе Чусавой паўтарылася трагедыя маскоўскага аквапарку “Трансвааль”: прама на людзей, што плавалі ў крытым аквапарку, абрынуліся канструкцыі даху. Як і ў Маскве, у Чусавым будынак аквапарку пабудавалі зусім нядаўна. Загінулі дзеці і маладыя маці, цяжка параненыя адзін за адным паміраюць у шпіталі. На апошні момант сьмяротных ахвяраў было 14. Новым у трагедыі ёсьць наступнае: расейскія тэлеканалы паказалі толькі ў агульных плянах разбураны будынак. Ніякіх здымкаў прешых імгненьняў трагедыі, ніякіх інтэрвію са сьведкамі або з людзьмі, што пацярпелі ці ратавалі сваіх блізкіх (усё гэта мы бачылі пасьля маскоўскай трагедыі), ня было. Ясна, што найбольшую апэратыўнасьць праявілі ў пермскім правінцыйным горадзе не выратавальнікі альбо мэдыкі, а менавіта спэцслужбы, якія татальна ізалявалі зону трагедыі і не дапусьцілі туды журналістаў. Што ж, у лубянцаў багаты вопыт тэхнагенных катастрофаў цяперашняй імпэрыі. Навучыліся ўжо не дапускаць “уцечкі інфармацыі”. Толькі не схаваюць гэтыя малюты скуратавы самага галоўнага, што й так бачыць увесь сьвет – гнілая расейская імпэрыя валіцца на галаву самому няшчаснаму расейскаму народу.
5 сьнежня адвакатка Аляксандра Зярнова зьвярнулася з пратэстнай заявай у “Amnisty International” ды іншыя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. Зярнова бароніць маладога карачаеўца, які быў арыштаваны пасьля разгрому каўказкімі партызанамі расейскай ваеншчыны ў Нальчыку 13 кастрычніка сёлета. Адвакатка апублікавала і прыклала да сваёй заявы здымкі карачаеўскіх юнакоў, на тварах якіх бачны сьляды зьбіцьця і катаваньняў. Іхны ўдзел у баявых фармаваньнях не даказаны, расейская ваеншчына адразу пасьля боя і пазьней лавіла і арыштоўвала маладых людзей (без асаблівага разбору) па ўсёй Карачаева-Чаркескай рэспубліцы і далёка ад яе. Як толькі адвакаты выступаюць з пратэстамі супраць катаваньняў у гэбоўскіх катоўнях, іх адхіляюць ад справы (так былі адхілены ўжо тры адвакаты, Зярновай спэцы пагражаюць узбуджэньнем супраць яе крымінальнай справы). Зярнова піша таксама ў сваім звароце пра мацерак і семьі загінуўшых у той дзень карачаеўцаў. Яны штодня ўжо некалькі месяцаў стаяць перад афіцыйнымі ўстановамі і просяць выдаць ім целы загінуўшых для дастойнага пахаваньня. Маскоўскія чыноўнікі адказваюць ім, што “паводле закону, целы тэрарыстаў будуць пахаваны ў безыменных магілах”. Прычым Зярнова падкрэсьлівае ў сваёй заяве, што сярод трупаў ёсьць людзі, якія былі забіты выпадковымі кулямі і ня бралі ўдзелу ў баявой акцыі. Масква не аддае трупы. Калі ж ужо расейскі фашызм захлынецца крывёй, калі здохне выклятая народамі крамлёўская пачвара?!
Грузінская пракуратура ўзбудзіла 5 сьнежня крымінальную справу супраць А. Абашыдзэ, фэадальнага прамаскоўскага кіраўніка грузінскай аўтаноміі Аджарыі, ськінутага летась у выніку масавых народных выступаў пратэсту. Прамаскоўскаму князьку інкрымінуецца перавышэньне службовых паўнамоцтваў, арганізацыя тэрарыстычных акцыяў і незаконных арыштаў, раскраданьне дзяржмаёмасьці, карупцыя. Маскоўскія СМІ адразу залемантавалі: “Как же так, ведь Грузія обешчала Абашідзе непрікосновенность!…” Зьявіўся (і таксама ў Маскве) сам Абашыдзэ ды перад журналістамі “раскрываў антыдэмакратычныя мэтады Тбілісі”. Шкада, што Садам Хусэйн не пасьпеў дабегчы да расейскай мяжы. А то пісаў бы цяпер мэмуары дзе-небудзь у Нова-Агарова або ў Ленінскіх Горках. Цікава, што ўсе маскоўскія халуі і хаўрусьнікі ды й сама Масква ўпэўненыя ў сваёй “непрікасаемості”. Твораць злачынствы па ўсім сьвеце, а як толькі ўрэшце распачынаецца сьледства-суд, то пачынаюць эмацыйна бараніць правы чалавека і дэмакратыю.
Цікавымі былі не самы выбары ў маскоўскую гарадзкую думу (4 сьнежня ў галасаваньні ўзяла ўдзел толькі адна траціна выбаршчыкаў), а тэатрык-балаганчык, які адбыўся на наступны дзень пры падвядзеньні вынікаў. Тов. Карабасов, сталічны сакратар пуцінскай партыі “Едіная Россія”, выказваўся наконт перамогі новай КПСС. Карабас-Барабас не забыўся таксама лагодна пахлопаць па плячу марыянэтак, што даўно круцяцца на нітачках, якія цягнуцца ў Крэмль: “Это хорошо, что “Яблоко” і другіе правые всё-такі прошлі, без ніх было бы как-то не так в городской думе…” Самы яблачнікі на сваёй прэс-канфэрэнцыі грукалі па сталу кулачкамі і гукалі: “Мы победілі, вот і всё!..” Партайгэноссэ Зюганаў заяўляў сьнежаньскія тэзісы: “Вот когда над Кремлём будет развеваться красный стяг победы, мы…” Ім ужо ня трэба грыма і дурацкіх карнавальных строяў. Мы і так пазнаем гэтых пьеро і мальвінаў з бурацінамі. “Правыя” у Маскве нічым не адрозьніваюцца ад “левых” – гэта адна калода зашмальцаваных картаў у халодных лубянскіх руках. Падобна, што гэта зразумелі ўрэшце й жыхары імпэрскай сталіцы. Яны ў асноўным больш ужо ня ходзяць на выбарчую камэдыю.
Урэшце ўстрывожылася Амэрыка. Стала вядома, што Расея прадае іранскаму рэжыму сучасьнейшы зянітна-ракетны комплекс “Тор-М1”. 6 сьнежня з афіцыйнай заявай выступіў прадстаўнік Дзярждэпартаманту ЗША Эдэм Эрэлі. Ён сказаў: “Іран – дзяржаўны спонсар тэрарызму, і мы разглядаем гэтую зьдзелку ў гэтым кантэксьце”. А маскоўскі міністар вайны Іваноў ў адказ сасклябіў у сваім бюро лубянскую ўсьмешачку і адпарыраваў: “Гэта адназначна ня выкліча зьменаў у балансе сілаў у рэгіёне”. Ды дадаў, што згаданы комплекс ёсьць абарончым узбраеньнем, а зьдзелка адпавядае міжнароднаму заканадаўству. Вось такі іхны “адказ Чэмбэрлену”. Наступ варвараў на тэгэранскім і менскім напрамках працягваецца.
Працягваецца фашыстоўская вайна таксама й на ўнутраным расейскім фронце. 5 сьнежня яе галоўнай арэнай сталася вуліца Полбіна ў Маскве. Там групоўка з дзесяці маладых галаварэзаў напала на аднаго армяніна. З нажавымі раненьнямі мужчына быў дастаўлены ў шпіталь. Пазьней расейскія фашысты напалі на групу рабочых з краінаў СНД. Тыя, аднак, пачалі актыўна і арганізавана адбівацца ад забойцаў. Маскоўскія СМІ не ўдакладняюць, зь якіх краінаў былі гэтыя рабочыя (вядома, што маскалі ўпарта пазьбягаюць згадкі пра беларускія ахвяры расейскага фашызму). А міліцыя заявіла, што “гэтыя інцыдэнты ня маюць нацыянальнай падаплёкі”.

Валеры Буйвал

10/12/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2005
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024