Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сьнежаньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

11 сьнежня ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, “Крэмль шукае сабе магілу”:

“Паважаныя сябры Сойму БНФ і Партыі БНФ, вітаю вас у Бацькаўшчыне, зычу мужнасьці і трываньня ў барацьбе за вольную Беларусь! Гэты наш Сойм адбываецца напярэдадні чарговага Зьезду Фронту і Партыі БНФ. У такіх цяжкіх умовах наш Фронт быў толькі ў 1988-89 гг., калі сілы савецкай маскоўшчыны і цемры атачалі нас, як зграя сабак. Але тады пачынаўся ўздым грамадзтва, пульсавала надзея, людзі збаўляліся ад страху, і шэрагі супраціўленцаў павялічваліся з кожным днём. Цяпер гвалтоўна йдзе ўганяньне ў страх. Адбываецца сьцісканьне пружыны. Таму – ня боймася! Не паддаваймася на правакацыі, не рабем непатрэбнасьці і бразгатаньня, але рыхтуйма мужна і працаўніча зваротны грамадзкі рух. А ён наступіць. Будзе беларуская рэвалюцыя за волю і нацыянальную свабоду Беларусі і ніякія цёмныя сілы не стрымаюць яе.
Прыгледземся разважна – чым жа ворагі сьвятла хочуць зьнішчыць наш Беларускі вольны рух? — Вяртаньнем сталінскага збочанага заканадаўства. Яны думаюць, што, вярнуўшы энкавэдзісцкі 58-мы артыкул у Крымінальны Кодэкс, яны гэтым вернуць сталінскую мінуласьць і будуць зноў пад гукі маршаў хапаць нашых лепшых людзей, а рэшта будзе здрадліва іх прадаваць. Што ж, няхай паспрабуюць. Ня станем іх расчароўваць. Крэмль шукае сабе магілу. Ён знойдзе яе ў Беларусі.
Крамлёўцы скарысталі страх Лукашэнкі перад выбарамі і рыхтуюць квазіпраўную падставу для рэпрэсіяў у Беларусі. Вось сутнасьць гэтага палітычнага бурбанізму. Лёс пуцінскага гэбізму ў Расеі вырашаецца цяпер у Беларусі. Масква баіцца нават непрадбачанага, каб ня страціць Лукашэнкі і не выпусьціць пятлі з шыі Беларусі. (Мы абрэжам гэтую вяроўку разам з маскоўскай рукой).
Аднак цяпер мы мусім улічыць задумкі крамлёўцаў і скарэктаваць свае словы, дзеяньні і паводзіны. Палітыка спрашчаецца. Нас заганяюць у падзямельле. Але зразумейма, што ва ўмовах акупацыйнай дыктатуры, грамадзкага задушэньня і адсутнасьці свабоды падземная праца дае большыя магчымасьці і, як не парадаксальна, — больш свабоды ў барацьбе.
Афёру з “адзіным кандыдатам” (ад вядома каго), як я пераконваюся, афіцыйна падтрымлівае толькі “свабодка” (і, зразумела, Масква з Брусэлем) ды, відаць, некаторыя слухачы, інфармаваныя “свабодкай”. Тым ня менш мілінкевічы-калякіны ўжо цяпер робяць шмат шкоды, збаламуціўшы актыўных людзей і частку моладзі. Нам, аднак, тут трэба рабіць толькі пазытыўную працу, пагрунтаваную на Беларускай Салідарнасьці і не марнаваць цяпер на іх свой час. Іх усяроўна будуць трымаць на паплаўку, бо бязь іх лукашызм ня выжыве. Функцыя іхняя вядомая і зразумелая.
З апошніх падзеяў на Беларусі зьвяртаю вашу ўвагу на раскол Саюза беларускіх пісьменьнікаў і стварэньне прарэжымнага аналягу пісьменьніцкага саюзу. Тактыка гэбізму тая ж і добра вядомая. Гэтае дзеяньне накіраванае на ліквідацыю Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і на зьнішчэньне беларускай літаратуры. Гэта подлы і разбуральны акт агульнага этнацыду”.

Выступілі з дакладамі Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў на Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, і Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Яны ахарактарызавалі палітычную і сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў Беларусі і вызначылі задачы дзейнасьці Фронту і Партыі. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны, паведамілі пра паглыбленьне эканамічнага крызісу і палітыку рэжыму, накіраваную на застрашэньне людзей. Былі абмеркаваны праекты і прыняты заявы “Аб расколе арганізацыі беларускіх пісьменьнікаў” і “Аб рэпрэсіўным заканадаўстве рэжыму”.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
11 сьнежня 2005 г.

11/12/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2005
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024