Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (12-14 сьнежня 2005 г.) 13 сьнежня ва Уладзівасток вярнулася расейская эскадра пасьля трохмесячнага круізу па цёплых марах. Бедалагі ў матроскіх шынялях радасна дзяліліся з журналістамі сваімі ўражаньнямі ад убачанай трапічнай экзотыцы (як і раней, расейскі прастак можа падарожнічаць выключна з аўтаматам у руках на танку або караблі). 13/12/2005 › Актуаліі Галасуючы «за» палатнікі ведалі, што ўчынялі злачынства. — Я галасаваў “за“. Бо лiчу, што законапраект з’яўляецца неабходным. Iншая справа, што я б над iм яшчэ папрацаваў. I цяпер я хачу, каб людзi ў пагонах, якiм будуць трапляцца справы, што будуць падпадаць пад дзеянне новых нормаў, не iмправiзавалi, а класiфiкавалi ўсе дзеяннi чалавека дакладна: дыскрэдытацыю дзяржавы i г. д. 13/12/2005 › Навіны 8 сьнежня 2005 г. Бэльгійская газэта “De Standaard” (выдаецца на флямандскай мове) паведамляе пра штогадовую ўрадавую “Справаздачу па рынку працы за 2005 г.” у Фляндрыі. У бліжэйшыя чатыры гады чакаецца, што ў флямандскіх школах будзе на 7 тысячаў настаўнікаў больш, чым вакансіяў. Праблема ўзьнікла пасьля рашэньня падвысіць пэнсійны ўзрост настаўнікаў з 55 да 58 гадоў. 13/12/2005 › Актуаліі На фоне “шалёных” (прапагандовых) посьпехаў эканомікі РБ 5-6 сьнежня адбыўся шалёны візыт у Кітай. Шклоўскі начальнік паведаміў нам: “Як важна арыентавацца не на Захад, а на Усход!” Яму, мабыць, скора нададуць тытул мандарына (так называлася кітайская шляхта) за абяцаньне заваліць Кітай беларускай бульбай. 13/12/2005 › Актуаліі У блатным расейскім шлягеры ёсьць выразны рэфрэн: “Не долго музыка играла, не долго фраер танцевал…” А мы думалі, чаму гэта раптам незабыўны Ганс Вік раптам выступіў нядаўна з гняўлівым заклікам перастаць спадзявацца на дэмакратыю ў Расеі і больш не заклікаць РФ быць дэмакратызатарам Беларусі. 13/12/2005 › Навіны (Карэспандэнт: ) “А якія праблемы, апроч тэлефона?” 13/12/2005 › Актуаліі 10 сьнежня 2005 г. Нарвэжская газэта “Dagbladet” дае рэпартаж з ратушы нарвэжскай сталіцы Осла, дзе адбылася ўрачыстае ўручэньне Нобэлеўскай прэміі міру. 13/12/2005 › Актуаліі 11 сьнежня 2005 г. Ісляндская газэта “Morgunbladit” паведамляе пра перамогу ісляндскай прыгажуні на конкурсе “Міс сьвету” у Кітаі. 21-гадовая Уннур Бірна Вільямсдоттір была каранаваная раскошнай каронай. 13/12/2005 › Актуаліі 11 сьнежня 2005 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” піша пра разьвітаньне жыхароў Лёндану з двухпавярховымі рэйсавымі аўтобусамі, якія праслужылі сталіцы роўна 50 гадоў. 13/12/2005 › Актуаліі 8-га сьнежня намаганьнямі Беларускае Нацыянальнае Грамады Львова, пры шалёнам супраціве пралукашенкаўскіх “беларускіх” “обьедіненій”, быў паказаны чэшскі фільм “Курапаты” і прамова З. С. Пазьняка аб падзеях ва Ўкраіне. 13/12/2005 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |