Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Вік круціцца

У блатным расейскім шлягеры ёсьць выразны рэфрэн: “Не долго музыка играла, не долго фраер танцевал…” А мы думалі, чаму гэта раптам незабыўны Ганс Вік раптам выступіў нядаўна з гняўлівым заклікам перастаць спадзявацца на дэмакратыю ў Расеі і больш не заклікаць РФ быць дэмакратызатарам Беларусі.
“Гэта была памылковая палітыка!” – шумнуў аўстрыйскай газэце “Die Presse” беларусазнаўца Вік. Толькі “забыўся” германскі шпіён (а па сумяшчальніцтву дзеяч АБСЭ) згадаць, што гэта была таксама й ягоная,– Ганса Віка –, палітыка, за якую Беларускі Народны Рух на ўвесь сьвет абвесьціў Віка пэрсонай нон грата. Чаму раптам стаў “калоцца” мацёры ліс выведкі? Такое зь ім здаралася й раней. Успомнім, як ён прызнаўся, што ўзгадняў (і завяраў подпісам старшыні КГБ) усе пляны АБСЭ па “дэмакратызацыі” Беларусі, што “галоўнай задачай ягонай дзейнасьці як прадстаўніка АБСЭ было ўключэньне Беларусі ў дэмакратычную Расею”.
І тады і цяпер Вік (і тыя, хто стаіць за ім) пранюхваў пра набліжэньне крызісу і правалу гэтай палітыкі і рабіў папяраджальны крок – прызнаваўся сам, каб на супрацоўніцтве з КГБ яго не злавілі іншыя. Так і цяпер ён адчуў правал шродэрскай халуйскай прамаскоўскай палітыкі, правал самаго архіхалуя Шродэра і пасьпяшаўся адхрысьціцца ад свайго шэфа і ягонай палітыкі (так рабілі ў свой час і Гімлер, і Канарыс і шэраг іншых партайгэноссэ). Дык вось, з 11 сьнежня ў нямецкім палітычным сьвеце загучалі цікавыя маналёгі. Генсек партыі Свабодных дэмакратаў Дзірк Нібэль заявіў наконт прызначэньня Шродэра на пост старшыні савета акцыянэраў будаўніцтва расейска-нямецкага газаправоду: “Гэта моцна тхне карупцыяй. Кожны павінен спытаць, ці ня церпяць нямецкія інтарэсы дзеля прыватнай выгады?” Яго падтрымаў лідар Партыі “зялёных” Рыхард Бюцікофэр. Дэпутаты Бундэстага пачалі разьбірацца, з чаго гэта Шродэр зрабіў такую галавакружную расейскую кар’еру? А брытанская газэта “Daily Telegraph” надрукавала сэнсацыйныя матар’ялы. Аказваецца дырэктар Паўночна-эўрапейскага газаправоду (таго самага, што пачалі будаваць у Валагодзкай вобласьці) немец Маціяс Варнінг зьяўляецца былым агентам Штазі і “працаваў у шчыльным супрацоўніцтве з будучым расейскім прэзыдэнтам Пуціным па лініі КГБ у Бэрліне”. Такія вось “друзья юності”, такая вось гэбоўска-гестапаўская кодла будзе пускаць газы ў Эўропу. Дэпутаты Бундэстага падлічылі, што Шродэр на цёплым дырэктарскім газаправодным месцы будзе атрымліваць штогадовы заробак-дывідэнд у памеры 1,5 мільёнаў эўра. “І гэта за тое, — шумяць дэпутаты,– што ён цалкам атруціў нашы адносіны з Польшчай!” Цікавы вэрхал пачынаецца на берагах Рэйна і Шпрэе.
Янка Базыль

13/12/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2005
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024