Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“А нам всё равно…”

На фоне “шалёных” (прапагандовых) посьпехаў эканомікі РБ 5-6 сьнежня адбыўся шалёны візыт у Кітай. Шклоўскі начальнік паведаміў нам: “Як важна арыентавацца не на Захад, а на Усход!” Яму, мабыць, скора нададуць тытул мандарына (так называлася кітайская шляхта) за абяцаньне заваліць Кітай беларускай бульбай.
Спадзяемся, што хаця б па адной бульбіне дастацецца кожнаму з мільярда з паловай кітайцаў. Яго запрасілі быць назіральнікам таксама ў Шанхайскай арганізацыі разьвіцьця. Сапраўды, цудоўная альтэрнатыва ў параўнаньні з нейкай там эўрапейскай цывілізацыяй. “Там главнымі такіе азіатскіе страны, как Россія і Кітай.—гукаў па БТ шкловец.– Там ядерные державы Індія і Пакістан. Кітай – наш велікій сосед …” Тэ-экс, сабралася кампанія, нас толькі там і не хапала.
Вярнуўшыся ў Беларусь, начальнік пасадзіў на ланцужок яшчэ адзін прафэсійны цэх. Загадаў, каб мэдычныя работнікі адпачывалі толькі на тэрыторыі РБ. А хто зьбіраецца за мяжу, каб прасілі дазволу ў міністэрства аховы здароўя. На ланцужок ужо пасоджаныя студэнты і школьнікі, ім таксама трэба прасіць дазволу у сваіх міністэрствах. Ня кажам ужо пра вайскоўцаў і дзяржаўных служачых нізкага зьвяна, для тых даўно ўжо існуюць толькі сібірскія тропікі. А вышэйшае зьвяно Эўропа сама да сябе не пускае. Ізаляцыя, арганізаваная па загадзе з Масквы, паступова апускаецца на галовы нашых грамадзянаў. А яны нават ня чухаюцца: “А мне всё равно, я же не студент ілі врач”. Нічога, сьпявайма часьцей песеньку “всё равно” — дойдзе да ўсіх чарга. Дойдзе чарга і да Расеі, якая пачне прышчапляць на сваіх грамадзянах вынікі лябараторнага экспэрымэнту, праведзенага ў Беларусі. Пакуль жа расейскія турысты і мафіёзі шумна вырабляюцца на ўсіх курортах сьвету.

Янка Базыль

13/12/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2005
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024