Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Перамагае той, хто змагаецца

8 сьнежня 2005 г. Бэльгійская газэта “De Standaard” (выдаецца на флямандскай мове) паведамляе пра штогадовую ўрадавую “Справаздачу па рынку працы за 2005 г.” у Фляндрыі. У бліжэйшыя чатыры гады чакаецца, што ў флямандскіх школах будзе на 7 тысячаў настаўнікаў больш, чым вакансіяў. Праблема ўзьнікла пасьля рашэньня падвысіць пэнсійны ўзрост настаўнікаў з 55 да 58 гадоў.
(Наш камэнтар): Нам бы вашыя праблемы! Акупацыйны прамаскоўскі рэжым ужо дванаццаты год наносіць сакрушальныя ўдары па беларускаму школьніцтву ў краіне тытульнай беларускай нацыі. І гэта адбываецца пасьля дзьвюхсот гадоў зьнішчальнай русіфікацыі. “У вас нет нікакой перспектівы…” – пераконвае русіфікатарскае міністэрскае “чмо” настаўнікаў, якія працягваюць выкладаць прадметы па-беларуску, у кулуарах кожнай канфэрэнцыі пэдагогаў. Прыслужнікі рэжыму імкнуцца канчаткова зьнішчыць беларушчыну ў навучальных установах Беларусі. У іх кружыцца галава “ад посьпехаў”, ім здаецца, што ўжо можна ўносіць беларускую пэдагогіку ў рэестр “невіданных зверей”. Памыляюцца ворагі! Гэта ў іх няма ніякай пэрспэктывы. Гэта іх наш народ пагоніць туды, адкуль яны атрымліваюць подлыя загады, туды, дзе іхнае сапраўднае акупанцкае начальства – у Расею. А ім ня хочацца ў жудасную імпэрыю, яны будуць паказваць пашпарты ды лемантаваць: мы тоже белоруссы! Пра непазьбежнасьць ачышчэньня сьведчыць сярод іншага й флямандскі досьвед. Пасьля ўтварэньня незалежнай Бэльгіі ў 1830 г. на працягу доўгага часу франкамоўныя эліты абзывалі флямандцаў і іхную мову “вясковымі” і “прымітыўнымі” (якое ўсё знаёмае!), амаль выштурхнулі флямандшчыну (старажытную і жывую мову германскай групы) на маргінэс грамадзкага і палітычнага жыцьця. Флямандцы пачалі супраціўляцца, паўсюль размаўлялі па-свойму, патрабавалі ад чынавенства веданьня сваёй мовы, каралі нахабнікаў. Падчас Першай сусьветнай вайны афіцэры баяліся аддаваць каманды па-французку, флямандскія жаўнеры маглі й застрэліць за такое. Яшчэ ў 1950-я гады сотні тысячаў людзей выходзілі на дэманстрацыі ў абарону флямандскай мовы і флямандскага школьніцтва, біліся з паліцыяй і войскамі, арганізоўвалі страйкі і апэлявалі да міжнароднай салідарнасьці. І дамагліся свайго – народ годна жыве на сваёй зямлі. Нават у Валёніі — франкамоўнай частцы Бэльгіі — абавязкавым зьяўляецца выкладаньне і веданьне флямандскай мовы. Перамагае той, хто змагаецца.

Юрка Марозаў

13/12/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2005
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024