Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (14-16 сьнежня 2005 г.)

15 сьнежня амбасадара Расеі ў Тбілісі выклікалі ў міністэрства замежных справаў Грузіі і запатрабавалі тлумачэньняў наконт нядаўняй тэлепраграмы па расейскім канале НТВ.
У Самару вярнуліся з Грузіі “міратворцы” на месца сваёй сталай дыслякацыі. Ваякі разгаварыліся перад тэлекамэрай. Іхны камандзёр Іонаў так і сказаў: “Абхазія была незалежнай дзяржавай, толькі 40 гадоў яна знаходзіцца ў складзе Грузіі. Абхазы змагаюцца за незалежнасьць, тэрытарыяльныя прэтэнзіі Грузіі беспадстаўныя”. Такіх вось “нэйтральных міратворцаў” пасылае РФ у зону справакаванага той жа РФ канфлікту. Грузінскі міністар па урэгуляваньню канфліктаў Г. Хаіндрава заявіў: “Гэтых людзей заранёў настройваюць супраць Грузіі. Ідаялягічная падрыхтоўка фармуе вобраз праціўніка. Якія ж гэта міратворцы?”
Маскоўскі акружны вайсковы суд апраўдаў адстаўнога палкоўніка П. Папоўскіх, якога абвінавачвалі ў забойстве расейскага журналіста Дзьмітрыя Холадава ў 1994 г. Памятаем, як тады дзесяткі тысячаў людзей хавалі маладога журналіста, які загінуў ад выбуху бомбы-пасткі, падкінутай яму высокімі афіцэрамі паветрана-дэсантных войскаў (Папоўскіх быў тады начальнікам выведкі ПДВ). Тады гэтае забойства, якім генэралы хацелі замяць інфармацыю пра шалёную карупцыю ў расейскай арміі, усхвалявала ўсіх. За гэтыя гады палітычных і іншага кшталту забойстваў у Расеі адбылося столькі, што нікога нішто ўжо не хвалюе. Папоўскіх, аказваецца, “цярпеў нявінна”. Гэтай авечцы суд даў права на рэабілітацыю і вялікую грашовую кампэнсацыю. Армейская мафія ўрэшце апраўдала “свайго”.
Зіма ў Эўропе сёлета не вызначаецца нізкімі тэмпэратурамі, але “маразм крепчает”… 16 сьнежня Эўразьвяз пачаў разглядаць праект фінансавай дапамогі Расеі “на барбу з тэрарызмам”. Мяркуецца выдаткаваць крамлёўска-лубянскім “барцам” 275 тысячаў эўра. Усё дзеля разьвіцьця сучасных тэхнічных сродкаў, а таксама для правядзеньня сэмінараў для “барцоў” і для супрацьдзеяньня легалізацыі злачынных даходаў. Сярод усяго гэтага эўрамаразму асабліва цікавы апошні пункт праекту. Таму што сёньня ж кіраўніцтва Грузіі замарозіла расейскія рахункі ў сваіх банках, бо яны выкарыстоўваліся для дапамогі абхазкім прыслужнікам Масквы. Эўрасума, канешне ж, не вялікая, але важны хутчэй сімвал. Эўраспэцы зьбіраюцца аплочваць лубянскую кантору, якая зьнішчае людзей ня толькі ў Чачэніі і Беслане, але і ў іхных краінах. Мы думалі, што ў праявах прамаскоўскага халуйства Шродэр пераплюнуў усіх. Аказваецца, халуйская пэрспэктыва ня мае межаў, магчымыя бясконцыя варыяцыі дэманстратыўнага прадажніцтва. Прапануем Эўразьвязу выдаткаваць гэтую суму на адліцьцё на пецярбургскім манэтным двары залатых знакаў “Отлічнік ФСБ” ды ўручыць іх незабыўнаму Гансу Віку, непаўторнай Бэніце ды шэрагу іншых брусэльскіх товарішчей.
Бесланскія жанчыны дамагліся свайго. 16 сьнежня ў суд зьявіўся ўрэшце паўночнаасэцінскі начальнік ФСБ (у адстаўцы) Андрэяў (якога цяпер называюць “кіраўніком штабу па вызваленьні закладнікаў”). Ён расказаў нешта цікавае. Адказным за прымяненьне цяжкой вайсковай тэхнікі пры апэрацыі ў Беслане Андрэяў назваў Ціханава, кіраўніка цэнтру спэцыяльнага прызначэньня ФСБ (мяркуем, што гэты Ціханаў даўно ўжо не жыве). Яшчэ ён сказаў, што “штаб па вызваленьні закладнікаў ня меў ніякага кіраўніка першыя два дні (1 і 2 верасьня 2004 г.) і наагул штаб ні разу не сабраўся на паседжаньне, сітуацыя не дазволіла”. Ну, гэта няхай фээсбэшнік раскажа лубянскім псіхіатрам, а не дарослым людзям, у якіх пазабівалі дзяцей. Попка ня надта ўдала прыкрывае свайго пахана Пуціна, які і быў якраз тым самым “неіснуючым” кіраўнічком “штабу па выратаваньні”, які лягічна перацёк у “камітэт па масаваму забойству дзяцей”. Ганебная і крывавая маскоўская хлусьня сыпецца на вачах. Вось каму эўрадэпутаты зьбіраюцца зрабіць калядны падарунак на сотні тысячаў эўра дзеля “далейшай барбы”.
Курортныя мясьціны часам ярка засьвечваліся ў гісторыі і назаўсёды заставаліся ў памяці народаў сімваламі маштабных падзеяў. Тут і французкі горад Вішы, дзе атабарыўся марыянэткавы прафашыстоўскі ўрад здрадніка французкага народу маршала Пэтэна (вішысцкі рэжым), і Ялта, дзе ў лютым 1945 г. заходнія хаўрусьнікі з лёгкай рукі здалі Сталіну Цэнтральную і Ўсходнюю Эўропу. Цяпер вось чарга Сочаў. 15 сьнежня ў навінах прамільгнулі кадры сустрэчы Пуціна з Лукашэнкам у Сочах. За кадрам сказалі, што “зьмест перамоваў невядомы” і пачалі паказваць наступны сюжэт пра птушыны грып. 16 сьнежня “зьмест” стаў вядомы. Крамлёўскі імпэратар сустрэў “на водах” свайго сатрапа і загадаў таму наладзіць авантуру з выбарамі. На лубянцы прышлі да высновы, што далей чакаць немагчыма, бо беларускае грамадзтва з кожным месяцам усё больш усьвядомлівае сутнасьць крамлёўскага акупацыйнага праекту. Ужо на наступны дзень лукашоўская палатка прагаласавала аднагалоска за правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 г. Праз тры месяцы! Гэтыя жулікі хочуць захапіць наша грамадзтва зьнянацку. Яны зноў разьлічваюць на трыюмф подласьці і падману. Яны лезуць напралом. Менавіта так рабілі французкія здраднікі-вішысты і бальшавікі-сталінцы. Як памятаем, іхныя авантуры рана ці позна скончыліся поўным правалам.

Янка Базыль

16/12/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2005
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024