Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: Заява

13 сьнежня 2005 года Пракуратура РБ атрымала заяву Зянона Пазьняка

Заява

У Пракуратуру Рэспублікі Беларусь
Ад грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
Пазьняка Зянона Станіслававіча.

Зьвяртаю ўвагу, што дзяржаўныя асобы, ворганы ўлады і сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі груба парушаюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Сутнасьць парушэньняў заключаецца ў наступным:

Не існуе дзяржавы з назвай «союзное государство».
Аднак шэраг адказных дзяржаўных службовых асобаў заключылі змову з кіраўніцтвам іншай дзяржавы (Расейскай Фэдэрацыі) і стварылі незаконныя ворганы гэтай неіснуючай дзяржавы. Праз дзейнасьць гэтых незаконных ворганаў вядзецца разбурэньне канстытуцыйных асноваў дзяржавы Рэспубліка Беларусь. Групоўка адказных службовых асобаў пад прыкрыцьцём ворганаў «союзного государства» працуюць ў інтарэсах Расеі. Фактаў незаконнай антыканстытуцыйнай дзейнасьці дастаткова. Рэгулярна па беларускім тэлебачанні, радыё, у афіцыйных газэтах «Беларусь сегодня» («Советская Белоруссія»), «Звязда» і іншых адказныя дзяржаўныя службовыя асобы і журналісты расказваюць пра дзейнасьць ворганаў незаконнай дзяржавы пад назвай «союзное государство». (Гл. напр. у газэце «Зьвязда» 8.ХІІ.2005 г. рубрыку «Саюзнае веча» і дадатак «Союз» да газэты «Советская Белоруссія» (ці «Белорусь сегодня»)

Прашу адчыніць крымінальную справу па факту злоўжываньня службовым становішчам адказнымі дзяржаўнымі службовымі асобамі Рэспублікі Беларусь, якія працуюць у незаконных фармаваньнях незаконнай дзяржавы пад назвай «союзное государство» і сталі на шлях здрады дзяржаўным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.

12 сьнежня 2005 г.
Зянон Пазьняк

17/12/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2005
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024