Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (17-20 сьнежня 2005 г.)

17 сьнежня адбыўся бэнэфіс міністра эканомікі РФ Кудрына. Ён заверыў расейскае грамадзтва, што ў 2008 г. узровень жыцьця ў РФ будзе “рэкордна высокім”. Па словах міністра: “Мы выйдем в 2007 г. на уровень 1990 г., а в 2008 г. будем жыть лучше, чем в тот історіческій період, который помнят врачі, учітеля і люді старшего поколенія.

Да, был дефіціт в 1990 г., але реально люді жілі несколько лучше, чем сейчас”. Гэта так, савецкія людзі памятаюць розныя гістарычныя пэрыяды, але агульным для кожнага зь іх была бессаромная хлусьня і пустыя, але ж галавакружныя абяцанкі “царствія небесного на землі”. Як сказаў адзін з герояў папулярнага сэрыялу з пэрыяду пасьляваеннай карткавай сістэмы: “Тебе бы, начальник, книжки писать…”
На судзе па справе забойства чачэнца Зелімхана Мурдалава ўсплылі новыя дэталі. У 2003 г. Мурдалава затрымалі ў Грозным, даставілі ў пастарунак “чачэнскай” міліцыі, дзе яго пачалі зьбіваць “чачэнскі” міліцыянт Сяргей Лапін і яшчэ адзін такі ж мясцовы жыхар “родам з Разані”. Калі ахвяра перастала дыхаць, яны адвезьлі труп у невядомым накірунку. Лапін сядзіць у турме, бо папаўся на іншых злачынствах. Але высьвятляецца, што ў забойства Мурдалава замешаны таксама камандзёр ханты-мансійскага ОМОНа Прілепскій і ягоны намесьнік Мінін, якія тады знаходзіліся са сваімі галаварэзамі ў Грозным. Ну што ж, тыповая расейская пасьлядоўнасьць. Спачатку гэтыя мінін і пажарскі зрабілі так, што ў тайзе амаль не засталося хантаў і мансі. А цяпер яны праводзяць такую ж культуртрэгэрскую місію на Каўказе, бо “істінно русская земля”.
17 сьнежня патрыярх-генэрал Алексі-Рыдзігер пырскаў вадой на стратэгічныя ракеты на сакрэтнай вайсковай базе пад Масквой. Беларусы, што цягнулі лямку каля маскальскіх ракетаў, памятаюць, што гэта быў “день ракетных войск СССР”. А група бацюшак нагадала, што ўсё, аказваецца, не выпадкова. Што бальшавікі прыначылі гэты дзень у 1947 г. на каляндарнае сьвята сьвятой Барбары (Варвары). І вось з кадзіламі яны хадзілі вакол ракетаў і сьпявалі “пра Варвару, якая аблягчае жаўнерскія цяжкасьці”. Вядома, аднак, што сьвятая-пакутніца Барбара ня мела ніякага дачыненьня да савецкіх ракетаў. Яна жыла ў ІV ст. на Блізкім Усходзе і прыняла пакутніцкую сьмерць падчас ганеньняў супраць хрысьціянаў (у мастацтве яе паказваюць заўсёды разам з выявай вежы, дзе яна была зьняволена). Але ў квазібацюшак разгулялася фантазія, яны й сьвятую зрабілі ракетчыцай, абы толькі прыцягнуць за вушы свой бальшавізм і ўпісаць яго ў сьвяткі. Маразм РПЦ паглыбляецца.
З 17 сьнежня штодня паступаюць драматычныя зьвесткі з Чачэніі, дзе ўсё больш дзяцей (у асноўным дзяўчынкі-падлеткі) паступае ў шпіталі з прыкметамі моцнага атручваньня. Спэцыялісты кажуць пра вынік узьдзеяньня на дзяцей псіхатропных сродкаў. Расейскія СМІ паведамляюць, што дзеці “отравились”. Вось так, маўляў, узялі і самы недзе “отравілісь”. Расейскія акупанты працягваюць зьнішчэньне чачэнскага народу. Вядома, што адным з адпрацаваных мэтадаў расейскага генацыду супраць народаў было зьнішчэньне менавіта дзяўчат і жанчын – маці і будучых маці, якія забясьпечваюць жыцьцё народу. Так расейскія акупанты рабілі і ў Беларусі, высылаючы тысячы нашых дзяўчат у ГУЛАГ, зьнішчаючы беларускую моладзь. Цяпер нашчадкі катаў ня хочуць прызнавацца, галёкаюць: “То был Советскій Союз, мы ні прі чём!” І працягваюць калечыць і забіваць дзяцей. Важна абараніць нашу Беларусь ад расейскіх забойцаў.
А яны наладзілі пышныя сьвяты ў гонар галоўнай маскоўскай канторы. Нават настальгічным немцам не прышло б у галаву адзначаць (няхай сабе пад новай назвай) дзень работніка гестапа альбо дзяржсьвята канцлягернага даглядчыка. А ў Расеі (і таксама ў Беларусі, дзе ўладарыць філіял канторы) 20 сьнежня іграла музыка, зьбіраліся “заплечных дзел” вэтэраны, раздаваліся мэдалі і прэміі пад лёзунгамі ВЧК-НКВД-КГБ. Пуцін прыняў у Крамлі Патрушава, які расказаў на публіку пра сёлетнія подзьвігі лубянскіх рыцараў. Яны, аказваецца, злавілі за год ажно 67 агентаў чужых выведак і зрабілі вялікія посьпехі ў барацьбе з міжнародным тэрарызмам. У СМІ засьвяціўся таксама і начальнік знешняй выведкі РФ генэрал Лебедзеў. Калі журналіст спытаў у яго наконт магчымасьці аб’яднаньня ў адну кантору ФСБ і СВР, генэрал ад душы сфармуляваў: “Главное не в форме, а в содержании”. І сапраўды, якая там розьніца, зьмест застаецца той жа – здушэньне свайго народу ў першую чаргу і міжнароднае забесьпячэньне гэбоўскага рэжыму. На пытаньне, чаму людзі запісваюцца ў ягоную службу, Лебедзеў адказаў: “В первую очередь это тяга к интересной работе, чувство романтики, желание послужить Родине”. Прапануем перайменаваць эпоху расейскага гэбізму ў эру рамантыкі.

Янка Базыль

21/12/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2005
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024