Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Zianon Pazniak: “PEOPLE’S POLL”

In accordance with the Moscow’s order Lukashenka has fixed suddenly the presidential elections ahead of schedule (on March 19, 2006). But the presidential elections ahead of schedule are not based on the Low. Russia is in hurry to support its henchman because the social tendencies demonstrate that the situation of these two regimes can deteriorate. Because of that they are acting without taking in consideration the people’s opinion. Далей...

22/12/2005 › English



Рэжым зьбянтэжаны

Рэакцыю рэжыму на атрыманьне ў ЦВК заявы Зянона Пазьняка аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы сакратар Цэнтральнай камісіі Мікалай Лазавік агучыў як збянтэжанасьць. (паводле інфармацыі Алеся Дашчынскага, радыё «Свабода»). Далей...

22/12/2005 › Навіны

 


Зянон Пазьняк падаў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

Сёньня Цэнтаравыбаркам атрымаў па пошце заяву ад старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянона Пазьняка з просьбай зарэгістраваць ягоную ініцыятыўную групу і склад ініцыятыўнай групы ў колькасьці 2405 чалавек.

Кіраўніком ініцыятыўнай групы названы Сяргей Папкоў. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік паведаміў, што ЦВК прыняў дакумэнты.

22/12/2005 › Навіны

 


Увага! Правакацыя!

Па Беларусі і ў Сеціве сталі распаўсюджваць улётку нібыта ад імя Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і ад майго імя з заклікам байкатаваць выбары. Гэтая ўлётка ёсьць фальшыўка, адлюстроўвае тыповую правакацыйную працу КГБ. Яе зьяўленьне сімптаматычнае. Рэжым баіцца масавага ўдзелу людзей у выбарах. Аферысты хочуць каб менш прышло на галасаваньне, тады лягчэй сфальсіфікаваць выбары і застацца беспакаранымі (як раней).

Памятайма пра гэта! Усе на выбары! Пасьля галасаваньня не разыходзіцца, а зьбірацца ў цэнтры сталіцы чакаць падліку галасоў. Далей...

22/12/2005 › Навіны



  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2005
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024