Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЦВК пачынае палітычную барадзьбу

22 сьнежня вечарам кіраўніку маёй Ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў сп. Папкову патэлефанаваў з ЦВК спадар Лазавік і бадзёра паведаміў, што мая група будзе зарэгістраваная, толькі трэба электронныя адрасы ўдзельнікаў групы.
Нараніцы 23 сьнежня ў кватэры старшыні ЦВК спадарыні Ярмошынай трывожна зазваніў тэлефон. Ноччу “адказныя па выбарах” прачыталі ў Сеціве маё паведамленьне пра “Народнае галасаваньне” і строга са спадарыняй Ярмошынай пагаварылі.
Спадарыня Ярмошына тут жа пачала казаць адваротнае, што “юрыдычна спадар Пазьняк ня мае права браць удзел у дадзеных прэзыдэнцкіх выбарах”. Прачына: “няма сэнсу даваць яму магчымасьць ўдзельнічаць у выбарах зараз, — сказала спадарыня Ярмошына, — яго ўжо наогул цяжка назваць дзеючай фігурай у беларускай палітыцы” (з 1996 года аб’яўлены калегамі Ярмошынай “полтическим трупом” – З.П.). “Рашэньне, якое было прынятае ў яго дачыненьні ў 2001 годзе, насіла хутчэй палітычны характар”, — паведаміла старшыня ЦВК.
І трэба ж было такому здарыцца. Засядаў Канстытуцыйны Суд, вызначыў юрыдычны зьмест і “прававую пазыцыю” па артыкуле 80 Канстытуцыі і на запыт ЦВК прыняў рашэньне, што: “Цэнтральная Камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэфэрэндумаў мае прававыя падставы для рэгістрацыі ўказанай ініцыятыўнай групы” (З. Пазьняка), а спадарыня Ярмошына, атрымаўшы рашэньне Суда, узяла і прыняла тады “палітычнае” рашэньне. Ну і ну!
Ёсьць для гэтага выпадку спэцыяльнае расейскае слова з трапнымі алітэрацыямі – “лукавит” спадарыня Ярмошына! Гэта цяпер ёй хочацца прыняць палітычнае рашэньне, хоць ЦВК ня мае права гэтым займацца, інакш нішчыцца сама прырода выбараў.
Разумеем: на ЦВК ціснуць, лёгкая паніка, думалі, што мы не падрыхтаваныя да выбарчай кампаніі, думалі зрабіць выгляд дабрапрыстойных выбараў, спадзяваліся на антураж мілінкевічаў, як некалі на ганчарыкаў, а тут, аказваецца, што па ўсіх зандажах актыўных выбаршчыкаў мілінкевічы ўжо цяпер прайграюць Пазьняку. Якая непрыемнасьць! А што будзе потым? Плюс народнае галасаваньне.
Ну, вядома ж, трэба “палітычнае” рашэньне. Ато прыедзе Пазьняк, да захоча з Лукашэнкам па тэлебачаньні пагаварыць тэт-а-тэт перад усімі, ды задасьць яму некаторыя пытаньні. І ведаеце якія гэта пытаньні? Вядома, спадары, ведаеце. Мы даўно знаёмыя.
Так што лепш для яго палітычнае рашэньне. Тым больш што куды дзенешся, усе юрыдычныя і грамадзянскія правы засталіся за мной, гэтак жа як і грамадзянства, і месца пастаяннага пражываньня – там дзе я прапісаны ў Менску, дзе працую старшынём партыі, зацьверджанай Мінюстам, а не там, дзе часова знаходжуся. Мой статус у ЗША – гэта азыль, часовае знаходжаньне. Я ня маю “зялёнай карты”, я не прыехаў сюды (у Штаты) жыць ці ўладкоўваць жыцьцё. Я выехаў змагацца, весьці палітычную барацьбу за волю і будучыню Беларусі. (На Беларусі пэрспэктыву палітычнага змаганьня мне зачынілі, рыхтавалі “ліквідацыю”). З усіх тысячаў цяперашніх беларускіх эмігрантаў я адзіны, хто прафэсійна займаецца палітыкай і не ўладкаваў у ЗША свой статус і быт. Мой быт і маё жыцьцё — на Беларусі. Я там прысутнічаю ўсе гэтыя гады і “адказным па выбарах” гэта добра вядома.
Мушу сказаць у заключэньне гэтага фэльетона (сама рэчаіснасьць з ЦВК – фэльетон), што “палітычнае” рашэньне таксама не застане нас у расплох. Гэтым самым адразу будзе зьнята маска нармальнасьці і дабрапрыстойнасьці з цяперашніх выбараў. “Элегантнай перамогі” ужо не паўторыцца.

Зянон Пазьняк
25 сьнежня 2005 г.

25/12/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2005
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024