Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

У кіраўніка перадвыбарчага штабу Зянона Пазьняка – Сяргея Папкова – ў хаце ўчынілі вобшук

Міліцыя Савецкага райаддзелу Менску спраўджвала, ці няма ў доме палітыка “фальшывых грошай”. 27 сьнежня ў цэнтры Менску ў адным з абменных пунктаў Сяргею Папкову паведамілі, што адна з дадзеных на абмен купюраў нібыта фальшывая. Інцыдэнт адбыўся адразу пасьля рэгістрацыі ініцыятыўнай групы старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянона Пазьняка. Некалькі гадзінаў Сяргея Папкова дапытвалі ў міліцыі Савецкага раёну. Далей...

27/12/2005 › Навіны

 


Міліцыя затрымала Сяргея Папкова, кіраўніка штабу Зянона Пазьняка

Адразу пасьля рэгістрацыі ініцыятыўнай групы старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянона Пазьняка, яе кіраўнік Сяргей Папкоў апынуўся ў міліцэйскім пастарунку.

Як стала вядома Радыё Свабода, пад час абмены валюты ў абменным пункце спадар Папкоў быў абвінавачаны ў тым, што ў яго нібыта “фальшывая купюра”.

Гэты інцыдэнт пракамэнтаваў Зянон Пазьняк: Далей...

27/12/2005 › Навіны

 


Афіцыйна зарэгістраваная ініцыятыўная група Зянона Пазьняка

Сёньня па пасяджэньні Цэнтральнай выбарчай камісіі, якое пачалося а 12 гадзіне, была афіцыйна зарэгістраваная ініцыятыўная група Зянона Пазьняка.

(Папкоў: ) “За гэтыя гады ўлады не зрабілі ніводнага кроку. Справа ў тым, што да гэтага часу пракуратурай прыпынена адкрытая бяз дай прычыны крымінальная справа супраць Пазьняка за артыкулы, якія надрукаваныя ў газэтах “Свабода” і “Пагоня”.

Адпаведныя дакумэнты для збору подпісаў будуць выдавацца ЦВК сёньня і заўтра. Збор подпісаў пачынаецца 29 сьнежня і заканчваецца 27 студзеня. Каб стаць кандыдатам у прэзыдэнты, прэтэндэнтам трэба сабраць 100 тысячаў подпісаў выбарнікаў.

27/12/2005 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2005
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024