Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Як сёньня працавалі зборшчыкі подпісаў за Зянона Пазьняка? Другі дзень працягваецца збор подпісаў выбарцаў за патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта. Актывісты ініцыятыўных групаў ходзяць па кватэрах, а таксама зьбіраюць подпісы на вуліцы. Як сёньня працавалі зборшчыкі подпісаў за Зянона Пазьняка? Актывістка ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Вольга Кацянкова другі дзень зьбірае подпісы за старшыню Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянона Пазьняка ля станцыі мэтро “Пушкінская”. (Кацянкова: ) “Калі ласка, грамадзяне, падпісвайцеся за кандыдата дэмакратычнага блёку — за Зянона Пазьняка”. Вольга Кацянкова трымае партрэт Зянона Пазьняка на тле Мірскага замку. Многія людзі падыходзяць і аддаюць за яго свае подпісы. (Спадарыня: ) “Хацела б, каб ён у нас быў прэзыдэнтам. Але наш дзейны прэзыдэнт нікога не падпусьціць да сваёй кармушкі”. (Спадар: ) “Гэта сапраўдны беларус. Найлепшы чалавек”. (Спадар: ) “За ўсіх дэмакратычных кандыдатаў падпішуся. Я пакуль ня вырашыў, за каго буду галасаваць на выбарах, але хачу, каб усе кандыдаты мелі роўныя магчымасьці. Цяпер аддаю свой голас за Пазьняка”. Актывістка ініцыятыўнай групы Вольга Кацянкова адзначае актыўнасьць выбарцаў, нягледзячы на перадсьвяточны час. (Кацянкова: ) “Учора я за дзень сабрала 34 подпісы. Канечне, давялося пабегаць, але людзі падпісваюцца. Яны разумеюць, што, каб адбыліся выбары, патрэбная альтэрнатыва Лукашэнку”. Як распавёў “Свабодзе” кіраўнік перадвыбарчага штабу Зянона Пазьняка Сяргей Папкоў, актывісты ініцыятыўных групаў сутыкнуліся з праблемамі падчас збору подпісаў у інтэрнатах Політэхнічнай акадэміі. У большасьці студэнтаў перад сьвятамі чамусьці забралі пашпарты на перапрапіску, да таго ж зборшчыкаў подпісаў падчас наведваньня пакояў увесь час суправаджалі камэнданткі інтэрнатаў. Паводле Радыё Свабода 30/12/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |