Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (25-29 сьнежня 2005 г.)

25 сьнежня хрысьціянскі сьвет сьвяткаваў Нараджэньне Хрыста. У Ватыкане Папа Бэнэдыкт ХIV павіншаваў вернікаў, што сабраліся на пляцы Св. Пятра, на трыццаці мовах сьвету. Гэты зварот убачылі і пачулі мільярды людзей, дзякуючы тэлевізіі і радыё. Усе яшчэ раз пераканаліся, што Касьцёл сапраўды Каталіцкі (ад грэцкага слова “кафолікос” – сусьветны). РПЦ упарта адзначае Каляды паводле цэзарыянскага календара. Але справа не ў Цэзары і ягоным састарэлым календары. РПЦ верная сваёй тупой русіфікатарскай “місіі”. Немагчыма ўявіць сабе, каб Алексій-Рыдзігер зьвярнуўся б да праваслаўных па-беларуску альбо на якой яшчэ мове. Акасьцянелая маскальшчына застаецца неад’емным элемэнтам “православной організаціі”.
26 сьнежня ў Інданэзіі, Тайландзе і Шры Ланцы адбыліся мэмарыяльныя мерапрыемствы ў памяць ахвяраў Цунамі, якое роўна год таму забіла сотні тысячаў людзей розных народаў. Усе маліліся разам, першыя асобы пацярпелых дзяржаваў былі сярод людзей. Журналісты паведамілі пра многіх людзей, якія былі прыехалі летась у Паўднёвую Азію як турысты і перажылі тут катастрофу, многія згубілі сямейнікаў. Цяпер яны вяртаюцца сюды як валанцёры. Адбудоўваюць разам з мясцовымі жыхарамі разбураныя вёскі, школы, шпіталі і храмы, дзеляцца грашыма з сіратамі. У гэтым яны бачаць лепшы знак памяці сваім блізкім. Расейскі тэлеканал паведаміў, што сярод валанцёраў за апошні год быў заўважаны і адзін расеец. Астатнія ляцяць на сонечны бераг Тайланда, прыхапіўшы з сабой папа РПЦ. Будуць купацца і піць віскі, а бацюшка будзе маліцца за іх. Усе заўважылі гэтую розьніцу рэакцыяў.
26 сьнежня адбылася газавая атака ў Пецярбургу. У некалькіх супэрмаркетах было распылена нейкае атрутнае рэчыва, ад якога людзі пачыналі ванітаваць, губляць прытомнасьць, пакутваць на галаўны боль. 78 асобаў давялося адвезьці ў шпіталь. Яшчэ не сабралі ўсе разьбітыя прабіркі і не апыталі сьведкаў, а мясцовая міліцыя ўжо зашумела: “Нікакого террорізма. Это хуліганство!” (“Ворганы” такія упэўненыя, нібыта самы ўсё арганізавалі). Гэта ж паўтарыла праз колькі гадзінаў і мэрша горада Мацьвіенка. А ўжо пад вечар на экранах тэлевізараў зьявіўся штатны доктар хімічных навукаў і заявіў, што “это всё нічего, завтра откашляются…” Падобна, што кантора пераносіць творчы вопыт нядаўняга экспэрымэнту, праведзенага на чачэнскіх дзяўчынках, на шырокія прасторы “матушкі русі”.
27 сьнежня Мухамад Карым Рахімі, прэс-сакратар прэзыдэнта Аўганістана, заявіў журналістам, што ягоная краіна зьбіраецца афіцыйна запатрабаваць ад Расеі кампэнсацыяў за агрэсію 1979 г. і дзесяцігадовую акупацыю. Аўганскі чыноўнік такім чынам ня проста нагадаў пра 26-я ўгодкі маскоўскай агрэсіі супраць незалежнай краіны, якая пачалася атакай на прэзыдэнцкі палац у Кабуле 27.12.1979 г. Аказваецца, днямі крамлёўскія нахабнікі запатрабавалі ад кіраўніцтва Аўганістана вярнуць даўнія дзяржпазыкі. Тэмпэрамэнтныя аўганцы нагадалі агрэсарам, што тыя каменя на камені не пакінулі ў іхнай краіне, забілі мільёны людзей. Дагэтуль Аўганістан ня можа выйсьці з шоку пасьля маскальскага пагрому. Але зразумела ўжо цяпер, што мужны аўганскі народ адродзіць сваю цывілізацыю, а вось расейскаму шайтану наканаваны блізкі і непазьбежны канец.
Міністар вайны РФ (а па сумяшчальніцтву віцэ-прэмьер) Іваноў нарабіў шэраг заяваў 27 сьнежня. Спачатку публічна налічыў больш за 80 тысячаў расейскіх семьяў вайскоўцаў, якім няма дзе жыць (можна спытаць на гэта – дык навошта вы нагналі столькі войска, калі яго няма дзе сяліць?). Потым ён засьвяціўся на вайсковым караблі пад стваламі гарматаў і крыварыла зароў: “Если Украина вздумает пересматривать договор о флоте в Севастополе, то это смерти подобно…” Украінскі народ ён, канешне, не напалохаў. Але падобна, што сабраўся забясьпечыць сваіх міністэрскіх беспрытульных за кошт нейкай захопленай тэрыторыі. Аж трусіцца лубянскі генэрал, хоча паваяваць “за веру, царя і отечество”. Па такіх плача ўтульная кватэрка ў Гаагскім трыбунале.
С новым годом! 29 сьнежня група былых расейскіх дысыдэнтаў паслала калектыўнае віншаваньне “галоўнаму дысыдэнту” сёньняшняй Расеі алігарху Хадаркоўскаму, які “томітся во глубіне сібірскіх руд”. Віншаванку падпісалі такія вядомыя ў савецкі час (і актыўныя цяпер) дзеячы як Букоўскі, Кавалёў, Бонэр, Якунін і шэраг іншых. У тэксьце ёсьць лірыка наконт таго, што новы год у лягер, дзе сядзіць Хадаркоўскі прыйдзе на шэсьць гадзінаў раней за Маскву, а значыць на столькі ж гадзінаў ён раней вызваліцца… А ў прынцыпе, як жа здрабнела дысыдэнцкая справа ў РФ! Раней героямі-антысаветчыкамі былі настаўнікі, інтэлектуалы, сьвятары, жонкі атамнай прафэсуры. А цяпер застаўся толькі алігарх, які не падзяліў свае капіталы з гэбізмам.
29 сьнежня на баявое дзяжурства ў небе Летувы заступілі самалёты польскіх ВПС. Да вясны яны будуць патруляваць натаўскае неба і супрацьстаяць расейскім вайсковым самалётам, якія рэгулярна парушаюць паветраную прастору Летувы. Прадстаўнік польскага войска заявіў журналістам: “Кожны такі расейскі наскок – гульня з агнём”. Палякі настроены на сур’ёзнае нясеньне службы.

Янка Базыль

31/12/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2005
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024