Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Увага! Правакацыя!

Па Беларусі і ў Сеціве сталі распаўсюджваць улётку нібыта ад імя Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і ад майго імя з заклікам байкатаваць выбары. Гэтая ўлётка ёсьць фальшыўка, адлюстроўвае тыповую правакацыйную працу КГБ. Яе зьяўленьне сімптаматычнае. Рэжым баіцца масавага ўдзелу людзей у выбарах. Аферысты хочуць каб менш прышло на галасаваньне, тады лягчэй сфальсіфікаваць выбары і застацца беспакаранымі (як раней).

Памятайма пра гэта! Усе на выбары! Пасьля галасаваньня не разыходзіцца, а зьбірацца ў цэнтры сталіцы чакаць падліку галасоў. Далей...

22/12/2005 › Навіны



Факты і падзеі (17-20 сьнежня 2005 г.)

17 сьнежня адбыўся бэнэфіс міністра эканомікі РФ Кудрына. Ён заверыў расейскае грамадзтва, што ў 2008 г. узровень жыцьця ў РФ будзе “рэкордна высокім”. Па словах міністра: “Мы выйдем в 2007 г. на уровень 1990 г., а в 2008 г. будем жыть лучше, чем в тот історіческій період, который помнят врачі, учітеля і люді старшего поколенія.
Далей...

21/12/2005 › Актуаліі

 


РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА

Канстытуцыйны Суд, грунтуючыся на замацаваным у артыкуле 80 Канстытуцыі прыярытэце агульнаправавых прынцыпаў міжнароднага права і не ацэньваючы наяўнасць сапраўдных ці ўяўных падстаў для звароту Пазьняка З.С. з просьбай аб атрыманні прыстанішча ў іншай краіне, зыходзіць з смаго факта прадстаўлення яму прыстанішча і мяркуе, што рэгістрацыя ініцыятыўнай групы па яго вылучэнню кандыдатам ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь будзе сведчыць аб добрай волі нашай дзяржавы як прававой і дэмакратычнай, яе імкненні ўмацоўваць асновы народаўладдзя і жаданні правесці свабодныя і справядлівыя выбары, вырашаць пытанні, кіруючыся нормамі міжнароднага права, накіраванымі на забеспячэнне і абарону асноватворных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна.

Канстытуцыйны Суд лічыць, што з улікам выкладзеных акалічнасцей Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў мае прававыя падставы для рэгістрацыі ўказанай ініцыятыўнай групы. Далей...

21/12/2005 › Навіны

 


Перадвыбарчая Праграма Зянона Пазьняка

Грунтам праграмы Зянона Пазьняка з’яўляецца
Праграма Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ (Партыі БНФ)

(Перадвыбарчы варыянт праграмы будзе зьмешчаны тут у бліжэйшай будучыні)

Папярэднія рэдакцыі праграмы:
Платформа прэтэндэнта на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Зянона ПАЗЬНЯКА (1999 г.)
Эканамічная праграма кандыдата на пасаду Прэзыдэнта Зянона ПАЗЬНЯКА (1994 г.)

20/12/2005 › Зянон Пазьняк

 


Легендарны “Мірон” — на беларускай “Свабодзе”

У 1995-м годзе, пасьля вядомага рэфэрэндуму аб нацыянальнай сымболіцы, калі на будынку Дома ўраду быў паказальна разарваны бел-чырвона-белы сьцяг, такое самае палотнішча ўзьвілася над райцэнтрам Лёзна, недасяжна лунаючы на небясьпечнай 40-мэтровай вышыні.

Той, хто ўзьняў яго, назваўся Міронам і падпісаў гэтым імем запіску са словамі : “Вярніце народу гістарычную памяць”. З тае пары ягоныя пасьлядоўнікі ўжо 10 год уздымаюць сьцягі над рознымі беларускімі гарадамі, а міліцыянты штораз высьвятляюць асобу чарговага “Мірона”. Далей...

19/12/2005 › Актуаліі

 


Зянон Пазьняк: Заява

13 сьнежня 2005 года Пракуратура РБ атрымала заяву Зянона Пазьняка

Заява

У Пракуратуру Рэспублікі Беларусь
Ад грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
Пазьняка Зянона Станіслававіча.

Зьвяртаю ўвагу, што дзяржаўныя асобы, ворганы ўлады і сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі груба парушаюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Сутнасьць парушэньняў заключаецца ў наступным:

Не існуе дзяржавы з назвай «союзное государство». Далей...

17/12/2005 › Навіны

 


Адказны перыяд змаганьня за незалежнасьць краіны

Паважаныя сябры! Дзякуй усім, хто далучыўся да ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка.
Яшчэ засталося чатыры дні, калі можна далучыцца да тых, хто вырашыў актыўна змагацца за незалежнасьць краіны.
Зразумела якія гэта будуць “выбары”. Пуціну на саміце АСЕАН ў Малазіі далі па мардасам. Расейскя гэбісты атрымалі знак, што іх вытураць і з васьмёркі цывілізаваных разьвітых краінаў. Відавочна раскрылася іхняя палітыка, замешаная на міжнародным тэроры. Таму яны пачалі дзейнічаць нахабна. Не пасьпеў лубянская выхаванец даляцець з Малазіі да крамля, выклікаў Лукашэнку і “параіў” тэрмінова вырашаць пытаньне з утрыманьнем улады. Маскалі вырашылі беларусаў узяць заспанымі. Верагодна, што падсунуць і свой “канстытуцыйны акт”. Расейскія СМІ пра гэта трызьняць у апошні час найбольш інтэнсіўна.
Заклікаем да актыўнага змаганьня за сваю волю, за незалежнасьць Бацькаўшчыны!

17/12/2005 › Навіны



Факты і падзеі (14-16 сьнежня 2005 г.)

15 сьнежня амбасадара Расеі ў Тбілісі выклікалі ў міністэрства замежных справаў Грузіі і запатрабавалі тлумачэньняў наконт нядаўняй тэлепраграмы па расейскім канале НТВ. Далей...

16/12/2005 › Актуаліі

 


Юры Беленькі – перадвыбарчы штаб З. Пазьняка ўжо створаны

Выканаўца абавязкі старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Юрась Беленкі паведаміў, што перадвыбарчы штаб Зянона Пазьняка створаны, і мяркуе, што яму ўдасца выканаць усе фармальныя патрабаваньні для рэгістрацыі іх кандыдата. Далей...

16/12/2005 › Навіны



Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі прызначаны на 19 сакавіка 2006 году

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі прызначаны на 19 сакавіка 2006 году. Так вырашыла сёньня Палата Прадстаўнікоў, якая, згодна з Канстытуцыяй, прызначае дату выбараў кіраўніка дзяржавы. За гэта прагаласавалі ўсе 104 дэпутатаў, якія знаходзіліся сёньня ў Авальнай залі.
Як заявіла старшыня ЦВК Л. Ярмошына, ужо 23 сьнежня прэтэндэнты павінны падаць у ЦВК сьпісы сваіх ініцыятыўных групаў. Да 25 сьнежня будуць прымацца заявы кандыдатур для ўключэньня ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў ад партый, грамадзкасьці і працоўных калектываў.
Спадарства, вы можаце дапамагчы Беларусі, далучыўшыся да ініцыятыўнай групы беларускага кандыдата Зянона Пазьняка.
Заяву аб далучэньні можна падаць ва ўправе БНФ (пр. Ф. Скарыны 133-147 (ст. мэтро “Усход”)) ці празь інтэрнэт.

16/12/2005 › Навіны



Факты і падзеі (12-14 сьнежня 2005 г.)

13 сьнежня ва Уладзівасток вярнулася расейская эскадра пасьля трохмесячнага круізу па цёплых марах. Бедалагі ў матроскіх шынялях радасна дзяліліся з журналістамі сваімі ўражаньнямі ад убачанай трапічнай экзотыцы (як і раней, расейскі прастак можа падарожнічаць выключна з аўтаматам у руках на танку або караблі). Далей...

13/12/2005 › Актуаліі

 


Галасуючы «за» палатнікі ведалі, што ўчынялі злачынства.

Я галасаваў “за“. Бо лiчу, што законапраект з’яўляецца неабходным. Iншая справа, што я б над iм яшчэ папрацаваў. I цяпер я хачу, каб людзi ў пагонах, якiм будуць трапляцца справы, што будуць падпадаць пад дзеянне новых нормаў, не iмправiзавалi, а класiфiкавалi ўсе дзеяннi чалавека дакладна: дыскрэдытацыю дзяржавы i г. д. Далей...

13/12/2005 › Навіны



Перамагае той, хто змагаецца

8 сьнежня 2005 г. Бэльгійская газэта “De Standaard” (выдаецца на флямандскай мове) паведамляе пра штогадовую ўрадавую “Справаздачу па рынку працы за 2005 г.” у Фляндрыі. У бліжэйшыя чатыры гады чакаецца, што ў флямандскіх школах будзе на 7 тысячаў настаўнікаў больш, чым вакансіяў. Праблема ўзьнікла пасьля рашэньня падвысіць пэнсійны ўзрост настаўнікаў з 55 да 58 гадоў. Далей...

13/12/2005 › Актуаліі

 


“А нам всё равно…”

На фоне “шалёных” (прапагандовых) посьпехаў эканомікі РБ 5-6 сьнежня адбыўся шалёны візыт у Кітай. Шклоўскі начальнік паведаміў нам: “Як важна арыентавацца не на Захад, а на Усход!” Яму, мабыць, скора нададуць тытул мандарына (так называлася кітайская шляхта) за абяцаньне заваліць Кітай беларускай бульбай. Далей...

13/12/2005 › Актуаліі

 


Вік круціцца

У блатным расейскім шлягеры ёсьць выразны рэфрэн: “Не долго музыка играла, не долго фраер танцевал…” А мы думалі, чаму гэта раптам незабыўны Ганс Вік раптам выступіў нядаўна з гняўлівым заклікам перастаць спадзявацца на дэмакратыю ў Расеі і больш не заклікаць РФ быць дэмакратызатарам Беларусі. Далей...

13/12/2005 › Навіны

 


Трывожныя дыялёгі

(Карэспандэнт: ) “А якія праблемы, апроч тэлефона?” Далей...

13/12/2005 › Актуаліі

 


Фальшывая пазыцыя

10 сьнежня 2005 г. Нарвэжская газэта “Dagbladet” дае рэпартаж з ратушы нарвэжскай сталіцы Осла, дзе адбылася ўрачыстае ўручэньне Нобэлеўскай прэміі міру. Далей...

13/12/2005 › Актуаліі

 


Гэта нармальна – любіць сваё…

11 сьнежня 2005 г. Ісляндская газэта “Morgunbladit” паведамляе пра перамогу ісляндскай прыгажуні на конкурсе “Міс сьвету” у Кітаі. 21-гадовая Уннур Бірна Вільямсдоттір была каранаваная раскошнай каронай. Далей...

13/12/2005 › Актуаліі

 


Народная мінуўшчына — гэта мы

11 сьнежня 2005 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” піша пра разьвітаньне жыхароў Лёндану з двухпавярховымі рэйсавымі аўтобусамі, якія праслужылі сталіцы роўна 50 гадоў. Далей...

13/12/2005 › Актуаліі

 


Паведамленьне з Львова

8-га сьнежня намаганьнямі Беларускае Нацыянальнае Грамады Львова, пры шалёнам супраціве пралукашенкаўскіх “беларускіх” “обьедіненій”, быў паказаны чэшскі фільм “Курапаты” і прамова З. С. Пазьняка аб падзеях ва Ўкраіне.
Адначасна была інфармацыя аб т.зв. “аб’яднанай апазіцыі і яе кандыдаце”. Апошніх актыўна “прадюсіруе” у Кыеве прадстаўнік МФ Ігар Шэкарэвіч.
Карэспандэнт

13/12/2005 › Навіны



« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2005
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024