Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (8-12 сьнежня 2005 г.) Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Стразбурзе ўпершыню прыняў да разгляду справу з Інгушэціі. Інгушская маці Фаціма Базоркіна абвінавачвае Расею ў забойстве ейнага сына Хаджы –Мурата Яндыява (1975 г. нар.). 12/12/2005 › Актуаліі Аб расколе арганізацыі беларускіх пісьменьнікаў Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ заяўляе пра сваю маральна-палітычную падтрымку беларускай літаратуры і Саюзу Беларускіх пісьменьнікаў, што падвяргаюцца перасьледу з боку існуючай улады. 11/12/2005 › Навіны Аб рэпрэсіўным заканадаўстве рэжыму Ў лістападзе-сьнежні 2005 года нелегітымныя “палаты” і “сэнат” зацьвердзілі папраўкі ў Крымінальны кодэкс. Практычна ў крымінальнае заканадаўства вернуты сталінскі рэпрэсіўны артыкул №58, паводле якога былі рэпрэсаваныя, зьнішчаныя, растраляныя мільёны беларусаў. 11/12/2005 › Навіны 11 сьнежня ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, “Крэмль шукае сабе магілу”: 11/12/2005 › Навіны On the split of the Association of the Belarusan writers The Belarusan Popular Front “Adradzennie” and the Conservative Christian Party – BPF express their political and moral support of the Belarusan literature and the Association of the Belarusan Writers persecuted by the regime. 11/12/2005 › English On the repressive law adopted by the regime In November-December 2005 the illegitimate “chambers” and the “senate” (the Lukashenka’s pseudo-parliament) have adopted the amendments to the Criminal Codex of Belarus. 11/12/2005 › English У Курапатах cёньня прыбіралі сьляды вандалізму Cёньня ва ўрочышчы Курапаты сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ прыбіралі сьляды вандалаў – змывалі чырвоную свастыку і сатанінскія знакі з памятных знакаў і рамантавалі крыжы. Сябры Партыі БНФ вырашылі не чакаць, пакуль улады пачнуць прыбіраць з памятных курапацкіх знакаў фашыстоўскую свастыку і надпісы, і самі наладзілі ва ўрочышчы талаку. Спадар Анатоль пачаў скрэбці нажом свастыку з курапацкага каменя. 10/12/2005 › Навіны Факты і падзеі (6-8 сьнежня 2005 г.) На фоне шалёных посьпехаў эканомікі РБ 5-6 сьнежня адбыўся візыт у Кітай. Начальнік паведаміў нам: “Як важна арыентавацца не на Захад, а на Усход!” 10/12/2005 › Актуаліі Факты і падзеі (4-6 сьнежня 2005 г.) Не пасьпелі крамлёўцы сьцерці з мапы сьвету імя комі-пярмяцкага народу, зьліквідаваўшы ягоную аўтаномію, як у новаствораным Пярмяцкім краі адбыліся тыповыя для пуцінскай Расеі падзеі. 10/12/2005 › Актуаліі У Мангасэце пад Нью-Ёркам на 88-м годзе жыцьця памёр Францішак Бартуль Зь Нью-Ёрку прыйшла сумная вестка – 4 сьнежня памёр вядомы дзеяч беларускай эміграцыі ў Ангельшчыне і ЗША – Францішак Бартуль. Два тыдні таму – 17 лістапада яму споўнілася 87 гадоў. Спадар Францішак нарадзіўся ў беларускай сям’і ў Латвіі, жыў у Беларусі. Пад час вайны вымушаны быў ад’ехаць у эміграцыю, служыў афіцэрам ў войску генэрала Андэрса. Разам зь іншымі беларускімі вайскоўцамі апынуўся ў Вялікай Брытаніі. Там спрычыніўся да арганізацыі беларускага жыцьця. Пазьней выехаў разам з жонкай Вераю ў Амэрыку. У іх сям’і вырасьлі двое дзяцей, і цяпер падрастаюць трое унукаў. Ужо на чужыне Францішак Бартуль зрабіўся бізнэсоўцам, і вельмі пасьпяховым – пры тым, што шмат высілкаў аддаваў справам беларускай дыяспары. Спадар Бартуль кіраваў амэрыканскай філіяй Беларускага Акадэмічнага каталіцкага Таварыства “Рунь”, уваходзіў у склад кіраўніцтва Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. 6/12/2005 › Навіны Факты і падзеі (1-4 сьнежня 2005 г.) 1 сьнежня яшчэ адзін народ зьнік з мапы расейскай імпэрыі. Крэмль (канешне, у выніку “дэмакратычнага рэфэрэндуму”) зьліквідаваў Комі-пярмяцкую аўтаномную акругу і арганізаваў яе інтэграцыю ў Пермскую вобласьць. 4/12/2005 › Актуаліі Факты і падзеі (29-30 лістапада 2005 г.) Стала вядома, што 25 лістапада ў Менску адбылося сур’ёзнае выступленьне працоўных. Пасьля абеду рабочыя Мотавелазавода пакінулі свае працоўныя месцы, выйшлі за браму прапрыемства і перакрылі Партызанскі праспэкт. 1/12/2005 › Актуаліі Вітаўт Кіпель: Мова паправак нагадвае мне 1940-ы сталінскі год Вітаўт Кіпель адзін з найстарэйшых беларускіх дзеячаў у ЗША і дырэктар Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Паводле яго, мэта нядаўніх паправак у Крымінальны кодэкс Беларусі – запужаць людзей перад удзелам у палітычным працэсе перад выбарамі. 1/12/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |