Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Mr. Zianon Pazniak and his initiative group are continuing to participate in the electoral campign and to mobilize the society on the People’s poll

January 27, this year the initiative group of Mr. Zianon Pazniak has finished to collect the signatures of the citizens with a positive result – more than 130 thousand signatures have been collected. The same day Mr. Zianon Pazniak has announced to the Central Electoral Commission that his group will not hand over the collected signatures to the electoral commissions and has explained this position of his group. Далей...

30/1/2006 › English

 


Зянон Пазьняк і яго Ініцыятыўная група працягваюць удзел у выбарчай кампаніі і мабілізуюць грамадзтва на Народнае галасаваньне

27 студзеня Ініцыятыўная група Зянона Пазьняка завяршыла збор подпісаў грамадзянаў са станоўчым вынікам – сабрана больш за 135 тысячаў подпісаў. У гэты ж дзень сп. Зянон Пазьняк паведаміў ЦВК, што сабраныя подпісы ня будуць перададзеныя ў выбарчыя камісіі і даў адпаведныя тлумачэньні. Далей...

28/1/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (25-27 студзеня 2006 г.)

25 студзеня атрымаўся ў Расеі днём бранетанкавых войскаў. Па Екацірэнбургу езьдзіў на браневіку адстаўны “аўганец” Бабенка. Далей...

27/1/2006 › Актуаліі

 


Паведамленьне ў ЦВК

Пасьля ўльтыматыўнага папярэджаньня Цэнтральнай Выбарчай Камісіі ад 18-га студзеня аб непрызнаньні нашых подпісаў з прычыны распаўсюджваньня інфармацыі пра Народнае галасаваньне нас пазбавілі магчымасьці нармальнага збору подпісаў.
Кожны дзень нашых зборшчыкаў у Менску арыштоўвала міліцыя, складалі пратаколы, рыхтавалі, як яны нам паведамілі, матэрыялы на нас у ЦВК. Далей...

27/1/2006 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: Прынятае рашэньне не здаваць сабраныя подпісы ў ЦВК

26 студзеня пад час онлайн-канфэрэнцыі на вэбсайце Радыё Свабода прэтэндэнт у прэзыдэнты Зянон Пазьняк катэгарычна заявіў, што ягоная ініцыятыўная група ня будзе здаваць сабраныя подпісы ў ЦВК.

(Пазьняк: ) “18 студзеня ЦВК у сваім “ультыматуме” дало мне выразна зразумець, што подпісы, сабраныя маёй групай, ня будуць прызнаныя. Гэтак і сказана. Штодзённыя антызаконныя затрыманьні і арышты маіх групаў зборшчыкаў, складаньне міліцэйскіх пратаколаў, перадача іх у ЦВК, паказваюць выразна, што яны рыхтуюць і што будзе.

Кіраўніка майго штабу Сяргея Папкова за апошнія пяць дзён арыштоўвалі пяць разоў (кожны дзень). Гэта ж вайна супраць мяне. Не даюць працаваць маім групам зборшчыкаў (Хаця цяпер маем 130-135 тысяч подпісаў).

Пасьля кансультацыяў мы прынялі сумеснае рашэньне. На ўправе БНФ пазнаёмілі зь ім кіраўнікоў маіх групаў і сяброў управы. Рашэньне будзе афіцыйна аб’яўлена заўтра (27 студзеня). Далей...

26/1/2006 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: Дрэнныя паводзіны

Народнае галасаваньне застала ў расплох падстаўную апазыцыю. Паўстала задача рэальнага змаганьня да якога яны не гатовыя. Народнае галасаваньне можа перакрэсьліць пляны Масквы (праваліцца і Лукашэнка, і Казулін) і пляны Брусэлю (які баіцца страціць тут вікаўскую апазыцыю). Далей...

26/1/2006 › Навіны

 


Рэпрэсіі супраць ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка ў Менску

Рэжым працягвае рэпрэсіі супраць сяброў ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка. 25 студзеня ў Менску а 16:15 былі затрыманы міліцыяй і дастаўлены ў міліцэйскі пастарунак сп. Уладзімер Юхо, сп. Анатоль Талкачоў (другі раз за сёньняшні дзень),сп. Георгі Ярашук і сп-ня Маргарыта Лявоцкая Яны распаўсюджвалі матэр’ялы па Народнаму галасаваньню на Кастрычніцкай плошчы. Далей...

25/1/2006 › Навіны

 


Рэпрэсіі супраць ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка у Менску і Жодзіне.

24 студзеня ініцыятыўная група Зянона Пазьняка працягнула працу па інфармаваньні грамадзянаў аб народным галасаваньні. Сябры групы распаўсюджвалі гэтую інфармацыю ў Менску і іншых гарадах Беларусі. Пасьля 16:00 міліцыя зноў зьдзейсьніла напад на актывістаў. Далей...

25/1/2006 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: Працуйма для Народнага галасаваньня

Гэты мой ліст у першую чаргу да патрыётаў Беларусі і да маіх прыхільнікаў, перад якімі я заўсёды адкрыты. Далей...

24/1/2006 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: Заўвагі аб прэтэндэнтах

Аб прэтэндэнтах на прэзыдэнцтва я пісаў ужо ў папярэдніх лістах на тэму выбараў і Народнага галасаваньня. Зьвяртаю, аднак зноў увагу чытачоў на прэтэндэнта № 2 (пасьля Лукашэнкі), на “кадр” яшчэ з савецкай “картатэкі” – на А. Казуліна. Далей...

24/1/2006 › Навіны

 


Збор подпісаў за З.Пазьняка працягваецца, нягледзячы на затрыманьні

Ініцыятыўныя групы патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах пачалі здаваць падпісныя лісты ў раённыя выбарчыя камісіі. Збор і здача подпісаў за вылучэньне кандыдатаў завяршаюцца 27 студзеня. Тым часам у ініцыятыўнай групе Зянона Пазьняка заяўляюць, што пакуль не здаюць сваіх подпісаў у выбарчыя камісіі, а выпрацоўваюць далейшую стратэгію дзеяньняў у сувязі з тым, што менская міліцыя ў нядзелю затрымлівала зборшчыкаў подпісаў на чале зь Сяргеем Папковым, якія інфармавалі аб Народным галасаваньні. Далей...

23/1/2006 › Навіны

 


Увага! У Менску арыштавалі групы зборшчыкаў подпісаў за Зянона Пазьняка

22 студзеня, нядзеля. Сёньня ў Менску подпісы за Зянона Пазьняка зьбіралі чатыры групы зборшчыкаў: дзьве ў раёне вакзала, адна ля Інстытуту культуры і адна на плошчы імя Якуба Коласа. Адначасна даводзілася інфармацыя пра Народнае галасаваньне. Праз нейкі час адну групу на вакзале і групу ля Інстытуту культуры акружыла міліцыя. Далей...

23/1/2006 › Навіны

 


Repressions against the initiative group of Zianon Pazniak

January 22 the members of the initiative group of Zianon Pazniak collected the signatures of the citizens in several places of Minsk. They distributed as well the information on the People’s Poll. The police tried several times to drive away the members of the initiative group but they continued to collect the signatures. Далей...

22/1/2006 › English

 


Факты і падзеі (20-21 студзеня 2006 г.)

20 студзеня незаконная структура пад назвай “парламентское собраніе союза Россіі і Белоруссіі” на сваёй “сэсіі” прыняло бюджэт “созного государства” на 2006 г. РФ мае ўплаціць у бюджэт 3,1 мільярды рублёў, а РБ – 948 мільёнаў.
Далей...

22/1/2006 › Актуаліі

 


Зянон Пазьняк: Развагі пасьля ультыматуму

Сытуацыя на 18 студзеня.

Ёсьць шэсьць законных ініцыятыўных групаў, якія зьбіраюць подпісы за прэтэндэнтаў.
На 18-га студзеня нідзе практычна яшчэ не заўважана зборшчыкаў Гайдукевіча. Актыўныя тры групы: Казуліна, Мілінкевіча, Пазьняка. Найбольш перашкодаў чыніцца маёй групе. Далей...

22/1/2006 › Навіны

 


Збор подпісаў за Зянона Пазьняка ў цэнтры сталіцы

21 студзеня сябры ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка сабраліся ў цэнтры Менску: на плошчы Якуба Коласа і на Кастрычніцкай плошчы. Яны трымалі плякаты “Зянон Пазьняк – кандыдат беларускага народу” і “Народнае Галасаваньне – наш супраціў фальсіфікацыям рэжыму!” Далей...

21/1/2006 › Навіны



Два пераможныя словы

Ліст на старонку «Беларуская Салідарнасьць»

Ты за Мі?

А якая розьніца, за каго ты? Выбараў-та ня будзе! Іх ужо няма: няма роўных умоваў, няма прапарцыйнага доступу да СМІ, няма кантролю ў камісіях, подпісы за галоўнага прэтэндэнта зьбіраюць дворнікі ў спэцоўках, уласна галоўны прэтэндэнт ідзе на выбары ня маючы на гэта права…

Чаго ты даможасься, апусьціўшы паперку ў скрыню? Іх нават лічыць ня будуць. Чым твой непалічаны голас за Мілінкевіча будзе адрозьнівацца ад непалічаных галасоў у 2001-м ці леташніх? Далей...

21/1/2006 › Навіны

 


Аб’ява

21 і 22 студзеня 2006 г. праводзяцца шырокія акцыі па зборы подпісаў за Зянона Пазьняка і па інфармаваньні грамадзянаў пра Народнае Галасаваньне. Месцы правядзеньня акцыяў падземныя пераходы плошчы Якуба Коласа і плошчы Кастрычніцкай. Пачатак акцыяў а 12-00.
Беларус!
Падпішыся за кандыдата ад беларускага народа Зянона Пазьняка!

Штаб ініцыятыўнай групы

21/1/2006 › Навіны

 


Ліст беларуса з Украіны

У нас тут вельмі складанае становішча.
Пачалося запалохваньне людзей, што стаяць на ўліку ў беларускай амбасадзе, а таксама тых хто вядомы пралукашэнкаўскім “грамадскім” аб’яднаньням. Людзям напрасткі кажуць, што подпісы за З.С. Пазьняка будуць прыраўнены да “дзяржаўнага злачынства” і наведваньне Беларусі, для тых хто за яго падпішацца, зробіцца для іх праблематычным.

Адначасна мясцовая, “памаранчавая” улада, усё больш і больш схіляецца на бок лукашэнкаўскага рэжыму.

Беларус
Інфарацыя паводле www.pbpf.org за 20.01.06

21/1/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (18-20 студзеня 2006 г.)

Акупанты на БТ. Нікога не зьдзіўляе, што тэлегазэта РБ выходзіць на расейскай мове – наша нацыянальнае тэлебачаньне даўно захоплена падстаўнымі акупанцкімі кадрамі. Калі ў яго штаце набярэцца 1% беларусаў, то гэта добра. У любой рэдакцыі вы можаце пачуць ад супрацоўнікаў: “А я по-белорусскі не умею, я із семьі военных…” Далей...

21/1/2006 › Актуаліі

 


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2006
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024