Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Улётка: “Народнае галасаваньне”

старонка 1

БЕЛАРУСКАЯ
САЛІДАРНАСЬЦЬ
№ 29 студзень-сакавік 2005
http://www.bielarus.net; http://www.pbpf.org
==================

НАРОДНАЕ ГАЛАСАВАНЬНЕ!
1. Дома вазьмі ліст паперы, напішы імя свайго кандыдата. Гэта будзе твой
НАРОДНЫ БЮЛЕТЭНЬ.
2. На выбарчым участку вазьмі бюлетэнь рэжыму, зайдзі ў кабіну, пакладзі яго ў кішэню.
У скрыню для галасаваньня ўкінь свой, падрыхтаваны дома, НАРОДНЫ БЮЛЕТЭНЬ!
3. І САМАЕ ГАЛОЎНАЕ – бюлетэнь рэжыму захоўвай і перадай толькі сябру Нацыянальнай Грамадзкай Камісіі.

старонка 2

Зянон Пазьняк – народны кандыдат на пасаду Прэзыдэнта.
Толькі праз народнае галасаваньне можна спыніць лукашэнкаўскую машыну фальсіфікацыяў. Сабраныя сябрамі Нацыянальнай Грамадзкай Камісіі (НГК) бюлетэні рэжыму ў колькасьці 50%+1 пасьля выбараў будуць гарантыяй непрызнаньня права Лукашэнкі далей кіраваць у Беларусі.
Лукашэнка на ланцугу ў крамлёўскіх «стратэгаў». Маскоўцы паціраюць ручкі, гавораць: «Выберем в марте Лукашенко, и будем вместе осваивать Сибирь». Яны плануюць, што беларусы будуць капаць ім алмазы, золата, газ, нафту ды ахоўваць кітайскую, каўказскую і азіяцкую мяжу.
Не давайце сябе зьняважыць.
Народным галасаваньнем зламаем іхныя планы, абаронім незалежнасьць нашай роднай Беларусі.
Паважаны беларус, ўнясі ў народны бюлетэнь імя Зянона Пазьняка. Далучайся да Нацыянальнай Грамадзкай Камісіі.
Ня бойся рэжыму! Разам мы пераможам!
Каардынатарам НГК зьяўляецца група Зянона Пазьняка.

1/1/2006 › Змаганьне за Беларусь


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2006
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024