Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (29-31 сьнежня 2005 г.)

Прэзыдэнт Узбэксітану Карымаў заявіў 29 сьнежня пра дэнансацыю дакумэнтаў, падпісаных краінай у рамках ГУУАМ (арганізацыі, якая аб’ядноўвала Грузію, Узбэкістан, Украіну, Азэрбайджан і Малдову). Такім чынам, цяпер абрэвіятура арганізацыі будзе – ГУАМ.
Што яшчэ раз даказвае: краінам, што вызваліліся ад расейскай акупацыі, трэба аб’ядноўвацца не ў экзатычныя хаўрусы, а паводле сапраўднай блізкасьці інтарэсаў – эўрапейцы з эўрапейцамі, а азіяты з азіятамі. Як толькі ўзбэцкі рэжым пабег сьледам за Масквой (на працягу гэтага года зьмена палітычнага курсу стала фактам), то прапала недзе ўся ягоная самастойнасьць. Карымаў вывеў з Узбэкістану амэрыканскую вайсковую базу, на месца якой адразу атабарылася расейская. А вось цяпер і праблематычны хаўрус разарваны.
Пасьля перамогі на ўзбэцкім фронце Масква ўшчыльную ўзялася за Украіну. Пад бравурныя маршы рэваншу РФ уступае ў адкрыты канфлікт з Украінай. Ні пра якія цывілізаваныя дыскусіі на газавую тэму шызоідная імпэрыя слухаць ня хоча. Гэбізм асьляпіў імпэрскую махіну. 29 сьнежня маскалі затрымалі ў аэрапорце Шарамецева групу ўкраінскіх тэлежурналістаў, якія прыехалі, каб камэнтаваць “круглы стол” на тэму газавага канфлікту ў Маскве. Камэнтароў ня будзе. Арда пачынае дзейнічаць. Журналістаў дапыталі і на бліжэйшым самалёце накіравалі назад у Кіеў.
У навагоднюю ноч Расея піла і гуляла, нібыта ўжо скарыла ўсіх непакорлівых. Тэлеілюзія ўсеагульнай весялосьці атрымалася даволі яркая. На расейскіх тэлеканалах віравала стракатая кампанія з папсы і клоўнаў. “Сацыяльны аптымізм” афарбоўваў сабой гэты прыдуманы групавы партрэт расейскага грамадзтва. А вось на БТ, як і штогод працавала брыгада бездараў і тэлеідыётаў. Хаця ўсё больш беларусаў прыходзіць да высновы, што ўсё гэта робіцца адмыслова. Каб тэлегледачы хутчэй пераключаліся на расейскія тэлеканалы. БТ давала навагоднюю праграму з нейкай чорнай ямы, з нейкага цёмнага правалу, з жудаснай пячоры. Усё было выключна па-расейску. Па сцэне і іншых месцах вадзілі няшчаснае (навучанае фальшывіць і хлусіць) мазырскае дзяўчо, якое з “русской песней” атрымала мэдаль на дзіцячым эўрабачаньні. Нудныя і тупыя мізансцэны, безгалосыя мясцовыя выканаўцы расейскай папсы, змрочныя дэкарацыі – ад усяго гэтага пачынала балець галава. І, зразумела, што людзі пераключаліся на “століцу нашей родіны”, куранты і шабалаўку. Трыюмф шклоўскага дэбілізму працягваецца.

Янка Базыль

3/1/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2006
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024