Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Адказ казакоў маскоўскаму султану

Ілья Рэпін, стаўшы нават клясікам расейскага рэалізму, ніколі не забываўся, што ён родам з украінскага Чугуева. Нават будучы ў Парыжы, ён апрануў сваю дачку ў народны украінскі строй і намаляваў настальгічную карціну “Украінка” (цяпер у Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі ў Менску).
Яму была заўсёды дарагая гісторыя запарожскага казацтва, пецярбургская слава не засьціла яму нацыянальную памяць. “Запарожцы пішуць ліст турэцкаму султану” (эскіз таксама ёсьць у нашым музэі) – адно з ярчэйшых палотнаў у эўрапейскім гістарычным жывапісе. Сьмелыя і нязломныя рыцары стэпаў намаляваны з сяброў мастака. Але талент ператварыў калектыўны партрэт сучасьнікаў у вобраз даўняй эпохі, калі ўкраінская зямля не спазнала яшчэ маскоўскай акупацыі, калі казакі баранілі ад ворагаў Украіну-Русь. Турэцкая цемра насунулася на краіну, але казакі не лічыліся з колькаснай перавагай бусурманаў. Султан прыслаў ім гончыка з прапановай здацца і перайсьці да яго на службу. Тады казакі паклікалі пісарчука і пад рогат усяго войска калектыўна прадыктавалі адказ нахабнаму захопніку. Рэпінская карціна – жывапісны помнік гэтаму сьмеху вольных людзей, якіх не напалохаў ультыматум магутнага ворага. Тэкст гэтага ліста можна ўбачыць ва ўкраінскіх музэях. Некаторыя фрагмэнты прыкрыты цэнзурай. Казакі выказваліся ад усёй народнай душы. А потым ўшчэнт разьбілі турэцкую цемру.
Пачынаючы подлую газавую вайну супраць Украіны, маскоўскі султанат быў упэўнены ў хуткай перамозе. Султан выстаўляў ультыматумы ў стылі “мочіть в сортіре” і паводзіў сабе як рэкецір-дзяржаўнік. Газавая атака пачалася, ідзе ўжо трэці дзень, а султан недзе схаваўся, не паказваецца. Замест сабе выштурхоўвае на тэлеэкран башыбузукаў з “Газпрому” ды дробных янычараў з дзярждумы, якія зьвягаюць-пагражаюць казакам і ўсё больш нагадваюць “сабачыных дзяцей” з гістарычнага казацкага ліста. На цяўканьне з крамлёўскай падваротні ўкраінцы адказалі казацкай філіпікай. 2 студзеня на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве прамаўляў сп. Бутэйка, нам. міністра замежных справаў Украіны. Ён выкарыстоўваў не паходна-палявую, а дыпляматычную лексіку. Але ад гэтага сэнс ягонай прамовы не згубіў пераканаўчай яснасьці: “Расея – гэта імпэрыя. Была, напрыклад, Рымская імпэрыя, яна развалілася. Усе імпэрыі развальваюцца. І расейская імпэрыя разваліцца. Але пакуль гэтага не адбылося, нам трэба шукаць з Расеяй шляхі выйсьця з крызісу…” Дыплямат сказаў праўду (пра гэта ведаюць ужо ўсе), да вайны і помсты не заклікаў. Дык чаго ж так завылі-загалёкалі ў Крамлі і на Лубянцы? Не спадабалася? Не спадабалася праўда, сказаная публічна і на ўвесь сьвет. Цяпер над правальнымі газавымі імпэрыялістамі сьмяюцца ня толькі казакі, сьмяецца беларус і паляк, эстонец і француз, і “друг степей калмык”. А калі спатрэбіцца, то ўкраінцы і іхныя суседзі разам дадуць адлуп султанскім агрэсарам.

Валеры Буйвал

4/1/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2006
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024