Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (3-5 студзеня 2006 г.)

Кожны камунікат навінаў расейскай тэлевізіі 3 студзеня гучэў, як з-пад Сталінграду ў 42-м годзе: “У гарах дзейнічае артылерыя і мінамёты, самалёты і вэрталёты бамбілі цясьніну. Бой ідзе ўжо адзінаццатую гадзіну…”
Мы падумалі, што нехта з цяперашніх кутузавых заціснуў у дагэстанскіх гарах тысячаў трыста, адным словам, усё каўказкае войска. Потым паказалі гэтага “сьвятлейшага князя”. Міністар МУС Дагэстану Альдзігэрэй Магамедтагіраў карцінна аддаваў загады сваім войскам, а потым павярнуўся на тэлекамэру і паведаміў: “Мы их прижимаем. Противник уже разделился на две оперативные группы… по четыре человека…” Аказваецца, маскалі сагналі на шухер у гарах, зроблены купкай партызанаў, усю сваю стракатую каманду. Каб па-гэбельсаўску падкрэсьліць “каўказкасьць” гэтага канфлікту, яны вывелі перад тэлегрупай мясцовага міліцыянта ў авечай шапцы. Беларусы добра памятаюць гэтага Магамедтагірава. На пачатку 1980-х гг. ён вучыўся ў менскай школе міліцыі (цяпер – Акадэмія МУС РБ). Любіў выпіць старадарожскай, а потым танцаваў лязгінку. Цяпер робіць маскоўскую кар’еру пад кулямі. Аднак, “товарішчі не уследілі”. Паказалі, як увіхаюцца каля мінамётаў разьлікі – а там усё разанскія ды цьверскія хлопцы. Не ўдалося прыкрыць акупацыйную вайну шапкай менскага выпускніка. Вельмі важна, каб побач зь ім не бегалі ў чужых гарах ягоныя беларускія аднакурсьнікі.
Аматарам палітычных падзеяў трэба было сядзець перад тэлевізарам увесь дзень 4 студзеня. Як жа было цікава! Раніцай расейскія тэлеканалы дапусьцілі незаплянаваны інфармацыйны правал. Газпрамавец Мілер сказаў быў, што Украіна падпісалася плаціць за газ 230 даляраў. І ўжо зьбіраўся гукнуць: Ура, товарішчі! Але слова ўзяў украінскі міністар Іўчанка ды паведаміў, што Украіна задаволена пагадненьнямі і будзе плаціць па 95 доляраў за газ. У абед тэлевізійшчыкі далі слова толькі Мілеру і той такі гукнуў сваё ура. А ўжо надвячоркам расейскія тэлемастакі ашчасьлівілі нас маналёгам Пуціна. Не называючы лічбаў, ён пахваліў прысутных міністраў за дасягнутыя посьпехі ў газавых справах, аптымістычна прайшоўся па расейска-украінскай дружбе ды наконт таго, што “Расея не дазволіць размаўляць з сабой ультыматыўным тонам”. А потым матнуў галавой і сказаў: “Поздравляю!” Такім мы яго яшчэ ня бачылі – счарнелы, страшны (ён не выглядаў так нават падчас газавай атакі на тэатр на Дуброўцы ў Маскве ў 2002 г., дзе ягонае ФСБ задушыла газамі сотні людзей). Бачна было, што крамлёўскі начальнік вылез з брусэльскай цёркі, якая апрацоўвала яго на працягу апошніх чатырох дзён. Правал газавай атакі супраць Украіны пачаўся з першых гадзінаў агрэсіі. Менавіта таму Пуцін не зьяўляўся на экранах тэлевізараў. Зразумела, што яго таўклі і паханы з уласнай лубянска-крамлёўскай кодлы. Зьмеягаловы міністар вайны і віцэ-прэмьер РФ Іваноў і ягоныя сябручкі ўжо пастараюцца зваліць усю адказнасьць на Пуціна ды пазбавіцца ад яго. На адстаўнога вельмі ўдобна будзе зваліць і ўсё астатняе: кроў бесланскіх і чачэнскіх дзяцей, зьбітыя самалёты і тэракты, галечу і эканамічны каляпс імпэрыі. Усё гэта разумее і сам лубянскі генсек.
4 студзеня зрабілі свае заявы і ўкраінцы. Міністар замежных справаў Украіны Барыс Тарасюк склікаў замежных амбасадараў ды паведаміў ім: “Падпісаныя ў Маскве пагадненьні перакрэсьлілі ўсе спробы з боку некаторых расейскіх чыноўнікаў размаўляць з Украінай мовай ультыматумаў. Гэтая палітыка пацярпела фіяска”. Як кажуць, amen I kropka.
4 студзеня эстонскія ўлады паведамілі, што за мінулы год у іх прасілі палітычнага прытулку сярод іншых чацьвёра расейцаў. Яны ўсім адмовілі. Добра памятаем Талін 1989 года. Эстонская моладзь арганізавала тады пэрманэнтны пікет у гістарычным цэнтры гораду. Пад нацыянальнымі эстонскімі сьцягамі маладзёны спакойна рэагавалі на зьвяганьне маскальскіх асаднікаў. Адзін расеец усё надрываўся: “Вы же пропадёте без нас!” Эстонскі студэнт спакойна адпарыраваў з моцным акцэнтам: “Но это же мы пропадьём, что вы так вольнуетесь?” Не прапалі! Прападае, валіцца пад зямлю якраз дурная і пьяная маскоўская імпэрыя. Заадно хоча праваліць разам з сабой як мага больш народаў і людзей. Але ня ўдасца сатанінскі плян, не дапаможа ні газ, ні дзяржтэрарызм.
4 студзеня Радыё Свабода зрабіла рэпартаж з выбарчых палёў, дзе ініцыятыўныя групы зьбіраюць подпісы за сваіх прэтэндэнтаў на прэзыдэнцтва. Герояў знайшлося шмат. Слухаючы рэпартаж, мы пазналі некаторых зь іх. Напрыклад, кіраўнічку сталічнага штабу ініцгрупы Мілінкевіча – пані Палевікову. Яе мы добра памятаем. Пры актыўнай падтрымцы незабыўнага Ганса Віка на пачатку тысячагоддзя пані Палевікова “утварыла” нават сваю жаночую партыю. Справа ў тым, што бэрлінскаму дабрадзею Віку (які актыўна супрацоўнічаў з КГБ РБ) патрэбна была як мага большая колькасьць псэўдаапазыцыйных пустышак дзеля таго, каб яны (“аб’яднаная апазыцыя”) сваёй вялікай колькасьцю засьцілі б сабой змагарны Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”. Мабыць, Вік не да канца дамовіўся з рэжымам, бо калі пракуратура зрабіла некалькі кантрольных тэлефанаваньняў “членам ЦК жаночай партыі”, тыя напалохаліся і зашумелі: “Мы ня ведаем ніякай партыі, мы не запісваліся туды!” І вось цяпер правальшчыца-фэміністка камандуе подпісамі ў Мілінкевіча. Бедны прахвэсар, што як раптам зноў патэлефануе пракуратура і ўсе пачнуць адмаўляцца? За Казуліна, аказваецца, зьбірае подпісы на праспэкце “праваслаўны сьвятар Казлоўскі” (як паведаміла Свабода). Толькі яна не паведаміла, да якой гэта царквы належыць “сьвятар”. Патрыёты добра памятаюць гэтага “ряженого”. Яшчэ ў 1996 г. яго вытурвалі з паседжаньня Управы БНФ “Адраджэньне”, бо зразумелі адразу – засланы казачок. Трэба нагадаць свабодаўскім спэцыялістам па асьвятленьні падзяў перадвыбарчай кампаніі, што сапраўдны сьвятар паводле свайго статусу ня можа недзе стаяць і зьбіраць подпісы (сьвятар можа маліцца, духоўна падтрымліваць, заклікаць людзей да сумленнага выбару). Але на самай справе ўсё лягічна – пустышкі і агентура працуюць (або проста засьвечваюцца) на пустых і агентурных кандыдатаў.
5 студзеня ў Рыме памёр Урбана Ладзара. Ён ня быў важным дзяржаўнікам або вядомым навукоўцам. Чаму пра гэта паведамілі ўсьлед за італьянскімі СМІ многія выданьні сьвету? Ладзара быў сьціплым вэтэранам антыфашыстоўскага руху супраціву часоў Другой сусьветнай вайны. А стаўся вядомым і запомніўся надоўга тым, што пасьля разгрому ў красавіку 1945 г. нямецкай аўтакалёны менавіта ён выцягнуў з машыны за каўнэр і арыштаваў Бэніта Мусаліні. Германскі халуй спрабаваў уцячы разам са сваімі гаспадарамі і пазьбегнуць адказнасьці за злачынствы супраць уласнага народу. Не выпадкова ён, аматар яркіх і стракатых мундзіраў, апрануўся ў нямецкую шынэлку. Але італьянцы пазналі архіздрадніка і пакаралі яго. Шклоўская банда, якая ўжо скора дванаццаць гадоў душыць беларускі народ, таксама, відаць, падрыхтавала для сабе расейскія касьцюмы. Ды ня ўдасца ўцячы ад адказнасьці за дзяржаўную здраду, за прадажніцтва і подласьць. Абавязкава знойдзецца кемлівы і энэргічны беларус, які пасьпее схапіць здрадніка за каўнэр.

Янка Базыль

10/1/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2006
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024