Факты і падзеі (6-7 студзеня 2006 г.)
6 студзеня расейскія тэлеканалы разгарнулі калядную тэматыку. Найбольш экзатычным сюжэтам стаўся рэпартаж з Уладзівастока. Тут у гарадзкім саборы служылі імшу два гастралёры-дзяканы з Паўночнай Карэі.
Яны ўжо вельмі бойка сьпяваюць на царкоўна-славянскай і даюць інтэрвію. Яны й расказалі ў тэлекамэры, што пахрысьціліся ў праваслаўе па загаду Кім Чэн Іра. Той пару гадоў таму праехаўся на цягніку па РФ і быў вельмі ўражаны РПЦ. “Для нас гэта быў патрыятычны акт”.—сказалі карэйскія бацюшкі. Скачок з атэістычнага “будызму” у гэбоўскае псэўдаправаслаўе даўся прадстаўнікам задушанага камунай народу без праблемаў. РПЦ схапілася за гэтую магчымасьць і пачала будаваць вялікі сабор у цэнтры Пхэньяну. Да РПЦ далучаў яшчэ адзін азіяцкі народ яшчэ адзін “місіянэр”. Пуцін зьявіўся на Каляды ў Якуціі. Нават РТР не магла схаваць кантраст паміж незьлічонымі багацьцямі краіны і трушчобамі ў цэнтры сталіцы – горада Якуцка. Аказваецца алмазна-золата-нафтавая Якуція сядзіць на карку ў фэдэральнага бюджэту і актыўна сьпіваецца. Затое “усе праваслаўныя РПЦ”. Журналісты прызналіся, што Якуція — найвялікшы рэгіён РФ і займае пятую частку імпэрыі. Вось і ў якутаў ўсё часьцей паўстае пытаньне: навошта ім Масква і ўвесь гэты фэдэральны балаган?
Усьлед за ўкраінскім адказам маскоўскі султан атрымаў адказ ад амэрыканцаў на варварскую газавую атаку. Дзяржсакратарка Кандаліза Райс выказала дзяржаўную думку вельмі ясна і адназначна: “Дзеяньні Расеі не цалкам адпавядаюць вызначэньню адказнага пастаўшчыка энэргарэсурсаў”. Эх, што пачалося ў Крамлі! Давай ноты пісаць. Кандалізу абвінавацілі “у неразуменьні прынцыпаў рынкавай эканомікі” і г.д. Лепш бы маўчалі крамлёўскія дэбілы. Ну што ні зьвягнуць – выглядаюць усё больш сьмешна і кур’ёзна.
7 студзеня ўпершыню за апошнія дні расейская тэлевізія не падала рэпартажу з Дагэстану, дзе ў гарах з 3 студзеня шоў буйнамаштабны бой супраць купкі партызанаў. Заўчора НТВ нечакана прызнала, што маскальскія акупанты ўрэшце знайшлі ў лесе трупы сваіх двух амонаўцаў, якія “заплуталі ў лесе”. А потым тысячная армада гераічна ўварвалася ва ўмацаваны бункер, які яна на працягу некалькіх дзён штумавала з прымяненьнем артылерыі і авіяцыі. Бункер аказаўся пустым, а абаронцы зноў правялі маскалёў на мякіне і “недзе растварыліся”. Няма сумневу, калі б гэта адбывалася пры сталіншчыне, то палітрукі павялі б на гэты бункер усю пяхоту акругі, завалілі б горы тысячамі расейскіх трупаў, але перамаглі б васьмёх партызанаў у бункеры. Але на двары 21-е стагоддзе, “ніхто не хацеў паміраць”, як той казаў. І ўжо ніякі палітрук, ніякі ганарар ня можа падняць маскальскую моладзь у поўны рост і пад гіканьне аддаць жыцьцё за “расейскую дэмакратыю”. Нездарма чачэнскія змагары кажуць беларускім адраджэнцам: “Калі б нас было дзесяць мільёнаў, як беларусаў, то Расеі даўно б не было”. Яна пакуль ёсьць, аднак, ужо няздольная запалохаць народы.
А ў Менску паўтарыўся ў чарговы раз сатанінскі рытуал. Шклоўскі начальнік наведаў 7 студзеня праваслаўны сабор у цэнтры сталіцы, павярнуўся плячыма да алтара і зноў хлусіў людзям. Вернікаў на гэты раз запусьцілі ў РПЦ зусім мала (падобна, што кантора актыўна адбірала іх), пад кожным абразом сядзела па чэкісту. Генэрал-экзарх Філярэт дарыў шклоўцу падарункі ды нахвальваў яго “за любовь к отечеству і на благо нашего народа” (ведаем мы, пра якое гэта ён “отечество” і пра які народ). Потым шкловец сядзеў у палацы рэспублікі, а на сцэне дзеці сьпявалі выключна расейскія песенькі (вось ідэял антыбеларускага рэжыму). Раптам сьнягурка з іванушкай-дурачком загаласілі: “Деті, скажем спасібо нашему дорогому презіденту!” Большасьць малых у зале прамаўчала, але ў запісе праз калёнкі загуло “спа-сі-бо-о!” Потым дзеталюб (а па сумяшчальніцтву кіраўнік антыгуманнага атамнага экспэрымэнту над дзецьмі ў чарнобыльскіх раёнах) пераапрануўся ў хакэіста і лётаў па хакейнаму катку, перамагаючы зборную каманду Славаччыны (славацкія СМІ неяк не паведамілі пра гэты матч). Паводле Пісаньня, аднак, у гэтым годзе павінен скончыцца дванаццацігадовы цыкл панаваньня “злога цара”.
Пакуль жа “царскі” рэжым не дае спакою народу, выдумляе новыя прорвы для марнаваньня народных грошаў і сілаў, гоніцца за шызоідным эфэктам велічы. Міністар архітэктуры і будаўніцтва РБ тов. Курачкін заявіў днямі, што ў бліжэйшы час распачнецца рэалізацыя чарговага гігантычнага праекту позьняга лукашызму. Народ заклікаюць будаваць тэлевежу ў 425 мэтраў вышынёй, па кошце 100 мільёнаў даляраў за штуку. Лукашэнка загадаў скончыць будаўніцтва на працягу аднаго года. Зноў замільгалі ў рэжымных СМІ шалёныя рэжымныя “дасягненьні”. Але людзей не падманеш. Будаўнікі, студэнты ПТВ і жаўнеры (якіх актыўна прымушаюць працаваць на гігантычных будоўлях), а таксама ахоўнікі расказваюць пра сапраўднае становішча на гэтых “комсомольскіх стройках”. Лядовыя палацы, набудаваныя ў абласных гарадах у апошнія гады, іржавеюць, амаль не выкарыстоўваюцца людзьмі, іхная эксплюатацыя зжырае грошы гарадзкіх бюджэтаў. “Чупа-чупс” (так дзеці трапна празвалі паранаідальную архітэктуру “національной бібліотекі”, што будуецца на ўскраіне сталіцы) яшчэ не дабудаваны, а ўнутры ўжо страшна знаходзіцца. Будынак катастрафічна прасядае і можа заваліцца ў любы момант. Рабочых прымушаюць замазваць ўсё новыя шчаліны, што зьяўляюцца ў розных месцах канструкцыі. А рэжым ужо даў загад перасяляць на гэты карабель з прабоінай кніжныя фонды і бібліятэкараў са старога будынку Нацыянальнай бібліятэкі (які цудоўна ўсіх задавальняе). Падобна, што пагроза катастрофы задавальняе згаданых бібліятэкараў. Нешта мы ня чулі пра арганізаваны пратэст гэтых сяброў кнігі. Чаго яны баяцца, што можа быць страшней за сьмерць пад абломкамі дурнога помніка шклоўскага бруталізма? Адукаваныя людзі, усё ведаюць пра катастрафічны стан вычварэнскай “бібліотекі”, а ўсё роўна ідуць, як авечкі. Тыя, хто арганізоўвае гэты зьдзек з людзей, яшчэ адкажуць перад судом за свае злачынствы.
Янка Базыль
10/1/2006 › Актуаліі
|
|
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
Пошук:
Каляндар:
Ідзі і глядзі:
Беларуская Салідарнасьць:
ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.
1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Дык узаемна.
2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.
3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.
4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.
5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.
6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ.
7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Сябры й партнэры:
|
|