Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
А. Вайтовіч падтрымаў ідэю “Народнага галасаваньня” Кіраўнік ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Сяргей Папкоў распачаў кансультацыі зь іншымі апазыцыйнымі сіламі наконт падтрымкі ініцыяванага Зянонам Пазьняком народнага галасаваньня. (Папкоў: ) “Зараз мы сустракаемся зь іншымі актывістамі, прапануем іншым камандам далучыцца, таму што гэта ж ня выбары, гэта відавочна. Ёсьць яшчэ два месяца і 10 дзён, і гэта дастаткова, каб узьняць людзей, каб разгарнуць гэтую справу”. У прыватнасьці сёньня Сяргей Папкоў з прапановай далучыцца да народнага галасаваньня зьвярнуўся да Аляксандра Вайтовіча, які ўчора заявіў пра свой выхад з выбарчай гонкі на знак пратэсту супраць удзелу ў ёй Аляксандра Лукашэнкі. Спадар Вайтовіч вывучыў прапанаваныя матэрыялы і прыйшоў да высновы: (Вайтовіч: ) “Я думаю, што гэта прапанова слушная, што можна спрабаваць яе рэалізаваць”. Аляксандар Вайтовіч паведаміў, што рашэньне, ці далучыцца ён асабіста да кампаніі народнага галасаваньня, будзе прынятае пасьля кансультацый з ягонай камандай. Зянон Пазьняк падкрэсьлівае, што калі народная грамадзкая камісія зьбярэ больш за 50% такіх бюлетэняў, гэта будзе сьведчыць пра народны імпічмэнт Лукашэнку і дапаможа адхіліць яго ад улады. Намесьнік Зянона Пазьняка Юрась Беленькі лічыць, што такая акцыя цалкам магчымая: (Беленькі: ) “Я сёньня на гэтую тэму ўжо размаўляў з рознымі людзьмі. І сам гэты факт ужо гаворыць пра тое, што ідэя цікавіць і людзей маладых, і тых, хто мае жыцьцёвы досьвед. І бачу, што толькі адно прымушае іх, так бы мовіць, не да канца верыць у ідэю — я зраблю, а можа, другі-трэці ня зробяць. Я ім кажу: другі, трэці, чацьверты — гэта мы ўсе і ёсьць разам. Мы і ёсьць беларускі народ. Ты скажы пра гэта другому, трэцяму, дзясятаму… А калі не атрымаецца 50%? Ты рабі, я кажу, ты не апускай рукі, да канца ідзі. Ідзі адкрыта. Ты ж стаіш на баку закону. Тыя людзі, якія робяць фальсыфікацыю, яны парушаюць закон. На тваім баку і права, дадзенае табе Богам — быць гаспадаром на сваёй зямлі, і закон, зафіксаваны ў Канстытуцыі ды іншых заканадаўчых актах. Ідзі, рабі адкрыта, што ж ты сьціскаеш плечы!” Вядомы праваабаронца Гары Паганяйла таксама лічыць, што ідэя можа мець плён: (Паганяйла: ) “Гэта вельмі складаная праца. Але яна вельмі эфэктыўная. Вельмі! Чалавек, які зробіць так, як прапануецца цяпер, будзе адзначаны як чалавек, які галасаваў, а сам бюлетэнь будзе прызнаны несапраўдным. І калі такіх набярэцца шмат, элегантнай перамогі не адбудзецца ні ў якім выпадку”. Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік тлумачыць, што, згодна зь дзейным заканадаўствам, кожны грамадзянін мае права рабіць з бюлетэнем што заўгодна: (Лазавік: ) “Выбары ў нас свабодныя, і кожны грамадзянін мае права галасаваць ці не галасаваць, кідаць у скрыню бюлетэнь ці ня кідаць”. Паводле Радыё Свабода 10/1/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |