Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (9-12 студзеня 2006 г.)

9 студзеня расейская тэлевізія распачала паказ новага сэрыялу пад тытулам “Атаман”. Ужо на пачатку першай часткі беларусы разабраліся, што йдзецца не пра мастацкі твор, а пра чарговую лубянскую агітку.
Пасярод цемры засьвяціўся навюсенькі шлагбаўм, тытры паведамілі, што гэта “чачэна-інгушская мяжа”. Расейскія героі ў камуфляжы спынілі для праверкі легкавы аўтамабіль (цікава, а хто гэта езьдзіць па Чачэніі ўначы?). Брыдкага выгляду акцёр пачаў крычаць на вайскоўцаў: “Я депутат, представитель по правам человека, везу важных свидетелей, завтра у нас в Грозном международная конференция!..” Раптам “свідетелі” (а на самой справе “члены бандформірованій”) пачалі страляць з машыны, а потым зьехалі. “Дэпутат па правам человека” доўга куляўся ў болоце, рассыпаў з кішэні шмат даляраў. “Благородный офіцер” не застрэліў яго, а толькі пакрычаў. Далей гэтую лухту глядзець не ставала сілы. Колькі ж такой прадукцыі наляпілі ў Маскве на тэму аўганскай авантуры, колькі “герояў” засьвяцілі пад сьвінцовы барабан хлусьні! Галоўнай тэмай новай сэрыйнай агіткі павінны стацца героі-казакі, якія “бароняць Расею ад нячыстых”. Гэбельсаўская кантора набірае абароты, падрыхтаваўшы тоны пудры дзеля апрацоўкі стомленых мазгоў. Паглядзеўшы на ўсё гэта, задумваешся, што трэба будзе ў вызваленай ад акупантаў Беларусі адключыць крыніцы гэтай расейскай тэлегнюснасьці.
У Сібіры, здаецца, пачаўся лёгкі шухер пасьля правалу газавай атакі супраць Украіны і ўсяго сьвету. 10 студзеня паплечнікі знайшлі губэрнатара горада Нефцеюганска Ханты-Мансійская акруга) І. Грыбанава мёртвым у ягоным доме. Папярэдні губэрнатар сядзіць у турме за карупцыю. Урэшце, белы сьвет пачаў асэнсоўваць, што знаходзіўся на працягу доўгіх дзесяцігоддзяў у нафтава-газавым закладзе ў кашмарнай мафійнай банды (якая ня ведае літасьці нават да сваіх). Чаго яшчэ наглядзімся мы ў бліжэйшы час, якіх яшчэ нумароў гэтых кашмарных “гарантаў сыравіны”?
У Лёндане назіраецца чарговы прыліў сэнтымэнталізму. Прычым гарачы сэнтымэнт мае непасрэднае дачыненьне да лёду. У цэнтры брытанскай сталіцы, непасрэдна каля пастамэнту помніка Нэльсану на Трафальгарскай плошчы маскоўскія спэцы лепяць з лёду макет сабора з Краснай плошчы. А ў Маскве мясцовыя спэцы лепяць лядовы макет лёнданскага Біг Бэна. Адным словам, “мір і дружба между народамі” у стылі брэжняўскага Фонду міру. Ну, у Маскве могуць зьляпіць любую гарбушку, там любяць ўдаваць аматараў дружбы. А вось, дзіўная прамаскоўская лёдавая дзейнасьць мэрыі ў Лёндане. Да начальства (а падобна, што й да насельніцтва) так і не дайшло, што ліпеньскія тэрарыстычныя выбухі ў гэтым горадзе арганізавала якраз маскоўская кантора праз падстаўных усходніх таварышаў. Няхай бы абсурд разьвіваўся да памераў супэрабсурда – на Trafalgar Square трэба было выканаць у лёдзе ўсім вядомы гэбоўскі паляц на Лубянцы, а замест постаці Нэльсана прымацаваць на калёну сьнегавіка Дзяржынскага ў шынялі.
11 студзеня сярод шэрагу банальных нападаў і забойстваў у Маскве быў заўважаны надзвычайны выпадак. Увечары малады чалавек уварваўся ў залю маскоўскай харальнай сінагогі, закрычаў: “Я убью вас всех!” і пачаў біць нажом вернікаў, якія сабраліся на малітву. Пакуль яго скруцілі, злачынца пасьпеў параніць восем асобаў (тры зь іх у цяжкім стане). Сталіца “дружбы между народамі” зноў дэманструе ўсяму сьвету расейскі кашмар.
Гішпанія дамаглася экстрадыцыі з Мэксікі капітана аргентынскай арміі Кабальё. 11 студзеня распачаўся суд над беглым афіцэрам, які падчас генэральскай дыктатуры ў Аргенціне (1976-1983 гг.) актыўна ўдзельнічаў у катаваньнях і забойствах людзей. Кат спрабаваў схавацца ў розных краінах, але мусіў уцякаць зноў і зноў. Цяпер урэшце яго дасягнула Фэміда. Актыўнаму выканаўцу злачынных загадаў душыцеляў народу пагражае турэмнае зьняволеньне да 17 тысячаў гадоў (!). Не раім тым, хто актыўна займаецца зьнішчэньнем Беларусі, яе дзяржаўнасьці, людзей і культуры, уцякаць ад суда і пакараньня праз Гішпанію.
12 студзеня адбыўся чарговы акт газавай драмы (які ўсё больш набывае рысы трагікамэдыі), разыгранай Масквой. Армянскае кіраўніцтва таксама заявіла, што не зьбіраецца купляць расейскі газ па новай цане, выстаўленай нядаўна Крамлём – 110 даляраў за 1000 кубоў. Армяне таксама нагадаваюць, што ў дзейсных дамовах з Расеяй запісаны зусім іншыя цэны. Да таго ж, — кажа афіцыйны Ерэван усьлед за Украінай,– няхай Масква не забываецца пра сваю вайсковую базу на тэрыторыі Арменіі, за яе будзем тады браць аплату таксама па сусьветных цэнах. Найбольш кур’ёзным у гэтай справядлівай армянскай заяве ёсьць, аднак, згадка пра “саюзьніцкія адносіны паміж нашымі краінамі”. Ёсьць нагода армянскаму кіраўніцтву лішні раз задумацца над тым, ці варта (як гэта было дагэтуль) накіроўваць карабель сваёй дзяржавы дакладна па курсе, носам у карму расейскага ледакола (ці дубалома).

Янка Базыль

15/1/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2006
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024