Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Рэпрэсіі і правакацыі супраць ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка у Менску 11 студзеня каля станцыі мэтро “Партызанская” міліцыя затрымала Алу Гуцаву, сябра ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка. Яе завялі ў пастарунак міліцыі і склалі пратакол “за адміністрацыйнае правапарушэньне”, заяўляючы, што “зьбіраць подпісы каля мэтро нельга”. На патрабаваньне сп-ні Гуцавай міліцыя выклікала ў пастарунак прадстаўнікоў раённай выбарчай камісіі. Тыя, спасылаючыся на заканадаўства, апраўдалі дзеяньні міліцыі. Праз дзьве гадзіны сп-ню Гуцаву адпусьцілі. Яна працягнула працу па зборы подпісаў. 12 студзеня інцыдэнт паўтарыўся каля станцыі мэтро “Усход”. Старшыня міліцыі Дзяніс Балук затрымаў пры зборы подпісаў сп. Валерыя Забродзіна, сябра ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка. У міліцэйскім пастарунку пратакол на сп. Забродзіна складаў капітан міліцыі Павел Лутовіч. Выкліканыя міліцыяй старшыня раённай выбарчай камісіі Першамайскага раёну Марыя Бацян і яе намесьнік Валеры Рындзін апраўдвалі дзеяньні міліцыі. Сп. Забродзін працягнуў працу па зборы подпісаў. Адміністрацыя студэнцкіх і рабочых інтэрнатаў не пускае сяброў ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка ў будынкі інтэрнатаў, спасылаючыся на “унутраны загад рэктараў і дырэкцыі”. У гэтых выпадках міліцыя адмаўляецца прыбыць на выклік сяброў ініцыятыўнай групы. Рэжым ў адкрытую парушае Закон, перасьледуючы сяброў ініцыятыўнай групы падчас збору подпісаў. Канкрэтныя рэпрэсіўныя загады аддадзены супрацоўнікам міліцыі, а таксама кіраўніцтву выбарчых камісіяў. Улады спрабуюць запалохаць людзей, перашкодзіць збору подпісаў за Зянона Пазьняка (грамадзяне актыўна падпісваюцца ў падтрымку народнага прэтэндэнта). Але ініцыятыўная група працягвае працу, у бліжэйшыя суботу і нядзелю ў Менску і па ўсёй краіне сотні сяброў групы будуць зьбіраць подпісы ў найбольш людных месцах. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 17/1/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |