Факты і падзеі (13-16 студзеня 2006 г.)
13 студзеня фашыстоўская хваля дасягнула поўдня Расеі. Маладзён, узброены разьбітай пляшкай, уварваўся ў сінагогу ў г. Растове-на-Доне і напаў на вернікаў.
Тыя, аднак, пасьпелі скруціць яго. Пацярпелых не было. У міліцыі пагромшчык заявіў, што гэта “ягоны акт салідарнасьці” з маскоўскім пагромшчыкам. Лубянка на працягу 1990-х гадоў актыўна “кансалідавала” расейскае грамадзтва на грунце чалавеканенавісьніцкай фашыстоўскай ідэялёгіі, настварала сэрыю фашыстоўскіх груповак. Самыя прыкметныя і шумныя зь іх – РНЕ і лімонаўская “нацыянал-бальшавіцкая партыя”. Раней дастаткова шумнай была “Память”. Фашыстоўская бацыла лёгка прышчапілася да хворага на імпэрыялізм расейскага грамадзтва. З часам сама кантора пачала губляць кантроль над фашыстоўскай цемрай. Хаця ўжо немагчыма разабрацца, дзе канчаецца лубянска-крамлёўскі дзяржфашызм і пачынаецца фашызм “аматарскі” і “непадкантрольны”. Як і ўсяму ў Расеі, так і гэтай змрочнай зьяве ўласьцівая хаатычнасьць і стыхійны характар. Расейскім “патрыётам” няма чым крыць на фоне поўнага правалу ва ўсіх сфэрах жыцьця. Усё часьцей нават заходнія назіральнікі параўноўваюць сёньняшнюю Масковію з крызіснай Нямеччынай 1920-30-х гадоў, дзе так лёгка прышчапілася і ахапіла сабой практычна ўвесь соцыюм фашыстоўская зараза. Народы павінны даўно здагадацца, што гэтая пошасьць значна больш небясьпечная для чалавецтва і міру, чым птушыны грып. Такому міністру вайны РФ Іванову дастаткова прычапіць на шапку свастыку і ўсё фармальна стане на свае месцы. Днямі ён заявіў, што “расейская армія будзе актыўна удзельнічаць у падтрыманьні парадку ў краінах расейскага ўплыву”. Што да згаданага “парадку”, то ў фашыстоўскіх немцаў быў таксама любімы лёзунг: “Ordnung muss sein!” (“Парадак мусі быць!”). Беларускі народ і безьліч іншых народаў на сабе ведаюць жудасныя вынікі гэтага “парадку”. Нашыя дзяды разграмілі і зьнішчылі фашыстоўскую гадзіну. Але засталася і эвалюцыянуе маскоўскі гэбоўска-фашыстоўскі монстр. Гібрыдны характар гэтай зьявы робіць монстра яшчэ больш небясьпечным і гнюсным. Маскоўскі рэйх у былых межах – не гістарычны кур’ёз, а цяперашняя, агучаная з трыбунаў праграма лубянскіх фашыстаў. Абламаўшы зубы на Украіне, яны зьбіраюцца задушыць рукамі шклоўскага рэжыму Беларускую дзяржаву – першую па чарзе ахвяру рэстаўрацыі рэйха. У чарговы раз з Усходу прэ на нашую зямлю варварская навала. Цяперашняя выбарчая кампанія – гэта ўласна не выбары, а сапраўдная барацьба нашага народу за вызваленьне ад акупацыйнага рэжыму. Ня будзем жа дзейнічаць па правілах, навязаных гэтым рэжымам. Народнае галасаваньне – гэта эфэктыўная форма нашай антыфашыстоўскай барацьбы.
Хаця і брыдка, але БТ трэба глядзець рэгулярна. Час ад часу то шклоўскі лідэр ляпне што-небудзь непаўторна камічнае, то які госьцік з Масквы раскрые сатанінскі пасьянс акупантаў. Днямі на БТ засьвяціўся такі маскоўскі гастралёр з Дзярждумы – вядомы цемрашала і савецкі імпэрыяліст В. Алксніс. Як на нашу думку, то для яго трэба было б адкрыць цэлую рубрыку на мясцовай тэлевізіі пад шапкай “Як мы вас будзем зьнішчаць” альбо “Шчыраваньні ворага”. Алксніс заявіў: “Вот выберем в марте Александра Григорьевича. Потом примем конституционный акт. И будем вместе осваивать Сибирь…” Дарагія беларусы, услухайцеся ў гэтыя словы! Няўжо не зразумелы подлы праект Масквы? Нас – зноў у Сібір, як на працягу 200 гадоў расейскай акупацыі. А на нашай зямлі атабарыцца маскоўская навалач. Трэба нам разам паламаць гэты праект на першым жа этапе (“вот выберем в марте…”), тады абваліцца ўся драпежная задумка Крамля-Лубянкі.
Пацярпеўшы сакрушальную паразу на газавым фронце ў Эўропе, Масковія спрабуе выставіць сябе ў якасьці сэнтымэнтальнай цукеркі ў бліскучай абалёнцы. У Гаазе пасольства РФ запрасіла мясцовую эліту адсьвяткаваць “старый новый год”. Тыя, праўда, не зразумелі, пра што йдзецца, але выпіць і закусіць сабраліся. “Ах як цікава, які дзіўны звычай!” – вохкалі нідэрляндскія арыстакраты. Тэлевізія нават паказала прэм’ера Бэрндта Бота з кактэйлем. Ён салодка ўсьміхаўся і ўдаваў лепшага сябра. І ня скажаш па ім, што пару дзён таму той жа Бот рабіў заявы пра неабходнасьць адмовіцца ад расейскага газу і шукаць надзейных пастаўшчыкоў. Прытворшчыкі з аднаго боку і прытворшчыкі з другога боку стваралі кампазыцыю, дастойную гогалеўскага “Рэвізора”. Іграла музычка, на сталах ікра і экзатычная садавіна… “Россія – шчедрая душа…” Усё ў рамках стылю. Апошнім часам за што ні возьмецца Расея, атрымліваецца толькі стракаты і шумны фарс. Удзельнікі фарсу робяць выгляд, што ўсё ідзе, як раней. А за фарсам – жудасныя парэшткі непахаванай імпэрыі.
Калі Юлій Цэзар у 48 г. да н.э. захапіў Александрыю, тадышнюю сталіцу пталемэяўскага Эгіпту, рымляне з першага ж дня пачалі гаспадарыць ў краіне, як у сябе дома. Эгіпцяне некаторы час глядзелі на нахабства акупантаў, а потым прыступілі да актыўных дзеяньняў. Пачалі з Фароскага маяка (адно з сямі цудаў сьвету), дзе атабарылася акупанцкая кодла начале з Цэзарам. Уначы рашучым ударам яны скінулі ў мора рымскую варту і запалілі свой агонь на сваім маяку. Цэзар у адных падштаньніках кінуўся ў мора і брасам даплыў да супрацьлеглага берага, ледзь выратаваўся. Гэта быў сігнал да ўсенароднага выступу супраць паўночных захопнікаў. Днямі маскоўская і калямаскоўская прапаганда істэрычна зашумела: “Украінцы захапілі маяк у Севастопалі! Агрэсія, как оні посмелі?!” Мабыць, маскоўскія акупанты знаёмыя з рымскай гісторыяй. Мясцовы адмірал пабаяўся, што прыйдзецца ўцякаць ныркамі па халоднай вадзе Керчанскай пратокі. У Кіеве спакойна адказваюць: “Мы запальваем наш агонь на нашых маяках…” А маскоўскім імпэрцам страшна, бо забралі чужое, бо атабарыліся са сваімі крэйсэрамі і легіёнамі на чужой зямлі.
Найбольш кемлівыя замежнікі называюць Расею “краінай кантрастаў”. Хаця, можна абмежаваць гэтую фармулёўку адным, самым галоўным кантрастам. Не выпадкова насельніцтва імпэрыі (уключна з этнічнымі расейцамі) люта ненавідзіць “дорогую мою століцу, золотую мою Москву”. Гіганцкі спрут высмоктвае багацьці і сілы з усіх тэрыторыяў, паглынае сваёй мафійнай пашчай абсалютную большасьць замежных інвэстыцыяў, зьяўляецца зонай павышанай небясьпекі нават для грамадзянаў РФ (пра іншых ужо ня кажам). Горад-халяўшчык, мегалопаліс-нахлебнік, гіганцкая бандыцкая тусоўка прэтэндуе на вясёлае і бесклапотнае жыцьцё, а ў дадатак – каб кожны быў гатовы памерці за Маскву на любым фронце. На апошні тэзіс, што праўда, насельніцтва тэмпэрамэнтна скручвае мільёны дуляў і жадае монстру праваліцца пад зямлю. Нам у Беларусі ня сьнілася такая нянавісьць да сталіцы, хаця й у нас ёсьць гэты несправядлівы кантраст. Дык вось, маскоўскі бізнэс “падбівае бабкі” за навагодне-калядныя вакацыі ў Маскве, якія доўжыліся амаль два тыдні. У Тайланд за гэтыя дні паляцела на 50% больш маскоўскіх турыстаў, чым звычайна, у Эгіпет – на 20%. На гарналыжныя эўрапейскія курорты падалося на 40% больш сталічных лыжнікаў. Продажы ў тэатрах і забаўляльных установах павялічыліся на 60-70%. Сярод іншага стала вядома, што маскоўскія чыноўнікі раённага маштабу не забыліся пра сябе і свае семьі. На грошы, выдзеленыя з бюджэту для арганізацыі экскурсіі па старажытнарускіх гарадах для дзяцей з маскоўскіх прытулкаў, яны арганізавалі экскурсію для сябе самых. І гэты карнавал адбываўся пасярод жудаснай бяды сотняў тысячаў семьяў па ўсёй імпэрыі. Не баяцца маскоўцы новай пугачоўшчыны, легендарнага “рускага бунту, бязьлітаснага і бессэнсоўнага”. Накопліваецца ў душах мільёнаў людзей энэргія нянавісьці і калі-небудзь абрынецца на сытых і цынічных маскоўцаў.
16 студзеня пачалося ва ўсходней імпэрыі з пажару ва Уладзівастоку. Загарэўся офісны будынак. Пакуль прыехалі пажарныя, з 10-га паверху выскачылі і разьбіліся насьмерць восем маладых жанчын, банкаўскіх служачых. Агонь імгненна ахапіў памяшканьне банку, у якім не было ані аварыйнага выйсьця, ані вяровак і тросаў на выпадак аварыі. Начальству напляваць на чалавечае жыцьцё – даўняя істінно русская традыцыя. У імпэрыі наступае крывавае пахмельле пасьля бяздумнага палавецкага карнавалу.
Янка Базыль
18/1/2006 › Актуаліі
|
|
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
Пошук:
Каляндар:
Ідзі і глядзі:
Беларуская Салідарнасьць:
ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.
1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Дык узаемна.
2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.
3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.
4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.
5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.
6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ.
7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Сябры й партнэры:
|
|