Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Збор подпісаў за Зянона Пазьняка ў цэнтры сталіцы 21 студзеня сябры ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка сабраліся ў цэнтры Менску: на плошчы Якуба Коласа і на Кастрычніцкай плошчы. Яны трымалі плякаты “Зянон Пазьняк – кандыдат беларускага народу” і “Народнае Галасаваньне – наш супраціў фальсіфікацыям рэжыму!” 21/1/2006 › Навіны Ліст на старонку «Беларуская Салідарнасьць» Ты за Мі? А якая розьніца, за каго ты? Выбараў-та ня будзе! Іх ужо няма: няма роўных умоваў, няма прапарцыйнага доступу да СМІ, няма кантролю ў камісіях, подпісы за галоўнага прэтэндэнта зьбіраюць дворнікі ў спэцоўках, уласна галоўны прэтэндэнт ідзе на выбары ня маючы на гэта права… Чаго ты даможасься, апусьціўшы паперку ў скрыню? Іх нават лічыць ня будуць. Чым твой непалічаны голас за Мілінкевіча будзе адрозьнівацца ад непалічаных галасоў у 2001-м ці леташніх? 21/1/2006 › Навіны 21 і 22 студзеня 2006 г. праводзяцца шырокія акцыі па зборы подпісаў за Зянона Пазьняка і па інфармаваньні грамадзянаў пра Народнае Галасаваньне. Месцы правядзеньня акцыяў падземныя пераходы плошчы Якуба Коласа і плошчы Кастрычніцкай. Пачатак акцыяў а 12-00. Штаб ініцыятыўнай групы 21/1/2006 › Навіны У нас тут вельмі складанае становішча. Адначасна мясцовая, “памаранчавая” улада, усё больш і больш схіляецца на бок лукашэнкаўскага рэжыму. Беларус 21/1/2006 › Навіны Факты і падзеі (18-20 студзеня 2006 г.) Акупанты на БТ. Нікога не зьдзіўляе, што тэлегазэта РБ выходзіць на расейскай мове – наша нацыянальнае тэлебачаньне даўно захоплена падстаўнымі акупанцкімі кадрамі. Калі ў яго штаце набярэцца 1% беларусаў, то гэта добра. У любой рэдакцыі вы можаце пачуць ад супрацоўнікаў: “А я по-белорусскі не умею, я із семьі военных…” 21/1/2006 › Актуаліі
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |