Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (20-21 студзеня 2006 г.)

20 студзеня незаконная структура пад назвай “парламентское собраніе союза Россіі і Белоруссіі” на сваёй “сэсіі” прыняло бюджэт “созного государства” на 2006 г. РФ мае ўплаціць у бюджэт 3,1 мільярды рублёў, а РБ – 948 мільёнаў.

Захопнікі Беларусі зчарговы год зьбіраюцца прымушаць наш народ аплочваць антызаконную авантуру “союзного государства”. Той, хто ў шклоўскіх палатках галсуе за гэтую форму абрабаваньня нашых людзей і зьнішчэньня нашай Дзяржавы, павінен прадугледжваць у будучыні суд над сваёй асобай і законнае пакараньне сярод іншага ў выглядзе канфіскацыі нарабаванай злачынным чынам маёмасьці.
Расейская ваеншчына зноў лемантуе. 20 студзеня 25 грузінскіх паліцэйскіх выконвалі свае службовыя абавязкі на дзяржаўнай тэрыторыі Грузіі. Яны ўвайшлі на палігон Гоніо ў прыгарадзе Сухумі і агледзелі аб’екты, якімі карыстаецца мясцовы расейскі вайсковы кантынгент. Пабылі там дзьве гадзіны і паехалі далей. Акупанты зараўлі сваё “как оні посмелі, мы будем пріменять оружіе!” А вось наконт зброі мы маскоўцам не раілі б. Махаць зброяй на Каўказе – справа надта ж няўдзячная. Успамінаецца лёзунг, што на ўсіх мовах быў намаляваны каля расейскіх базаў па ўсей постсавецкай Эўропе – “Іван, бері шінель, іді домой!”
Расейская тэлевізія ўжо на працягу гадоў штосуботу паказвае чарговую перадачу пад рубрыкай “Квартірный вопрос”. На вачах тэлегледачоў брыгада пад кіраўніцтвам дызайнэра праводзіць поўны рэмонт і мадэрнізацыю заранёў абранай кватэры. Эфэкт атрымліваецца яркі і вясёлы. Аднак, трэба заўважыць, што ў абсалютнай большасьці выпадкаў брыгаду засылаюць у кватэры і маёнткі багатых (часам вельмі багатых) людзей і перарабляюць тое, што нармальна магло б існаваць яшчэ вельмі доўга і камфортна. А можна было б ашчасьлівіць нейкіх культурных, але прыбітых галечай людзей, якую-небудзь сямью, якая ледзь выбіваецца з беднасьці. Такое ў галаву маскоўскім тэлевізійшчыкам нават не прыходзіць. Як гэта, трэба ж праводзіць рэклямную акцыю. Паказваць, як “перестраівается современная Росіія, где столько возможностей”. Вось і атрымліваецца чарговая ідэалізаваная лабуда на фоне бытавой і жыцьцёвай катастрофы мільёнаў людзей.
Чарговы дзень у цэнтры Уладзівастока насупраць будынку мясцовай улады праходзяць шматтысячныя мітынгі гараджанаў. Людзей шакіравалі дзеяньні адміністрацыі і службаў падчас пажару ў офісным будынку, у выніку якога 16 студзеня загінулі 9 маладых жанчынаў (засталіся малыя сіраты). Людзі ўжо ня хочуць больш слухаць брахлівыя тлумачэньні начальства. Пасярод белага дня многія бачылі, як пажарнікі спачатку разгарнулі свае драбіны на бясьпечным баку будынка і выратавалі кіраўніцтва банку. У гэты ж час з ахопленых полымям банкаўскіх офісаў скакалі ўніз з 9-га паверху і разьбіваліся насьмерць ды калечыліся маладыя супрацоўніцы. Стала таксама вядома, што калі выбухнуў пажар, кіраўніцтва замест эвакуацыі супрацоўнікаў загадала жанчынам ратаваць дакумэнтацыю. Што міліцыя не прапусьціла да палаючага будынку машыну з батутамі. Гэбоўская ўлада яшчэ раз прадэманстравала народу свой жудасны зьвярыны лыч.
21 студзеня Масква адзначала 100-гадовы юбілей адной з сымвалічных постацяў зьявы, якая называлася “савецкай культурай”. Ігар Маісееў выканаў загад тов. Молатава і арганізаваў Дзяржаўны ансамбль танца яшчэ ў 1937 г. За дзесяцігоддзі існаваньня ансамбль ставіў розныя танцы (нават некалькі беларускіх). Справа густу, але на наш пагляд, манера пастаноўкі і выкананьня маісееўскай трупы надта ўжо гладкая, акадэмічная. Сяляне, студэнты, апантаныя фальклёрам, танцуюць не так, танцуюць жывей і натуральней. Але ня трэба забывацца таксама, што менавіта гэты Маісееў быў аўтарам-пастаноўшчыкам жудасных гімнастычна-тэатральных пастановак на Краснай плошчы ў Маскве, калі дзесяткі тысячаў людзей удавалі вінцікі-шпунцікі сістэмы перад гаўбцом маўзалея і сталінскай кодлай. Расейская тэлевізія паказала нават адну з дэталяў такой кампазіцыі: “славные органы ліквідіруют нарушітеля граніцы” – са стралянінай і карцінным паданьнем забітых ворагаў народу. Тэлекамэнтар да гэтага кашмару быў панэгірычны, згадваліся савецкі народ і савецкая страна. Нагадаем, што адна кінарэжысэрка, якая паставіла ў 1930-я гг. некалькі кінаэпапэяў пра Гітлера і ягоную Нямеччыну, дажыла да 102 гадоў, але так і не адмылася ад бруднай катэгорыі “фашысткі”. А сталінскага панэгірыста Маісеева цяперашняя (але ўсё тая ж – лубянская) Расея выстаўляе як узор “верності долгу”.

Янка Базыль

22/1/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2006
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024