Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Збор подпісаў за З.Пазьняка працягваецца, нягледзячы на затрыманьні Ініцыятыўныя групы патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах пачалі здаваць падпісныя лісты ў раённыя выбарчыя камісіі. Збор і здача подпісаў за вылучэньне кандыдатаў завяршаюцца 27 студзеня. Тым часам у ініцыятыўнай групе Зянона Пазьняка заяўляюць, што пакуль не здаюць сваіх подпісаў у выбарчыя камісіі, а выпрацоўваюць далейшую стратэгію дзеяньняў у сувязі з тым, што менская міліцыя ў нядзелю затрымлівала зборшчыкаў подпісаў на чале зь Сяргеем Папковым, якія інфармавалі аб Народным галасаваньні. У выніку затрыманьня ў Менску адразу двух пікетаў зборшчыкаў подпісаў за Зянона Пазьняка на аднаго сябра ініцыятыўнай групы быў складзены пратакол за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак, паведаміў кіраўнік групы Сяргей Папкоў. У Фрунзенскім райаддзеле міліцыі падчас затрыманьня спадару Папкову заявілі, што накіруюць і адпаведны ліст у ЦВК. Зыходзячы з таго, што ў ягонай ініцыятыўнай групы ўжо ёсьць адно папярэджаньне ЦВК, Сяргей Папкоў мяркуе, што гэта можа стаць падставай для адмовы ў рэгістрацыі іх кандыдата. Нягледзячы на затрыманьні, ініцыятыўная група Зянона Пазьняка працягвае збор подпісаў, а таксама інфармаваньне аб Народным галасаваньні, паведаміў яе старшыня Сяргей Папкоў. На сёньня сабрана 125 тысяч подпісаў. Наконт таго, калі і як іх здаваць, паводле Сяргея Папкова, яшчэ няма рашэньня: (Папкоў: ) “Будзем думаць, што рабіць. Нам ультыматум паставілі, і мы ня хочам быць пешкамі ў іхнай гульні”. Сам Зянон Пазьняк выказаў пратэст у сувязі з апошнімі падзеямі. Ён лічыць, што сябры ягонай ініцыятыўнай групы дзейнічалі законна, інфармуючы людзей аб выбарах, аб ініцыятыве Народнага галасаваньня. (Пазьняк: ) “Яны зразумелі, што калі я прыеду, то сытуацыя з народным галасаваньнем будзе рэальнай. Яны гэта адчулі, і таму ўсё гэта зроблена для таго, каб любымі спосабамі ня даць магчымасьці мне легальна вярнуцца ў Беларусь”. Паводле Радыё Свабода 23/1/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |