Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: Дрэнныя паводзіны

Народнае галасаваньне застала ў расплох падстаўную апазыцыю. Паўстала задача рэальнага змаганьня да якога яны не гатовыя. Народнае галасаваньне можа перакрэсьліць пляны Масквы (праваліцца і Лукашэнка, і Казулін) і пляны Брусэлю (які баіцца страціць тут вікаўскую апазыцыю).
Яны выказаліся супраць (як і трэба было чакаць). Прытым дэмагагічна: “Ідэя Народнага галасаваньня намі абмеркаваная, — кажа А. Мілінкевіч, — але адкінутая з прычыны, што на наш погляд, яна дэмабілізуе людзей, адбірае у іх веру ў перамогу. …Наша ідэя іншая – аб’яднацца ўсім вакол адзінага прэтэндэнта аб’яднаных дэмакратычных сілаў, вылучанага кангрэсам” (Радыё “Свабода”, 23.01.06).
Сутнасьць гэтай фразеалогіі такая:
— мы будзем удзельнічаць у выбарах па схеме Лукашэнкі, усе падтрымлівайце ў гэтым нас і верце ў нашу перамогу. А паколькі Народнае галасаваньне ў такую “перамогу” верыць ня можа з прычыны яе немагчымасьці, то, значыцца, яно “дэмабілізуе” людзей і адбірае ў іх веру ў перамогу.
Як бачым гэтыя дзеячы ні на крок ня могуць адыйсьці ад дарожкі, пратаптанай незабыўным У. Ганчарыкам.
Наступны абаронца сьляпога шляху сфармуляваў гэтую дарожку так:
“Толькі электаральная падтрымка, якая перавышае 50%, стварае ўмовы для пераменаў. Так, цяперашні рэйтынг, адносна задачаў, якія пастаўленыя, маленькі. Аднак іншага шляху, акрамя прапаганды праграмы, пэрсоны, кааліцыі – няма. Пасьпеем мы да выбараў выйсьці на 50%, то тады рэалізуем праект. А калі не пасьпеем, то той здабытак, які мы цяпер атрымаем, будзем нарошчваць далей пасьля выбараў.” (В. Івашкевіч, радыё “Свабода”, 23.01.06).
Адказ на гэтыя наіўныя разважаньні ляжыць на паверхні вопыту мінулых гадоў.
19 сакавіка ў Беларусі будзе вырашацца лёс антыбеларускай улады, лёс Лукашэнкі і пэрспэктыва ўлады ў Крамлі. У гэтых умовах пры любых раскладах выбаршчыкаў супэрмашына фальсіфікацыі (якую не кантралюе ніхто акрамя рэжыму) спрацуе адназначна ў карысьць рэжыму.
Пасьля выбараў рэйтынг паражэнцаў падае ўніз і ніякіх “нарошчваньняў” ужо ня будзе. Тым больш, што ў падстаўной апазыцыі і ў Мілінкевіча няма ніякой народнай ідэі, акрамя “прагматычнага” падыходу да чужой палітыкі. Грамадзтва стане ўжо жыць іншай рэчаіснасьцю. Дасягаць вынікаў трэба на выбарах, а не пасьля.
З аднаго заходу перамагчы фальсіфікацыйны рэжым галасаваньня немагчыма. Патрэбныя этапы. Першы этап – Народнае галасаваньне, якое можа рэальна і законна выкінуць Лукашэнку з выбарчага працэсу.
Народнае галасаваньне дае ў рукі народу канкрэтны аргумант доказу ягонай праўды – гэта афіцыйны бюлетэнь з пячаткай і подпісамі членаў камісіі.
Калі такіх бюлетэняў набярэцца шмат, яны стануць бясспрэчным сьведчаньнем фальсіфікацыі, зразумелым усім. Гэта стане падставай для актыўных дзеяньняў вялікай колькасьці людзей. Гэта зьменіць клімат і дачыненьні да рэжыму ў грамадзтве, пазбавіць рэжым упэўненасьці ў сабе. Лукашэнка атрымае ўдар, паражэньне. Яго пачнуць пакідаць нават паплечнікі. (Тут закон зграі, мафіі, заснаванай на страху).
У грамадзтве будуць узьнікаць умовы для дзеяньня, для стварэньня і падтрымкі Часовага ўраду і новых выбараў, на паверхні зьявяцца дзейныя здаровыя сілы нацыі. Ганебная вікаўская апазыцыя з Мілінкевічамі-Ганчарыкамі і ўсё гэтае псэўдаапазыцыйнае балота імгненна кане ў Лету. Сьвежы вецер павее над Беларусяй. Наперадзе вялікая праца, творцам якой можа стаць сам Беларускі Народ.

24 студзеня 2006 г.
Зянон Пазьняк

26/1/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2006
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024