Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (25-27 студзеня 2006 г.)

25 студзеня атрымаўся ў Расеі днём бранетанкавых войскаў. Па Екацірэнбургу езьдзіў на браневіку адстаўны “аўганец” Бабенка.
Ягоным канцавым пунктам быў мясцовы раддом, адкуль ён забраў жонку з наванароджаным сынам. Як сказала расейская тэлевізія “вэтэран хацеў, каб сын быў такім жа зашчітніком родіны, як і бацька”. Бабенка не наваяваўся дасыту, штурхае на той жа крывавы шлях сваё немаўля. Нават у разгромленых немцаў пасьля Першай сусьветнай вайны зьявіліся Рэмарк у літаратуры і Дзікс у жывапісе, якія паказалі нацыі і ўсяму сьвету ўвесь жах вайны і разбурэньне чалавека на вайне. Цікава, у сёньняшняй Расеі мы зусім не заўважаем такіх зьяваў. “Гром победы раздавайся…” грукоча з кожнай падваротні. У раддом на бранетэхніцы езьдзяць. Калі ўжо наваюецца гэтая хворая публіка?
Наступным сюжэтам з будняў расейскай арміі стала паведамленьне з чалябінскай танкавай вучэльні. Начальству доўга ўдавалася схаваць жудасныя факты. Але вось яны раскрыліся выключна дзякуючы настойлівасьці арганізацыі жаўнерскіх мацерак . У навагоднюю ноч група “дзядоў” разам з двума афіцэрамі арганізавала садысцкі рытуал з удзелам маладых жаўнераў абслугі вучэльні. У выніку восем жаўнераў патрапілі ў шпіталь. Шэраговага Сычова садысты катавалі на працягу трох гадзінаў. У яго пачалася гангрэна, яму ампутавалі абедзьве нагі. Міністар вайны Іваноў заявіў на тэлеканалах: “А што, адбыўся нейкі нязначны выпадак”. Вось такая красная армія. Ня трэба і на Каўказ езьдзіць.
25 студзеня міністар юстыцыі Украіны Юры Луцэнка заявіў: “Адмена судзімасьцяў Януковіча была сфальсіфікавана судом”. Усім ужо вядома даўно, што падстаўны агент Масквы меў бурную маладосьць, пасьля якой за ім засталіся судзімасьці за рабунак і зьбіцьцё людзей. Такога вось прэзыдэнта Крэмль хацеў навязаць украінскаму народу. Пасьля леташняга правалу на прзыдэнцкіх выбарах Януковіч пнецца на сёлетнія парляманцкія выбары, якія маюць адбыцца на Украіне ў сакавіку. Цяпер паводле закону ён са сваімі судзімасьцямі ня мае права балатавацца.
У Стразбургу з 25 па 27 студзеня быў бэнэфіс Жырыноўскага і астатніх русскіх товарішчей. Калі грузінскі прадстаўнік Георгі Бакерыя рабіў на паседжаньні Парляманцкай Асамблеі Рады Эўропы даклад па Беларусі, Жырык гарлапаніў у зале: “Белоруссия не хочет Саакашвили! Белоруссия хочет Лукашенко!” Ізгаляліся і ягоныя калегі. Падстаўнога Мілінкевіча прадстаўлялі эўрапейцам як “адзінага дэмакратычнага кандыдата ў Беларусі”. Вакол яго мітусіўся кіпрыйскі грэк Пургурыдэс, які ўжо колькі гадоў актыўна ўсваіх справаздачах скажае палітычнае становішча ў нашай краіне. Ні словам не ўзгадвае пра агрэсіўную палітыку Расеі ў дачыненьні да Беларусі і малюе прамаскоўскага дыктатара-марыянэтку Лукашэнку як самастойную палітычную фігуру. Разыгрываецца чарговая брусэльска-стразбургская падманка тыпу ” а-ля Ганчарык” паводле рэжысуры даўно праваленага Ганса Віка.
Бедныя эўрамысьляры, 26 студзеня яны атрымалі яшчэ адзін шок. Дзесяткі гадоў яны абзывалі тэрарыстамі палестынскіх барацьбітоў за незалежнасьць, беспасьпяхова шукалі сярод пяскоў палестынскага “акцэптабельнага” ў чалме. А народ узяў ды прагаласаваў за Хамас, паслаўшы падалей усіх навязьлівызх дабрадзеяў з іхнымі рэцэптамі палестынскага шчасьця. Народ прыняў самастойнае рашэньне. “Как оні посмелі?!” – скрывіліся зьбітыя з панталыку эўразадавакі, якія прызвычаіліся маніпуляваць народамі, як пешкамі.
27 студзеня фэдэральная рэгістрацыйная служба мінюста РФ падала іск аб ліквідацыі Расейскага дасьледчага цэнтру па правах чалавека, які аб’ядноўвае 12 праваабарончых арганізацыяў. Пагром трэцяга сэктару лубянскай канторай працягваецца. Старшыня маскоўскай гэльсінскай групы Людзьміла Аляксеева патрабуе выдзяліць ёй час на тэлевізіі дзеля агучваньня пратэсту. Справа ў тым, што 22 студзеня расейскія СМІ распаўсюдзілі пасьля адмашкі з Лубянкі падмётную агітку ФСБ. У агітцы гаварылася аб тым, што нядаўна злоўленыя ў Маскве чытыры брытанскіх шпіёны непасрэдна аплочвалі дзейнасьць недзяржаўных арганізацыяў у Расеі. Сам Пуцін весела выступаў з камэнтарамі на гэтую тэму. Вось і канчаецца баль Сатаны. Дысыдэнцкія маргарыты з майстрамі камфортна атабарыліся на пасадах у царстве нячысьціка. Часам яны “журілі” уладу, але не заўважалі генацыд чачэнскага народа, расейскую агрэсію супраць Беларусі, паступова сталіся інтэгральнай часткай новай расейскай імпэрыі (але для лубянскай канторы яны ніколі не сталі сваімі). І вось пракукарэкаў пеўнік на Спаскай вежы Крамля, растварыліся цені, вядзьмакі апранулі бліскучыя гэбоўскія мундзіры, гулі-люлі ў дэкаратыўную дэмакратыю скончыліся. Каля патухлага вогнішча стаяць маскоўскія праўдашукальнікі і патрабуюць абараніць іхні гонар. Мізэрнае відовішча, лягічны канец творчага супрацоўніцтва з сатаністамі.
У парыжскім прадмесьці Сэн-Дэні 27 студзеня адбылася дэманстрацыя пратэсту настаўнікаў. Яны зьвярталі ўвагу ўладаў і грамадзтва на становішча ў школах, што знаходзяцца ў кварталах, заселеных афра-азіяцкімі “французамі”. Вучні рэгулярна зьбіваюць, душаць настаўнікаў-французаў, пагражаюць ім. “Урокі восеньскіх пагромаў не далі вынікаў”.—кажуць настаўнікі. Яны патрабуюць паменшыць мінімальны ўзрост навучаньня ў школе да 14 гадоў (сапраўды, навошта даўжэй трымаць за партай вырадка, у якога пуста ў галаве, але чэшуцца рукі) і адмовіцца ад дзяржпраграмы скарачэньня фінансаваньня школьніцтва. Такім чынам, усё засталося па-старому. Кожны, хто любіць гісторыю і гісторыю мастацтва, ведае, што такое, напрыклад, Сэн-Дэні. Гэта калыска эўрапейскай готыкі, месца, услаўленае шэдэўрамі мастацтва, месца пахаваньня французкіх каралей. Цяпер Сэн-Дэні – каралеўства распярэзаных чужакоў (у кожнага ў кішэні французкі пашпарт), якія ненавідзяць усё французкае. Апошнім іхнім подзьвігам быў напад на цяжарную настаўніцу. Адзін зь іх душыў яе перад кляснай дошкай, а астатнія пляскалі ў ладкі і сьмяяліся. Вось вам, французы, “правы чалавека” і сацыялістычная дэмакратыя.

Янка Базыль

27/1/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2006
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024