Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк і яго Ініцыятыўная група працягваюць удзел у выбарчай кампаніі і мабілізуюць грамадзтва на Народнае галасаваньне

27 студзеня Ініцыятыўная група Зянона Пазьняка завяршыла збор подпісаў грамадзянаў са станоўчым вынікам – сабрана больш за 135 тысячаў подпісаў. У гэты ж дзень сп. Зянон Пазьняк паведаміў ЦВК, што сабраныя подпісы ня будуць перададзеныя ў выбарчыя камісіі і даў адпаведныя тлумачэньні.

Як паказалі дзеяньні рэжыму ў пэрыяд збору подпісаў, у іхным сцэнары псэўдавыбараў не прадугледжваўся варыянт стварэньня роўных умоваў для прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду. Рэжым і Масква панічна баяцца вяртаньня сп. Зянона Пазьняка на Беларусь. Такая магчымасьць адкрывалася, калі б адбылася рэгістрацыя сп. Зянона Пазьняка кандыдатам на пасаду Прэзыдэнта. Таму рэжым праз сваю структуру ЦВК сплянаваў апэрацыю нерэгістрацыі яго кандыдатуры. У якасьці прычыны для нерэгістрацыі была выкарыстаная законная праца сябраў Партыі і сябраў Ініцыятыўнай групы па інфармаваньні грамадзтва пра Народнае галасаваньне. Працэдура Народнага галасаваньня ёсьць законнае права грамадзянаў на свабоднае волевыяўленьне, што замацавана Канстытуцыяй і выбарчым заканадаўствам. Народнае галасаваньне дае рэальную магчымасьць спыніць лукашэнкаўскую супэрмашыну фальсіфікацыяў. Другі этап – новыя дэмакратычныя выбары без Лукашэнкі.
Рэжым прыняў захады, каб спыніць інфармаваньне грамадзянаў пра Народнае галасаваньне і ўціснуць працу Ініцыятыўнай групы ў сваю схему псэўдавыбараў. 6 студзеня сакратар ЦВК М.Лазавік зрабіў вуснае афіцыйнае папярэджаньне і выказаў незаконнае патрабаваньне спыніць інфармацыйную працу. 18 студзеня ЦВК вынесла ўжо пісьмовае папярэджаньне за інфармаваньне пра Народнае галасаваньне і выставіла ўльтыматум – альбо Ініцыятыўная група спыняе інфармаваньне пра Народнае галасаваньне, альбо подпісы, сабраныя Ініцыятыўнай групай, будуць прызнаныя несапраўднымі.
Падначаліцца ўлтыматуму фактычна азначала прызнаньне законнасьці псэўдавыбараў і спрыяньне ў ”элегантнай” перамозе Лукашэнку. Пасьля ўльтыматуму стала канчаткова зразумелым, што, нават, калі б была спыненая інфармацыйная праца па Народным галасаваньні, сп. Зянон Пазьняк ўсяроўна ня быў бы зарэгістраваны. Высьветліўся сэнс выказваньня Л.Ярмошынай 23 сьнежня 2005 г. штотыднёвіку “Обозреватель” аб тым, што “Позняк не имеет права принимать участие в данных президентских выборах”.
Таму інфармацыйная праца па Народным галасаваньні была працягнутая і набыла больш інтэнсіўны характар. Каб спыніць інфармаваньне і набраць “ачкі” для нерэгістрацыі сп. Зянона Пазьняка рэжым выкарыстаў міліцыю і КДБ. Была разгорнутая хваля незаконных рэпрэсіяў супраць сябраў Ініцыятыўнай групы: пагрозы, правакацыі, затрыманьні і арышты зборшчыкаў. Па загаду “зь верху” (па словах міліцыянтаў-выканаўцаў) былі складзеныя рапарты, пратаколы, акты для перадачы ў ЦВК. Такім чынам фармальныя абгрунтаваньні для нерэгістрацыі Зянона Пазьняка былі падрыхтаваныя ў поўным аб’ёме.
У гэтых умовах было б неразумна перадаваць ў выбарчыя камісіі сьпісы, сабраныя Ініцыятыўнай групай. Мы не маглі стаць пешкамі ў палітыканскай гульні ЦВК і дазволіць так з намі абыходзіцца. Акрамя таго пасьля папярэджаньня ЦВК аб нерэгістрацыі, мы ўжо ў прынцыпе не маглі здаваць туды падпісныя лісты з прозьвішчамі і адрасамі нашых падпісантаў, каб не наразіць іх на перасьлед з боку рэжыму. (Такое назіраецца.) Нельга дазволіць рэжыму пагражаць эліце нашага грамадзтва, якая падтрымлівае кандыдата беларускага народу Зянона Пазьняка і падтрымлівае ідэю Народнага галасаваньня. Таму было прынятае рашэньне не перадаваць сабраныя подпісы грамадзянаў у ЦВК,
Гэта, аднак, не азначае, што сп. Зянон Пазьняк выходзіць з выбарчай кампаніі, а Ініцыятыўная група спыняе працу. Зусім наадварот! Мы прышлі на выбары са сваёй канцэпцыяй Народнага галасаваньня; скончаны першы этап гэтай выбарчай кампаніі. Ёсьць мінусы і ёсьць плюсы. Мы заручыліся падтрымкай больш за 135 тысячаў нашых суайчыньнікаў. Мы працягваем выбарчае змаганьне.
Ініцыятыўная група Зянона Пазьняка бярэ на сябе адказнасьць за каардынацыю стварэньня структураў Нацыянальнай Грамадзкай Камісіі (НГК). На наступным этапе галоўнай задачай зьяўляецца працяг інфармаваньня грамадзтва пра Народнае Галасаваньне, а таксама стварэньне структураў Нацыянальнай Грамадзкай Камісіі (НГК), якая будзе зьбіраць вынікі Народнага галасаваньня. Заклікаем актыўных грамадзянаў далучацца да гэтай працы.

Інфармацыйная камісія
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
27 студзеня 2006 г.

28/1/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2006
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024