Факты і падзеі (1-3 лютага 2006 г.)
1 ліпеня сьвіньня зноў выскачыла з-за штакетніка сьвінарніка і пачала бегаць па двары, таптаць кветкі і гадзіць. Уначы ў грузінскае сяло на тэрыторыі паўднёва-асэцінскай аўтаноміі ўехаў грузавік з расейскімі “міратворцамі”. Куды ехала гэтая кодла, невядома. Але сваім грузавіком яны пратаранілі легкавы аўтамабіль і спрабавалі зьнікнуць з месца злачынства.
Вайсковая паліцыя Грузіі дагнала злачынцаў, павыцягвала іх з машыны і добра ўламіла сьвіньне. Тыя паспрабавалі махаць аўтаматамі, але грузіны таксама паказалі, што ў іх ёсьць аўтаматы. Расейскую машыну адвезьлі ў г. Горы. Пачаўся чарговы вэрхал расейскага начальства пра “правакацыю грузінскага боку”. Расея нарываецца на чарговую вайну на Каўказе.
2 ліпеня амбасадар Грузіі пры ААН Рэваз Адалія выступіў з абвінавачваньнямі ў бок Расеі. Ён заявіў, што Расея праводзіць на тэрыторыі Абхазіі генацыд грузінскага народу і этнічныя чысткі, у выніку чаго з Абхазіі былі выгнаны 300 тысячаў грузінскага насельніцтва, а 10 тысячаў грузінаў былі забіты. Грузінскі прадстаўнік заклікаў ААН замяніць сваім вайсковым кантынгентам цяперашніх расейскіх “міратворцаў”, якія займаюцца генацыдам. Ён паведаміў таксама, што 28-29 студзеня ў Сухумі на расейскія грошы і па маскоўскім сцэнары адбыўся “зьезд” 16 этнічных групаў, якія выказалі падтрымку абхазкага рэжыму і палітыцы Масквы. Расейскія акупанты працягваюць палітыку разбурэньня грузінскай незалежнай дзяржавы.
Украіна і Летува заявілі пра перадачу Грузіі гуманітарнай грашовай дапамогі дзеля ліквідацыі наступстваў расейскай энэргетычнай дыверсіі, у выніку чаго значная частка насельніцтва засталася без цяпла. Імпэрская палітыка Масквы прывяла да лягічнага выніку – дзяржавы і народы пачынаюць разумець агульную небясьпеку і пачынаюць аказваць узаемную дапамогу ў справе супрацьстаяньня агрэсару. Гэта павінна б стаць папераджальным сігналам для лубянскіх авантурнікаў. А ім хоць бы хны – яны гоняць сваю дзяржаўную махіну да новай катастрофы.
2 лютага ў Валгаградзе ставілі шоў. У гэты дзень у 1943 г. у палон здаўся камандуючы абкружанай нямецкай групоўкі Паўлюс. Скончылася крывавай перамогай сталінградзкая бітва. Аднак, не горы трупаў і мора крыві паказалі мясцовыя тэатралы-забаўляльнікі. Чырвонаармейцы з пацешнымі аўтаматамі вадзілі па горадзе пацешнага “Паўлюса”. Жах вайны пастаноўшчыкі замянілі вадэвільным сюжэтам пад вывескай “мы ім показалі кузькіну мать”. Псэўдагістарычны ваенны псіхоз становіцца характэрнай рысай расейскай маскультуры.
А мы дарэмна сьмяяліся, паведамляючы пра стварэньне ў Маскве пацешнай “грамадзкай палаты пры Пуціне”, дзе сабраліся поп-зоркі з прафэсурай і адстаўнымі генэраламі. 2 лютага палатка прадэманстравала сваю сапраўдную сутнасьць. Ейная камісія зьезьдзіла ў Чалябінск, пазнаёмілася з скалечаным шэрагоўцам Сычовым і ягонымі катамі. Пагаварыла з начальствам. А вярнуўшыся ў Маскву, сабрала прэс-канфэрэнцыю. Выступіў нам. старшыні палаткі тов. Кучерена. Ён заявіў: “Міністра абароны Іванова нельга звальняць альбо аддаваць пад суд за чалябінскі інцыдэнт. Яму позна паведамілі пра інцыдэнт. Ён нічога ня ведаў…” Вось так. Мільёны тэлегледачоў бачылі Іванова на экранах у сярэдзіне студзеня і чулі, як са сваёй зьмяінай усьмешачкай ён казаў: “А што, там нейкі нязначны эпізод у Чалябінску…” Калі раскрылася жудасная праўда, калі пасыпаліся паведамленьні пра зьверствы ў расейскай арміі з усіх канцоў імпэрыі, а перад будынкам мінабароны ў Маскве ўсталі дэманстранты з праклёнам Іванову, Крэмль падключыў сваю сьвежасьпечаную палатку. “Ізвольте-с, не віноват-с…” – вынесьлі свой вэрдыкт “незалежныя экспэрты”, усе гэтыя алы пугачовы, гімнасткі і пісьменьнікі-рэалісты. Не даацанілі мы шустрых лубянцаў.
“Прощай, немытая Россия, страна рабов, страна господ/ И вы, мундиры голубые, и ты, им преданный народ…” Так пісаў расейскі клясік, ад’язджаючы за межы расейскай імпэрыі ў 19 стагоддзі. На двары стагоддзе 21-е, а як казаў другі клясік, “воз і ныне там”. 3 лютага Пуцін у цёмным пінжаку і неабдымны пузан генпракурор РФ у блакітным мундзіры з залатымі зоркамі давалі разгон пракуратуры. Над заляй, запоўненай блакітнымі пракурорскімі ўніформамі, лёталі маланкі “гасударавага гневу”. Мы, прызнацца, такога ня чулі з часоў публічных самараспрананьняў гарбачоўскай эпохі. Пуцін нагадаў рэзкім голасам пра тое, што за 2005 г. у РФ не раскрыта 5 тысячаў забойстваў, што за год у РФ зьнікла бязь вестак 70 тысячаў грамадзянаў. “Страшная статыстыка!” – шумнуў на “галубых” крамлёўскі начальнік. Генпракурор падхапіў гасудараву ініцыятыву і паведаміў пра шырокія маштабы крадзяжу ў арміі (“крадуць усё: абмундзіраваньне, транспартныя сродкі, харчы, зброю…”), пра страты ў выніку “дзедаўшчыны” і прыхоўваньне злачынстваў камандваньнем. Адным словам, паслухаць было цікава. Але яшчэ больш цікава было б даведацца: а чаму гэта толькі сёньня з крамлёўскага алімпу пасыпаліся гэтыя факты і ацэнкі? Што, Пуцін ня ведаў пра гэта раней? Ведаў і хаваў? Хто знаёмы з расейскай рэчаіснасьцю і расейскай гісторыяй, той ведае – нечаканы выбух начальніцкага гневу сьведчыць пра правядзеньне нейкай прэвэнтыўнай апэрацыі. Мы ўжо паведамлялі, што ўпершыню за доўгія гады ў канцы студзеня сёлета перад будынкам мінаабароны адбыліся стыхійныя дэманстрацыі пад лёзунгамі “Іванова ў адстаўку!” і “Не хочам у такую армію!”. Ад грамадзтва (нават ад такога агаломшанага і прызвычаянага да ўсяго, як расейскае) крамлёўскі рэжым ня можа схаваць жудасную гуманітарную катастрофу ў РФ і беспакараны разгул злачыннасьці на ўсіх дзяржаўных узроўнях. У шоку ад гэтай невыноснай статыстыкі людзі пачынаюць пазбаўляцца ад страху і падымаюць над сабой сьціснутыя кулакі. Вось Крэмль-Лубянка і зрабіў прэвэнтыўны жэст, трошкі пакрычаўшы на чыноўнікаў у лукашэнкаўскім стылі. Калі грамадзяне не ўгаманяцца, то ў разьюшаны натоўп могуць і міністра Іванова скінуць з крамлёўскага гаўбца. Але наўрад ці. Гледзячы на ўсё гэта, разумееш, што ніякі “добры барын” ня выратуе гнілую маскоўскую імпэрыю.
А вось наступны, 2007 год крамлёўцы задумалі абвясьціць у Расеі “Годом добрых дел” (альбо “Годом благотворітельності”). Пра гэта вялі размову 3 лютага ў Маскве прадстаўнікі гуманітарных арганізацыяў. Што гэта такое, ім тлумачылі з прэзыдыюму міністар замежных справаў РФ Лаўроў (вядомы майстар “тварыць блага”) і запісная міністэрская гуманітаршчыца Эла Панфілава. Цікава, што гэты рэклямны карагод начальства арганізавала пад грукат дзяржаўнай машыны, якая ў гэтыя дні трушчыць і ліквідуе гуманітарныя і іншага кшталту недзяржаўныя арганізацыі і фонды ў Расеі пасьля нядаўняга закона, распрацаванага Крамлём і прынятага Думай. Вось і дачакаліся імпэрскія “дэмакраты”. Цяпер гуманітаркай і іншымі добрымі справамі, як пры Дзяржынскім, будуць займацца ліхія чэкісты ў скуранках і з маўзэрамі. У псіхіатрыі такі стан называецца “дэжа вю”.
Алесь Базан
5/2/2006 › Актуаліі
|
|
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
Пошук:
Каляндар:
Ідзі і глядзі:
Беларуская Салідарнасьць:
ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.
1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Дык узаемна.
2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.
3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.
4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.
5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.
6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ.
7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Сябры й партнэры:
|
|